Четверг, 25.04.2024, 17:27
| RSS
Главная
Меню сайта
Календарь новостей
«  Май 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Поиск
Друзья сайта
Статистика
Фонд ім. Льва Сапегі
Главная » 2009 » Май » 14 » Раз, два... Прададзена!
Раз, два... Прададзена!
14:10

 У адмiнiстрацыйным будынку Абухаўскага сельскага Савета адбыўся аўкцыён па продажы ў прыватную ўласнасць зямельных участкаў. Іх мэтавае прызначэнне аднолькавае — для будаўнiцтва i абслугоўвання жылога дома. Усе восем участкаў "знайшлi" сваiх гаспадароў. Гэта людзi, якiя не значацца сярод асобаў з патрэбай у паляпшэннi жыллёвых умоў, але жадаюць будавацца ў сельскай мясцовасцi.

Мiнiмальны кошт лота склаў 536 тысяч 340 рублёў, а максiмальны — ажно 28 мiльёнаў 661 тысячу 830 рублёў. Увогуле ж ад аўкцыёну ў бюджэт сельвыканкама паступiла 42 мiльёны 968 тысяч 300 рублёў.

Гэта быў ужо трэцi па лiку аўкцыён, што праводзiўся Абухаўскiм сельскiм выканаўчым камiтэтам. Вынiк тут, як зазначыла перад яго пачаткам старшыня сельвыканкама Алена Пiхун, заўсёды непрадказальны. Напрыклад, на папярэднiм аўкцыёне ўчастак у вёсцы Курпiкi быў амаль удвая даражэйшым, чым у аграгарадку Абухава. Пэўна, вызначальную ролю тут адыграла месцазнаходжанне першага зямельнага ўчастка (непадалёк ад ракi Котра).

Забягаючы наперад, трэба адзначыць, што i на гэты раз не абышлося без "сюрпрызаў", у сэнсе, без вельмi напружанага супернiцтва за права валодання некаторымi ўчасткамi зямлi. Але — па парадку.

... Аўкцыянiст, галоўны спецыялiст землеўпарадкавальнай геадэзiчнай службы Гродзенскага раёна Уладзiмiр Квенцар просiць усiх прысутных адключыць мабiльныя тэлефоны, нагадвае ўдзельнiкам аўкцыёну яго ўмовы i раiць не хвалявацца. Для кожнага ўчастка вызначаны свой кошт зямлi — згодна з кадастравай ацэнкай, якая залежыць ад размешчаных там камунiкацый (уздоўж участка праходзiць сетка водазабеспячэння, зямельны ўчастак прылягае да дарогi з асфальтавым альбо грунтавым пакрыццём i г.д.), адлегласцi ад абласнога цэнтра i iншых фактараў. Неабходную дакументацыю на ўсе восем участкаў рыхтавала раённая землеўпарадкавальна-гэадэзiчная служба. Прычым, калi б кожны з удзельнiкаў аўкцыёну афармляў дакументацыю паасобку, то гэта каштавала б значна даражэй.

Аўкцыён па кожным з лотаў (на адзiн з iх было трое прэтэндэнтаў, а на астатнiя — па два) пачынаецца з загадзя вызначанай пачатковай цаны. Аўкцыённы "крок" — 10 працэнтаў ад папярэдняй цаны, што называецца аўкцыянiстам. Гэта значыць, што калi пачатковая цана складае 600 тысяч рублёў, то на другiм этапе таргоў — ужо 660 тысяч, на трэцiм — 720 тысяч рублёў i г.д., пакуль не вызначыцца пераможца.

