Пятница, 29.03.2024, 15:40
| RSS
Главная
Меню сайта
Календарь новостей
«  Август 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031
Поиск
Друзья сайта
Статистика
Фонд ім. Льва Сапегі
Главная » 2010 » Август » 20 » Адміністрацыя Лукашэнка праверыць мясцовую ўладу ў трэці раз
Адміністрацыя Лукашэнка праверыць мясцовую ўладу ў трэці раз
12:43
23 жніўня прэзыдэнцкая адміністрацыя пачынае трэці этап маштабнага маніторынгу працы мясцовай улады з насельніцтвам. Яго правядуць упаўнаважаныя прадстаўнікі кіраўніка дзяржавы ў абласьцях і Менску.

Цягам тыдня яны наладзяць у рэгіёнах асабісты прыём грамадзян на буйных прамысловых прадпрыемствах, перадае прэзыдэнцкая прэс-служба. У гэты ж пэрыяд без папярэдняга запісу правядуць асабісты прыём намесьнікі кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта.

Жыхары Чашніцкага, Іўеўскага, Узьдзенскага раёнаў змогуць зьвярнуцца наўпрост да чыноўнікаў самага высокага рангу. Кіраўнікі сямі міжведамасных рабочых груп таксама сустрэнуцца з грамадзянамі 2 - 3 раёнаў у кожнай вобласьці.

На днях дэпутаты Палаты прадстаўнікоў разгледзелі новы праект закона "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў". У ім прадугледжана: службовыя асобы маюць права запісваць наведвальнікаў на дыктафон, здымаць на камэру ці фатаграфаваць.
Просмотров: 960 | Добавил: sapieha
Конструктор сайтов - uCozCopyright NGO "Lev Sapieha Foundation" © 2024