Пятница, 19.04.2024, 06:26
| RSS
Главная
Меню сайта
Календарь новостей
«  Февраль 2011  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28
Поиск
Друзья сайта
Статистика
Фонд ім. Льва Сапегі
Главная » 2011 » Февраль » 3 » А.Рубінаў: Мясцовым саветам трэба выпрацаваць дакладную сістэму ўзаемадзеяння з грамадзянамі
А.Рубінаў: Мясцовым саветам трэба выпрацаваць дакладную сістэму ўзаемадзеяння з грамадзянамі
15:47

Мясцовым саветам трэба не толькі выпрацаваць дакладную сістэму ўзаемадзеяння з грамадзянамі, але і стварыць для гэтага ўсе ўмовы. Такое меркаванне выказаў старшыня верхняй палаты парламента Анатоль Рубінаў на пасяджэнні Савета па ўзаемадзеянню органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.


 "Мясцовым саветам трэба не толькі выпрацаваць дакладную сістэму ўзаемадзеяння з грамадзянамі па вырашэнню ініцыіраваных імі праблем, але і стварыць для гэтага ўсе неабходныя ўмовы", - падкрэсліў спікер.

Ён дадаў, што ўвагу трэба ўдзяляць таксама рабоце па ўмацаванню ролі мясцовых саветаў, бо іх значэнне ў пытаннях практычнага характару, сацыяльна-эканамічнага развіцця тэрыторый і работы з насельніцтвам даволі вялікае. У гэтым напрамку не апошнюю ролю адыгрывае і Савет па ўзаемадзеянню органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі.

"Наша работа актывізавала дзейнасць мясцовых саветаў у галіне вырашэння праблемных пытанняў, у некаторых выпадках паслужыла ўнясенню змяненняў у дзеючае заканадаўства і, безумоўна, садзейнічала абмену вопытам", - сказаў Анатоль Рубінаў.

На бліжэйшыя пяць гадоў вызначаны асноўныя задачы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Акрамя ўсяго іншага, гэта значнае павышэнне прадукцыйнасці працы за кошт радыкальнай мадэрнізацыі ўсіх вытворчасцей, істотнае зніжэнне энергазатрат, павышэнне экспартнай актыўнасці, прыцягненне прамых замежных інвестыцый, адзначыў Анатоль Рубінаў. Паводле яго слоў, у рэгіёнах асаблівую ўвагу неабходна звярнуць на стварэнне высокаэфектыўных рабочых месц і замацаванне на месцах кваліфікаваных кадраў, а таксама на развіццё прадпрымальніцкай ініцыятывы.

"Калі з'яўляюцца ініцыятыўныя людзі, якія гатовы ўзяць на сябе абавязацельствы, ім трэба ўсяляк дапамагаць", - сказаў спікер.

"Стратэгія развіцця краіны вызначана, арыенціры зацверджаны, планы распрацаваны, задачы пастаўлены. Неабходна ўважліва аднесціся, каб гэтыя планы не засталіся на паперы на кожным узроўні ўлады. Галоўнае не скочвацца да фармалізму", - рэзюмаваў Анатоль Рубінаў.
Просмотров: 1131 | Добавил: sapieha
Конструктор сайтов - uCozCopyright NGO "Lev Sapieha Foundation" © 2024