Среда, 24.04.2024, 08:13
| RSS
Главная
Меню сайта
Календарь новостей
«  Март 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Поиск
Друзья сайта
Статистика
Фонд ім. Льва Сапегі
Главная » 2010 » Март » 22 » АГП спыняе ўдзел у мясцовых выбарах. БНФ заклікае не здымацца
АГП спыняе ўдзел у мясцовых выбарах. БНФ заклікае не здымацца
10:14

Аб'яднаная грамадзянская партыя спыняе ўдзел у выбарах у мясцовыя саветы дэпутатаў. Такое рашэнне прынята на чарговым 13-м з'ездзе АГП 21 сакавіка ў Мінску. За прагаласавалі 66 дэлегатаў, супраць — 37, устрымаліся — пяць.  

Пры гэтым вядучы з'езда Леў Марголін перад пачаткам галасавання адзначыў, што размова не ідзе аб адкліканні членаў АГП са складу выбарчых камісій або адкліканні магчымых кандыдатаў у дэпутаты.

Паводле яго слоў, гэта палітычнае рашэнне партыі, аднак кандыдаты ў дэпутаты самі павінны будуць прыняць рашэнне, ці павінны яны зняцца з кампаніі, ці не.

Асабліва, адзначыў Марголін, гэта тычыцца тых членаў АГП, якія вылучаліся шляхам збору подпісаў. Акрамя таго, у прынятай рэзалюцыі аб спыненні далейшага ўдзелу АГП у мясцовых выбарах з'езд заклікаў усе палітычныя партыі і грамадскія аб'яднанні падтрымаць гэтае рашэнне і далучыцца да яго.

Палітсавету АГП даручана данесці да міжнароднай грамадскасці прынятае рашэнне, растлумачыць парламентарыям Еўропы і ЗША, перш за ўсё дэпутатам Еўрапарламента і парламенцкіх асамблей АБСЕ і Савета Еўропы, яго сэнс і значэнне.

Аўтары рэзалюцыі выказалі таксама ўпэўненасць, што "беларускаму народу пры падтрымцы сусветнай грамадскай думкі ўдасца ў найбліжэйшы час вярнуць краіну на магістральны шлях дэмакратычнага развіцця".  

Партыя БНФ дала партыйным кандыдатам у дэпутаты магчымасць самастойна прыняць рашэнне аб фармаце ўдзелу ў мясцовых выбарах

Адпаведнае рашэнне было прынята 20 сакавіка ў Мінску на пасяджэнні сойма партыі. Як растлумачыў адказны сакратар Партыі БНФ Уладзімір Лабковіч, партыйныя прэтэндэнты на дэпутацкі мандат не вераць у дэмакратычнасць выбараў, але маюць намер выкарыстаць выбарчую кампанію для прапаганды дэмакратычных каштоўнасцяў.

"Улады захавалі поўны кантроль над выбарчымі камісіямі, парушылі прынцып роўнасці і транспарэнтнасці выбарчага працэсу. Гэта стварае ўмовы для фальсіфікацыі выбараў на этапе галасавання і падліку галасоў", — сказаў ён.

Лабковіч нагадаў, што ва ўчастковыя выбарчыя камісіі былі ўключаны толькі 10% ад вылучаных прадстаўнікоў партыі.

Намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Костусеў паведаміў, што ўжо пяць прэтэндэнтаў ад партыі адмовіліся ад удзелу ў выбарах у якасці кандыдатаў. Зараз, паводле яго слоў, удзельнічаць у выбарах працягваюць 75 членаў партыі.

У спецыяльнай заяве сойма Партыі БНФ адзначаецца, што "выбары дэпутатаў мясцовых саветаў праходзяць у атмасферы страху і запалохвання". "Ужо зараз можна канстатаваць, што выбары з'яўляюцца недэмакратычнымі і несвабоднымі", — падкрэсліваецца ў дакуменце.

Паводле БелаПАН, ucpb.org, pbnf.org
Просмотров: 974 | Добавил: sapieha
Конструктор сайтов - uCozCopyright NGO "Lev Sapieha Foundation" © 2024