Четверг, 25.04.2024, 11:15
| RSS
Главная
Меню сайта
Календарь новостей
«  Апрель 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930
Поиск
Друзья сайта
Статистика
Фонд ім. Льва Сапегі
Главная » 2009 » Апрель » 2 » Уласную непаваротлiвасць недахопам сродкаў не апраўдаеш
Уласную непаваротлiвасць недахопам сродкаў не апраўдаеш
14:23

Дэпутаты Брэсцкага аблсавета падвялi вынiкi дзейнасцi за мiнулы год i акрэслiлi задачы а найблiжэйшы час

Са справаздачным дакладам аб становiшчы спраў у вобласцi, аб сваёй дзейнасцi i рабоце прэзiдыума абласнога Савета дэпутатаў у 2008 годзе выступiў старшыня абласнога Савета дэпутатаў Сяргей Ашмянцаў. Напачатку ён адзначыў, што за два гады дзейнага склiкання дэпутаты абласнога прадстаўнiчага органа ўлады набылi пэўны вопыт i ажыццяўлялi свае паўнамоцтвы ў адпаведнасцi з заканадаўствам краiны. Сваёй дзейнасцю абласны Савет спрыяў выкананню бюджэту i найважнейшых параметраў сацыяльна-эканамiчнага развiцця, вырашэнню надзённых пытанняў насельнiцтва ў рэгiёнах.

Сённяшняе становiшча спраў у вобласцi кiраўнiк аблсавета ахарактарызаваў як стабiльнае. Паводле яго слоў, на Брэстчыне дастаткова квалiфiкаваных кадраў, здольных вырашаць складаныя задачы, у тым лiку i тыя, што паставiў сусветны эканамiчны крызiс.

Дакладчык падрабязна праiнфармаваў удзельнiкаў сесii пра змест работы выбарчага органа ў справаздачным перыядзе. За гэты час сесii склiкалiся чатыры разы. Адна з iх была выязной — праводзiлася ў Івацэвiцкiм раёне. Пытаннi, якiя разгледзелi дэпутаты, датычылiся жыццезабеспячэння насельнiцтва, эканамiчнага i сацыяльнага развiцця вобласцi, складнiкаў бюджэту. Усяго было падрыхтавана i разгледжана 82 пытаннi. I ўсе яны так цi iнакш маюць дачыненне да якасцi жыцця людзей, умоў пражывання i працы на вытворчасцi. На апошнiм аспекце старшыня абласнога Савета палiчыў мэтазгодным асаблiва засяродзiць увагу. Сяргей Ашмянцаў прывёў шэраг прыкладаў, калi на працоўных месцах не заўсёды ствараюцца мiнiмальна камфортныя для працаўнiка ўмовы. Асаблiва недапушчальнымi выглядаюць такiя факты на будоўлi, дзе людзi часта цэлую змену знаходзяцца пад адкрытым небам. А зайсцi пагрэцца, папiць чаю, напрыклад, у бытоўках з паламанымi дзвярыма асобных ПМК "Аблсельбуда", вельмi праблематычна. I ў той жа час на прадпрыемствах, якiя ўзначальваюць дэпутаты абласнога Савета — Кобрынскiм заводзе аграпрамысловага машынабудавання, аўтапарку № 3 горада Пiнска — клапоцяцца пра людзей па-сапраўднаму. "Не варта апраўдваць уласную непаваротлiвасць недахопам сродкаў, — сказаў дакладчык. — Часта на паляпшэнне ўмоў работы або пражывання патрэбны не вялiкiя капiталаўкладаннi, а найперш — увага". Гэта актуальна i для кожнай вёскi, кожнага сельсавета. Была пастаўлена задача з асаблiвым стараннем паставiцца да парадку на кожным кавалачку зямлi ў юбiлейны год вызвалення i Год роднай зямлi.

Перад дэпутатамi выступiў старшыня аблвыканкама Канстанцiн Сумар. Ён высока ацанiў дзейнасць народных выбраннiкаў, iх уклад у развiццё эканомiкi i сацыяльнай сферы рэгiёна. Вобласць уваходзiць у тройку лiдараў краiны па ўсiх асноўных паказчыках развiцця. А сёлета стаiць задача дасягнуць тэмпаў росту вытворчасцi тавараў i паслуг на 116 працэнтаў, сабраць 1,4 мiльёна тон збожжа, атрымаць 1,2 мiльёна тон малака, каб дастойна сустрэць рэспублiку на "Дажынках-2009" у Кобрыне i шматлiкiх гасцей на 600-гадовым юбiлеi пушчы.

Газета "Звязда"

Просмотров: 876 | Добавил: sapieha
Конструктор сайтов - uCozCopyright NGO "Lev Sapieha Foundation" © 2024