Пятница, 29.03.2024, 04:32
| RSS
Главная
Меню сайта
Календарь новостей
«  Февраль 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
Поиск
Друзья сайта
Статистика
Фонд ім. Льва Сапегі
Главная » 2010 » Февраль » 20 » 17 тысяч чалавек хочуць стаць дэпутатамі
17 тысяч чалавек хочуць стаць дэпутатамі
15:57

Вылучэнне кандыдатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў праходзіць ў Беларусі з 14 лютага па 15 сакавіка.  Амаль 17 тысяч чалавек маюць намер вылучацца кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых саветаў шляхам збору подпісаў.

У выбарчыя камісіі было пададзена 16.873 заявы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў. Пра гэта БелаПАН паведаміў сакратар Цэнтравыбаркама Мікалай Лазавік.

Ён нагадаў, што ўсяго на выбарах павінна быць сфарміравана 1.495 саветаў, плануецца выбраць 21.300 дэпутатаў. У Мінску ў 57 акругах была пададзена 261 заява, у тым ліку 32 ініцыятыўныя групы маюць намер збіраць подпісы за партыйнага кандыдата.

У 358 акругах па выбары дэпутатаў абласных саветаў шляхам збору подпісаў маюць намер вылучацца 433 чалавекі, у тым ліку 32 прадстаўнікі палітычных партый. У 118 раёнах Беларусі, дзе створана 4.109 выбарчых акруг, пададзены заявы на рэгістрацыю 2.868 ініцыятыўных груп, у тым ліку 122 будуць збіраць подпісы за партыйнага кандыдата. 612 заяў на рэгістрацыю ініцыятыўных груп пададзена ў 427 акругах у 12 гарадах абласнога падпарадкавання, 177 — у 256 акругах 14 гарадоў раённага падпарадкавання, 478 — у 754 акругах у пасёлках.

Акрамя гэтага, 12.044 заявы пададзены ў 15.339 акругах, у якіх будуць праходзіць выбары дэпутатаў сельскіх саветаў. Збіраць подпісы за вылучэнне прадстаўнікоў палітычных партый будуць 334 ініцыятыўныя групы.

Пры дапамозе збору подпісаў маюць намер вылучацца:

  • 111 прадстаўнікоў Камуністычнай партыі Беларусі,
  • 71 — Партыі БНФ,
  • 60 — Аб'яднанай грамадзянскай партыі,
  • 30 — Беларускай сацыял-дэмакратычны партыі (Грамада),
  • па 25 — Беларускай аграрнай партыі і Беларускай партыі левых "Справядлівы свет",
  • па 3 — Беларускай партыі "Зялёныя" і Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады,
  • 2 — Ліберальна-дэмакратычнай партыі,
  • па 1 — Беларускай патрыятычнай партыі і Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці.

"Як відаць, у буйных гарадах колькасць ініцыятыўных груп перавышае колькасць акруг, такім чынам, там будзе і канкурэнцыя. Тым больш што яшчэ пройдзе вылучэнне ад палітычных партый і працоўных калектываў. У пасялковых і сельскіх саветах ініцыятыўных груп менш", — адзначыў Лазавік.

Рэгістрацыя ініцыятыўных груп адбываецца на працягу пяці дзён пасля падачы адпаведных заяў. Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты пройдзе па 15 сакавіка ўключна.   Рэгістрацыя кандыдатаў будзе праходзіць з 16 па 25 сакавіка.    
Просмотров: 889 | Добавил: sapieha
Конструктор сайтов - uCozCopyright NGO "Lev Sapieha Foundation" © 2024