Суббота, 20.04.2024, 15:07
| RSS
Главная
Меню сайта
Календарь новостей
«  Февраль 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
232425262728
Поиск
Друзья сайта
Статистика
Фонд ім. Льва Сапегі
Главная » 2009 » Февраль » 10 » Асаблiвы iнтарэс
Асаблiвы iнтарэс
15:27
На Брэстчыне пабывала дэлегацыя Бяльскага павета Польшчы. Гасцей найперш цiкавiлi пытаннi вырашэння сацыяльных праблем, развiцця сацыяльнай iнфраструктуры ў вёсцы. У склад дэлегацыi ўвайшлi радцы (дэпутаты) павятовага прадстаўнiчага органа, кiраўнiкi гмiнаў (аналаг нашых буйных сельсаветаў), дырэктары школ, загадчыкi ўстаноў культуры.

Калег сустракалi старшыня абласнога Савета дэпутатаў Сяргей Ашмянцаў, старшыня Брэсцкага гарадскога Савета Генадзь Масько, старшыня Брэсцкага раённага Савета Аляксандр Саланевiч. На першым пасяджэннi размова iшла найперш пра эканомiку i гандаль, пра таваразварот памiж нашымi краiнамi i рэгiёнамi, пра рэзервы развiцця гандлю. Але галоўнае месца падчас абмеркавання было адведзена праблемам мясцовага самакiравання ў суседнiх раёнах. І праблемы гэтыя ў многiм падобныя, — прыйшлi да высновы абодва бакi. Удзельнiкi сустрэчы вельмi зацiкавiлiся практыкай стварэння нашых аграгарадкоў. Кiраўнiк дэлегацыi стараста Бяльскага павета Тадэвуш Лазоўскi адзначыў, што пытаннi, якiя вырашае мясцовая ўлада ў сельскай мясцовасцi, падобныя, таму вопыт аграгарадкоў уяўляе для iх асаблiвую цiкавасць.

Ну i, вядома, вывучаць гэты вопыт гасцям было прапанавана не ў Брэсце, а ў самiх аграгарадках Брэсцкага i Камянецкага раёнаў.

http://zviazda.by/


Просмотров: 1340 | Добавил: sapieha
Конструктор сайтов - uCozCopyright NGO "Lev Sapieha Foundation" © 2024