Адмова ад асабістых выбарчых фондаў кандыдатаў на
мясцовых выбарах апраўдана, мяркуе кіраўнік Цэнтрвыбаркама
Лідзія Ярмошына.
"Заканадаўства нацэлена на тое, каб у мясцовыя
органы ўлады выбіраліся вядомыя ў рэгіёнах людзі. Іх і так ведаюць, ім не
патрэбна дадатковая рэклама. Апрача таго, у сельскай мясцовасці далёка не ўсе
змогуць сфарміраваць такі фонд".