Для продажу трох участкаў у вёсцы Курпiкi i таксама трох у Агароднiках спатрэбiлася максiмум шэсць "крокаў". Але гэта, як стала вядома пазней, была толькi прэлюдыя да заключнага дзейства аўкцыёну, якое датычылася двух участкаў у вёсцы Мiгова. Супернiцтва за адзiн з iх пачалося з цаны 773 тысячы 480 рублёў i завяршылася на суме ў 9 мiльёнаў 218 тысяч рублёў. А заключны лот, "стартаваўшы" з 773 тысяч 480 рублёў, "фiнiшаваў" на 38-м(!) "кроку" сумай у 28 мiльёнаў 661 тысяча 830 рублёў. Гэта стала нечаканасцю нават для арганiзатараў аўкцыёну.

У адпаведнасцi з Палажэннем аб парадку арганiзацыi i правядзення аўкцыёнаў па продажы зямельных участкаў у прыватную ўласнасць, зацверджаным пастановай Саўмiна Беларусi ад 26 сакавiка 2008 года № 462, пераможца аўкцыёну на працягу дзесяцi працоўных дзён са дня прыняцця выканкамам рашэння аб перадачы ўчастка ўносiць за яго плату, а таксама кампенсуе выдаткi, звязаныя з правядзеннем аўкцыёну i падрыхтоўкай неабходнай дакументацыi. У двухмесячны тэрмiн пасля прыняцця выканкамам рашэння аб перадачы пераможцу зямельнага ўчастка ён абавязаны ажыццявiць дзяржаўную рэгiстрацыю права прыватнай уласнасцi на гэты ўчастак.

Каментарый старшынi Абухаўскага сельскага Савета дэпутатаў Алены Пiхун:

— Заробленыя на аўкцыёнах сродкi паслужаць вырашэнню самых надзённых праблем на тэрыторыi сельсавета, у прыватнасцi, можна выканаць многiя мерапрыемствы па добраўпарадкаваннi населеных пунктаў, могiлак, мiнi-палiгона для цвёрдых бытавых адходаў.

У мiнулым годзе, дарэчы, нам удалося папоўнiць свой бюджэт дзякуючы продажу на аўкцыёнах не толькi зямельных участкаў, але i размешчаных на нашай тэрыторыi былых аб'ектаў вайсковай часцi, якая адтуль перадыслацыравалася. Фiрма, якая стала ўласнiкам гэтых будынкаў, павiнна на працягу трох гадоў стварыць там працоўныя месцы. А сельвыканкаму рашэннем раённага выканаўчага камiтэта было пералiчана 92 мiльёны рублёў — 45 працэнтаў ад выручанай на аўкцыёне сумы. Пераважную частку гэтых сродкаў мы выкарысталi на лiквiдацыю аварыйных дрэваў на могiлках i, акрамя таго, умацавалi матэрыяльна-тэхнiчную базу сельвыканкама. На парадку дня — рамонт калодзежаў.

Варта адзначыць, што ў апошнiя гады назiраецца тэндэнцыя: гараджане пайшлi ў вёску. Купляюць на аўкцыёнах зямельныя ўчасткi, прыводзяць у парадак закiнутыя дамы альбо будуюць на iх месцах новыя. Аднаму чалавеку так захацелася мець дом у невялiкай вёсачцы, што ён адшукаў спадчыннiкаў ажно ў Адэскай вобласцi, спецыяльна туды паехаў i аформiў усе неабходныя дакументы. Цяпер не пазнаць гэту, здавалася б, зусiм бесперспектыўную сядзiбу.

Ёсць спадчыннiкi, якiя спазнiлiся з афармленнем ва ўласнасць зямельных участкаў i размешчаных там пабудоў i цяпер не валодаюць неабходнымi дакументамi на дом, якi застаўся пасля смерцi iх бацькоў. Аднак зрабiць гэта нiколi не позна. Сёння праз суд такiя пытаннi вырашаюцца. Трэба спадчыннiкам толькi мець жаданне займацца афармленнем дакументаў, якiя сведчаць правы. А сельвыканкам можа аказаць людзям юрыдычную падтрымку.

Газета "Звязда"



Просмотров: 719 | Добавил: sapieha
Конструктор сайтов - uCozCopyright NGO "Lev Sapieha Foundation" © 2024