Пятница, 19.04.2024, 21:53
| RSS
Главная
Меню сайта
Календарь новостей
«  Март 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Поиск
Друзья сайта
Статистика
Фонд ім. Льва Сапегі
Главная » 2010 » Март » 22 » Члены партый складаюць 2,3% ад агульнай колькасці асоб, вылучаных кандыдатамі ў дэпутаты
Члены партый складаюць 2,3% ад агульнай колькасці асоб, вылучаных кандыдатамі ў дэпутаты
09:58

591 партыйны прэтэндэнт вылучыўся кандыдатам у дэпутаты мясцовых саветаў, паведаміла 17 сакавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.

"Партыйныя прэтэндэнты складаюць 2,3% ад агульнай колькасці асоб, вылучаных кандыдатамі ў дэпутаты. Гэта амаль у два разы больш, чым на выбарах 2007 года, калі партыйных прэтэндэнтаў было 1,2%", — сказала яна.

Найбольшую колькасць прэтэндэнтаў вылучыла Камуністычная партыя Беларусі — 207. Прыблізна палова партыйных прэтэндэнтаў — члены апазіцыйных партый. У прыватнасці, Беларуская партыя левых "Справядлівы свет" вылучыла 126 чалавек, Аб'яднаная грамадзянская партыя — 94, Партыя БНФ — 35, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) — 32, Беларуская партыя "Зялёныя" — 5, Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада — 2.

Апрача таго, Ліберальна-дэмакратычная партыя вылучыла 61 кандыдата ў дэпутаты, Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці — 18, Беларуская аграрная партыя — 7, Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя — 2, Рэспубліканская партыя і Беларуская патрыятычная партыя — па адным. Усяго кандыдатамі ў дэпутаты вылучаны 25.474 чалавекі.

Іх рэгістрацыя будзе праходзіць па 25 сакавіка.

Выбары ў мясцовыя саветы пройдуць 25 красавіка.  

БелаПАН
Просмотров: 924 | Добавил: sapieha
Конструктор сайтов - uCozCopyright NGO "Lev Sapieha Foundation" © 2024