Четверг, 18.04.2024, 07:50
| RSS
Главная
Меню сайта
Календарь новостей
«  Март 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Поиск
Друзья сайта
Статистика
Фонд ім. Льва Сапегі
Главная » 2010 » Март » 10 » Беларусь плануе далучыцца да "Кіеўскай ініцыятывы" Савета Еўропы
Беларусь плануе далучыцца да "Кіеўскай ініцыятывы" Савета Еўропы
14:36

Беларусь плануе далучыцца да праграмы "Кіеўская ініцыятыва" Савета Еўропы. Пра гэта паведаміў міністр культуры Павел Латушка, інфармуе БЕЛТА.  

Старт "Кіеўскай ініцыятыве" быў дадзены ў 2006 годзе падчас паседжання міністраў культуры Савета Еўропы ў Бухарэсце. Арганізатарамі праекту выступаюць пяць краін: Азербайджан, Арменія, Грузія, Малдова і Ўкраіна. Кіраўнікам ведамстваў культуры Арменіі, Азербайджана, Малдовы і Ўкраіны ад Беларусі былі накіраваныя хадайніцтвы аб далучэнні да "Кіеўскай ініцыятывы". Такое ж хадайніцтва накіраванае і генеральнаму дырэктару Савета Еўропы.

Па словах Латушкі, практычна ад усіх Беларусь атрымала дадатныя адказы і спадзяецца, што неўзабаве далучыцца да гэтай праграмы.

"Кіеўская ініцыятыва" аб'ядноўвае мерапрыемствы, якія ладзяцца Саветам Еўропы ў гэтым рэгіёне, а таксама вынікі ўжо завершаных праектаў, уключаючы заканадаўчыя рэформы, рэформу выкладання гісторыі на Паўднёвым Каўказе, паляпшэнне аховы муніцыпалітэтамі гістарычных месцаў, супрацоўніцтва з гарадамі з мэтай развіцця культурнага турызму і інш.
Просмотров: 1014 | Добавил: sapieha
Конструктор сайтов - uCozCopyright NGO "Lev Sapieha Foundation" © 2024