Пятница, 19.04.2024, 19:17
| RSS
Главная
Меню сайта
Календарь новостей
«  Апрель 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930
Поиск
Друзья сайта
Статистика
Фонд ім. Льва Сапегі
Главная » 2009 » Апрель » 29 » Таварыству аховы помнікаў не дазволілі сустрэцца з грамадскасцю Астравецкага раёна
Таварыству аховы помнікаў не дазволілі сустрэцца з грамадскасцю Астравецкага раёна
17:18
Улады Астравецкага раёна не дазволілі правесці сустрэчу з грамадскасцю прадстаўнікам Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. Намеснік старшыні райвыканкама Віктар Свіла матываваў адмову тым, што "у бліжэйшыя месяцы ў раёне запланавана шмат розных масавых мерапрыемстваў".

У інтэрв'ю БЕЛАПАН старшыня таварыства Антон Астаповіч паведаміў, што 26 сакавіка ён звярнуўся ў Астравецкі райвыканкам з прапановай арганізаваць у красавіку ў гарадскім пасёлку Астравец сустрэчу актывістаў грамадскага аб'яднання з мясцовымі краязнаўцамі. Па ягоных словах, запланаваная сустрэча "у мэтах зберажэння і памнажэння нацыянальнага духоўнага і культурнага здабытку, гістарычнай спадчыны і прыродных багаццяў краіны, выхавання моладзі ў духу любові да Радзімы" адпавядае ўказу прэзідэнта № 710 ад 29 снежня 2008 года "Аб абвяшчэнні 2009 года Годам роднай зямлі".

Падчас сустрэчаў меркаваліся выступы А.Астаповіча і загадчыка аддзелам Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Зміцера Яцкевіча па праблемах захавання і інтэрпрэтацыі гісторыка-культурных каштоўнасцяў раёна, а таксама па пытаннях вывучэння архіўных крыніц гісторыі гэтага краю. Акрамя таго, планавалася правесці прэзентацыі дакументальнага фільма "Палякі", створанага актывістамі таварыства на студыі "Брэндстар", і адной з тэлеперадачаў серыі "Падарожжы дылетанта", прысвечанай гістарычным месцам раёна, з выступам акцёра і тэлевядучага Юрыя Жыгамонта.

Адмову мясцовых уладаў у правядзенні сустрэчы А.Астаповіч звязвае з тым, што на працягу сакавіка—красавіка ён "здзейсніў тры падарожжы антыядзернага зместу" па Астравецкім раёне. Па ягоным меркаванні, будаўніцтва АЭС у гэтых месцах можа прывесці да страты гісторыка-культурнай спадчыны. "З-за гэтай грамадзянскай пазіцыі мяне і не жадаюць бачыць у Астравецкім раёне", — лічыць А.Астаповіч.

Па пытанні арганізацыі сустрэчы ў Астраўцы ён плануе звярнуцца ў Гарадзенскі аблвыканкам.

Крыніца: БелаПАН

Просмотров: 1025 | Добавил: sapieha
Конструктор сайтов - uCozCopyright NGO "Lev Sapieha Foundation" © 2024