Пятница, 29.03.2024, 16:43
| RSS
Главная
Меню сайта
Календарь новостей
«  Март 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031
Поиск
Друзья сайта
Статистика
Фонд ім. Льва Сапегі
Главная » 2009 » Март » 2 » Здабыткi i праблемы
Здабыткi i праблемы
14:58
На чарговай сесii Магiлёўскага абласнога Савета дэпутатаў заслухалi справаздачы, вызначылi задачы на будучыню i ўзнагародзiлi лепшых.

Галоўнае пытанне сесii — абмеркаванне i зацвярджэнне справаздачаў за мiнулы год. Праўда, з пункту гледжання цяперашнiх рэалiяў 2008 год выглядае калi не цалкам паспяховым, дык вельмi дабрабытным. Негатыўныя наступствы сусветнага эканамiчнага крызiсу беларуская эканомiка адчула толькi напрыканцы года. Затое год 2009, паводле аднаго з выступоўцаў на сесii, будзе iспытам на трываласць для ўсёй краiны.

Таму натуральна, што сёння людзей найбольш хвалюе, як перажыць крызiс, як справiцца з яго ўплывам, як прайсцi гэта выпрабаванне з найменшымi стратамi. Аднак дэпутаты i прадстаўнiкi ўлады на сесii больш казалi пра год мiнулы, чым пра праблемы цяперашнiя.

На фоне падрыхтаваных выступленняў — часта з просьбамi аб выдаткаваннi сродкаў на патрэбныя рэчы i праекты — найбольш вылучалася прамова старасты вёскi Гайшын Слаўгарадскага раёна Марыi Ігнаценкi. У гэтай вёсцы, пацярпелай ад Чарнобыльскай аварыi i потым рэабiлiтаванай, даўно зразумелi адну простую рэч: кожны павiнен паклапацiцца пра сябе сам. Некалькi гайшынскiх сем’яў аб’ядналi свае намаганнi i пры дапамозе дабрачыннай праграмы па рэабiлiтацыi постчарнобыльскiх тэрыторый сталi вырабляць у сваiх гаспадарках чыстую прадукцыю: спачатку вырошчвалi бульбу i гароднiну, а цяпер гадуюць i жывёлу. Сама Марыя Iгнаценка па сельскагаспадарчы вопыт з’ездзiла пад Парыж, прывезла адтуль расаду клубнiцаў i цяпер вырошчвае французскiя ягады.

Да руху самадапамогi цяпер далучаюцца i новыя сем’i. Пасля працы жанчыны арганiзуюць вясковыя святы, выходзяць на суботнiкi па добраўпарадкаваннi вёскi i хочуць аднавiць праваслаўную царкву. I нездарма лiдар Гайшына Марыя Iгнаценка прызнана ў абласным спаборнiцтве органаў самакiравання лепшай старастай у Магiлёўскай вобласцi.

Старшыня Магiлёўскага аблвыканкама Пётр Руднiк выступiў перад дэпутатамi на тэму падзей цяперашнiх. Ён нагадаў, што трэба выконваць прагнозныя паказчыкi сацыяльна-эканамiчнага развiцця рэгiёна. Узровень вытворчасцi павiнен павялiчыцца на 13,5% у параўнаннi з 2008 годам, але ў першы месяц гэтага года ён яшчэ i знiзiўся. Таму Пётр Руднiк паставiў задачы: не знiжаць аб’ёмы вытворчасцi, скарачаць складскiя запасы i гандляваць, утрымлiваць старыя i заваёўваць новыя рынкi. Ён таксама настойваў на эканомii выдаткаў i запатрабаваў скарацiць урачыстасцi, узаемныя вiншаваннi i набыццё падарункаў, а таксама паклапацiцца аб вяртаннi бюджэтных пазык.
 ыступiў перад дэпутатамi на тэму падзей цяперашнiх. Ён нагадаў, што трэба выконваць прагнозныя паказчыкi сацыяльна-эканамiчнага развiцця рэгiёна. Узровень вытворчасцi павiнен павялiчыцца на 13,5% у параўнаннi з 2008 годам, але ў першы месяц гэтага года ён яшчэ i знiзiўся. Таму Пётр Руднiк паставiў задачы: не знiжаць аб’ёмы вытворчасцi, скарачаць складскiя запасы i гандляваць, утрымлiваць старыя i заваёўваць новыя рынкi. Ён таксама настойваў на эканомii выдаткаў i запатрабаваў скарацiць урачыстасцi, узаемныя вiншаваннi i набыццё падарункаў, а таксама паклапацiцца аб вяртаннi бюджэтных пазык.

— Дэпутацкi корпус павiнен зладжана працаваць разам з выканаўчай уладай, — сказаў Пётр Руднiк. — У дзвюх галiн улады агульная задача: павелiчэнне ўзроўню i якасцi жыцця людзей.

Да плённай працы заклiкаў усiх i старшыня Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Барыс Батура, якi прысутнiчаў на сесii. Ён прасiў мясцовых кiраўнiкоў не расслабляцца i не спасылацца на крызiс. На яго думку, цяпер галоўнае — выконваць дзяржаўныя праграмы: развiцця малых i сярэднiх гарадоў i паселiшчаў, адраджэння вёскi i будаўнiцтва жылля. Гэта "паравоз", якi пацягне за сабой усю эканомiку.

— Крызiс будзе працягвацца, i не варта спадзявацца на тое, што прыйдзе нехта, дасць грошы i вырашыць усе праблемы, — папярэдзiў Барыс Батура. — Трэба працаваць, круцiцца. I дэпутаты павiнны не стаяць у баку, а выкарыстоўваць свой статус i падключацца да вырашэння праблем. Павiнна быць агульная кансалiдацыя грамадства для таго, каб выжыць i стаць больш моцнымi.

Падчас завяршэння сесii ўзнагароды атрымалi пераможцы штогадовага абласнога спаборнiцтва мясцовых органаў самакiравання. Лепшым сельсаветам стаў Вяйнянскi ў Магiлёўскiм раёне: ён спрацаваў летась без датацый, i сёлетнi бюджэт сельсавета таксама сфармiраваны як бездатацыйны. Старшыня сельскага Савета Мiкалай Чаранкоў атрымаў пераходны сцяг i прэмiю на добрыя справы ў памеры 500 базавых велiчынь.

У конкурсе таксама адзначаны мiкразоны. Першым стаў савет грамадскага самакiравання мiкразоны № 3 Кастрычнiцкага раёна горада Магiлёва.

Старшыня Лапацiцкага сельскага Савета Слаўгарадскага раёна стаў лаўрэатам спецыяльнай прэмii (100 базавых велiчынь) Магiлёўскага аблвыканкама "Чалавек года". У вёсцы Лясная, дзе летась святкавалася 300-годдзе перамогi рускiх войскаў над шведамi, было зроблена ўзорнае добраўпарадкаванне.

Газета "Звязда"


Просмотров: 1291 | Добавил: sapieha
Конструктор сайтов - uCozCopyright NGO "Lev Sapieha Foundation" © 2024