Суббота, 20.04.2024, 09:04
| RSS
Главная
Меню сайта
Календарь новостей
«  Февраль 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
232425262728
Поиск
Друзья сайта
Статистика
Фонд ім. Льва Сапегі
Главная » 2009 » Февраль » 19 » Ад праблемы да вырашэння
Ад праблемы да вырашэння
16:34
Уражанняў ад работы "на месцах" у дэпутата Уладзiмiра Здановiча хопiць на зборнiк апавяданняў

Работа дэпутата ў акрузе не саступае па важнасцi i адказнасцi яго заканатворчай мiсii. Заўважыць праявы агульнага ў прыватным, своечасова прыйсцi на дапамогу ды i проста не застацца абыякавым да звычайных праблем звычайных людзей. Цi не ў гэтым прызванне дэпутата? Пра тое i пойдзе размова ў новай рубрыцы "МС", дзе народныя абраннiкi будуць дзялiцца сваiмi ўражаннямi ад работы ў акрузе. Слова Уладзiмiру Здановiчу, старшынi Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў па адукацыi, культуры, навуцы i навукова-тэхнiчным прагрэсе. У парламенце ён ужо дзявяты год, у гэтым склiканнi з’яўляецца прадстаўнiком iнтарэсаў Днепра-Бугскай выбарчай акругi. Сам ураджэнец Брэстчыны, палiтык вельмi добра ведае тамтэйшыя праблемы.


Кожны выбаршчык можа ў любы час днём цi ноччу патэлефанаваць мне па вядомых тэлефонных нумарах, прыйсцi не толькi на афiцыйны прыём, але i на кватэру, напiсаць лiст, проста спынiць на вулiцы i выказаць просьбу. З розным iдуць да свайго дэпутата: з болем i радасцю, са скаргамi i з прапановамi. Абсалютна ўсiм дапамагчы вырашыць пытанне, прычым менавiта так, як таго хоча чалавек, нiкому не па сiлах. Але ж усё роўна, патрэбна ўважлiва i ветлiва выслухаць просьбу, прыкласцi ўсе намаганнi для яе своечасовага выканання. Бо не бывае значных цi нязначных зваротаў. Калi чалавек прыйшоў на прыём, значыць яго праблема засланiла яму ўсё. Пакуль мне ўдавалася вырашаць большую частку запытаў на карысць тых, хто звяртаўся.

Якiм чынам?.. Па-першае, дзякуючы цеснаму ўзаемадзеянню з кiраўнiцтвам Драгiчынскага i Іванаўскага райвыканкамаў, што на Брэстчыне, кiраўнiкамi мясцовых прадпрыемстваў i арганiзацый. А па-другое, дзякуючы добразычлiвасцi кiраўнiкоў мiнiстэрстваў i ведамстваў, аблвыканкамаў, якiя падтрымлiваюць дэпутатаў у iх iмкненнi вырашыць тую цi iншую справу. Бо зразумела, што ўласна дэпутат не будуе заводы, дамы i дарогi, не пракладвае газа- i водаправоды, не распараджаецца фiнансамi, не лечыць i не вучыць. Гэтую справу робяць iншыя. Але дэпутат можа звярнуць увагу адказных асобаў на неабходнасць першачарговага вырашэння той цi iншай праблемы, можа ў межах закона выказаць просьбу аб дапамозе канкрэтнаму чалавеку. I я ўдзячны ўсiм, хто звяртаў увагу на мае пiсьмы, прыслухоўваўся да маiх слоў i вырашаў праблемы.

 ось такiм чынам шэраг маiх выбаршчыкаў змаглi ажыццявiць аздараўленне сваiх дзяцей у сваёй краiне i за яе межамi, атрымалi пазачарговае сучаснае бясплатнае хiрургiчнае i iншае лячэнне ў клiнiках Мiнска i Брэста, былi забяспечаны iнвалiднымi каляскамi, неабходнымi лекамi, артапедычным абуткам, пратэзамi; асобныя беспрацоўныя атрымалi працу; многiя вырашылi праблемы з рамонтам кватэр, дахаў жылых дамоў, атрымалi жыллёвыя крэдыты.

Заўважу, што раней было шмат зваротаў, звязаных з немагчымасцю пабудаваць жыллё цi працаўладкавацца, просьбы аб фiнансавай дапамозе. Цяпер iх амаль няма, бо ў апошнi час прыняты шэраг указаў i дэкрэтаў кiраўнiка дзяржавы, ды i парламентам краiны створана адпаведная заканадаўчая база, якiя дазваляюць кожнаму руплiваму i дбайнаму чалавеку i працу знайсцi, i жыллё пабудаваць. Было б жаданне i здароўе. А калi хто хворы i нямоглы, то без падтрымкi з боку дзяржавы таксама не застанецца.

А наогул, пастаянныя ўзаемаадносiны з выбаршчыкамi не толькi ўзбройваюць дэпутатаў iнфармацыяй, карыснай для працы над законамi, але i ствараюць моцны ланцужок (праблемы простага чалавека — дэпутат — закон — рашэнне праблем), якi дае магчымасць звычайным людзям браць удзел у кiраваннi дзяржавай.

Газета "Звязда"


Просмотров: 1277 | Добавил: sapieha
Конструктор сайтов - uCozCopyright NGO "Lev Sapieha Foundation" © 2024