Суббота, 20.04.2024, 15:56
| RSS
Главная
Меню сайта
Календарь новостей
«  Апрель 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930
Поиск
Друзья сайта
Статистика
Фонд ім. Льва Сапегі
Главная » 2009 » Апрель » 24 » Свая страха — свая ўцеха
Свая страха — свая ўцеха
16:00
Ой, паглядзiце, колькi да нас людзей прыехала! — пенсiянерка Марыя Кот не змагла стрымаць эмоцыi. Ім, 54 жыхарам вёсак Пясчанiкi i Падвосце, што знаходзяцца ў самай глыбiнцы Жыткавiцкага раёна, рэдка выпадае бачыць гасцей.

А тут адразу ўсе дэпутаты сельскага Савета, жансавет i раённае начальства прыехалi! I ўсё для таго, каб падзялiць з iмi радасць: якраз з Вялiкадня ў мясцовага насельнiцтва будзе свой калектыўны прытулак — Дом сацыяльных паслуг.

— Цяпер пенсiянерам — а самаму малодшаму з жыхароў гэтых населеных пунктаў 56 гадоў — будзе дзе сабрацца, напрыклад, на сход. А то людзi раней на дварэ ў мароз стаялi — хiба гэта добра? — расказвае старшыня Юркевiцкага сельскага Савета Алена Шпакевiч. Можна ў гэтым доме i канцэрт людзям паказаць, i гарбаты на юбiлей разам папiць. Пачалi мы з таго, што з Жыткавiчаў прывезлi сюды ўрача i цырульнiка. Цяжка ж сталым людзям дабiрацца да райцэнтра.

Алена Iванаўна распавядае, што доўга шукала памяшканне для рэалiзацыi такiх простых мараў. I вось нарэшце жыхарка пасёлка Азёрны — цэнтральнай сядзiбы сельсавета — Таццяна Корж прапанавала, а потым аддала ў бязвыплатнае карыстанне дом, што дастаўся ёй у спадчыну. А потым дапамагала прыводзiць яго ў належны выгляд.

Добраўпарадкаванне падворка i рамонт, прынамсi, рабiлi, як у колiшнiя часiны — талакой. Сабралiся мясцовыя актывiсты i на працягу двух тыдняў павысякалi дзiкiя слiвы, якiмi зарасла сядзiба, знеслi старыя агароджы, хлявы, павыносiлi смецце. Давялося i з домам паваждацца. Сама пабудова добрая, але ж трэба было i падлогу паправiць, i патынкаваць, i пабялiць, i вокны пафарбаваць... Нi капейкi бюджэтных сродкаў не было патрачана — усё зрабiлi за свае ўласныя. Хто пiламатэрыялы прынёс, хто шпалеры, хто фарбу падараваў. Затое вынiк зараз цешыць вока — перад гараджанамi не сорамна.

— Як прыбралiся, першае, што зрабiлi — абраз на чырвоны кут павесiлi — каб усё як у людзей было. На святы праваслаўныя, i каб праводзiць у iншы свет, сюды будзе бацюшка прыязджаць — царквы ж у вёсках няма, — гаворыць дэпутат сельскага Савета, загадчыца мясцовага фельчарска-акушэрскага пункта Таццяна Укражэнка. Яна разам з мужам таксама прыняла самы актыўны ўдзел у навядзеннi парадку ў мясцовым доме сацыяльных паслуг.

У дзень адкрыцця да цырульнiка першым прыйшоў пенсiянер Сцяпан Ханеня. Чаму не скарыстацца такiм выпадкам — навошта трацiць грошы на бiлет да райцэнтра? Не ўтрымалася ад магчымасцi стаць яшчэ прыгажэйшай i Кацярына Цярэня — папрасiла падраўняць валасы. Не засталася без работы i ўрач, што прыехала з Жыткавiчаў. Цяпер яна будзе прыязджаць сюды па графiку — кожны месяц. Каму цiск памераць, а каго проста выслухаць — людзi ж сталага веку, многiя — адзiнокiя. Большасць з iх найлепшыя гады жыцця аддалi мясцовай гаспадарцы — доследнаму рыбгасу "Белае", што вядомы сваiмi люстранымi карпамi. Цяпер вось на пенсii, i вельмi задаволены, што мясцовыя ўлады не забываюць пра iх звычайныя штодзённыя патрэбы.

Газета "Звязда"

Просмотров: 1003 | Добавил: sapieha
Конструктор сайтов - uCozCopyright NGO "Lev Sapieha Foundation" © 2024