Четверг, 25.04.2024, 13:36
| RSS
Главная
Меню сайта
Календарь новостей
«  Февраль 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
Поиск
Друзья сайта
Статистика
Фонд ім. Льва Сапегі
Главная » 2010 » Февраль » 27 » ЦВК і еўрадэпутаты абмеркавалі выбарчае заканадаўства Беларусі
ЦВК і еўрадэпутаты абмеркавалі выбарчае заканадаўства Беларусі
16:49

26 лютага дэлегацыя Еўрапарламента, якая знаходзіцца ў Мінску, сустрэлася са старшынёй Цэнтрвыбаркама Лідзіяй Ярмошынай і сакратаром камісіі Мікалаем Лазавіком.

"Падчас размовы ў асноўным абмяркоўваліся пытанні, звязаныя з прынятымі ў канцы года папраўкамі ў выбарчае заканадаўства, а таксама што тычыліся практыкі прымянення заканадаўства ў кампаніі па выбарах у мясцовыя саветы", — паведаміў БелаПАН Лазавік.

Паводле яго слоў, дэпутатаў Еўрапарламента цікавілі папраўкі ў заканадаўства, звязаныя з фарміраваннем выбарчых камісій, умовамі вядзення агітацыйнай кампаніі, вылучэннем кандыдатаў у дэпутаты палітычнымі партыямі, доступам кандыдатаў да СМІ і іншыя.

"Мы паведамілі, што пры прыняцці паправак у выбарчае заканадаўства былі ўлічаны прапановы АБСЕ", — сказаў Лазавік.

Дэпутаты Еўрапарламента, паводле яго слоў, заявілі, што іх задача — "пагутарыць падчас свайго візіту з прадстаўнікамі дзяржаўных структур і няўрадавых арганізацый і адчуць, ці ёсць змены ў сацыяльна-палітычным клімаце Беларусі".

"У цэлым бакі выказалі пажаданні і надзею на тое, што адносіны Беларусі і Еўрасаюза будуць развівацца", — заявіў Лазавік.

Дэлегацыя Еўрапарламента прыбыла ў Мінск напярэдадні вечарам і будзе знаходзіцца ў Беларусі па 27 лютага. Місію ўзначальвае балгарскі дэпутат, кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламента ў Еўранесце Крысціян Вігенін. У склад дэлегацыі ўвайшлі фінскі дэпутат, кіраўнік падкамітэта па правах чалавека Хайдзі Хаўтала, польскі дэпутат, кіраўнік дэлегацыі па сувязях з Беларуссю Яцэк Пратасевіч і дэпутат ад Літвы, дакладчык па Беларусі камітэта знешніх сувязяў Юстас Палецкіс.

Чакаецца, што даклад місіі, зроблены па выніках візіту ў Беларусь, дапаможа Еўрапарламенту прыняць рашэнне аб складзе беларускай дэлегацыі ў парламенцкай асамблеі палітыкі Усходняга партнёрства (Еўранест).

Паколькі ЕС не прызнаў парламенцкія выбары ў Беларусі дэмакратычнымі, існуе некалькі варыянтаў фарміравання беларускай дэлегацыі, куды могуць увайсці таксама прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці. Канчатковае рашэнне будзе прынята краінамі Усходняга партнёрства. Даклад місіі будзе таксама ўлічаны Еўрапарламентам у рэзалюцыі па Беларусі, якая, як чакаецца, будзе прынята на пленарнай сесіі 8—11 сакавіка ў Страсбургу.
Просмотров: 1001 | Добавил: sapieha
Конструктор сайтов - uCozCopyright NGO "Lev Sapieha Foundation" © 2024