Пятница, 29.03.2024, 13:32
| RSS
Главная
Меню сайта
Календарь новостей
«  Июнь 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930
Поиск
Друзья сайта
Статистика
Фонд ім. Льва Сапегі
Главная » 2010 » Июнь » 1 » Дэпутатамі мясцовых саветаў працуюць дзесяць дэмакратычных актывістаў
Дэпутатамі мясцовых саветаў працуюць дзесяць дэмакратычных актывістаў
10:15

Па выніках мінулай выбарчай кампаніі дэпутатамі Негарэльскага сельскага савета (Дзяржынскі раён, Мінская вобласць) абраныя два прадстаўнікі аргкамітэта па стварэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Уладзімір Мішура і Антаніна Суднік.

Чатыры дэпутаты мясцовых саветаў з'яўляюцца членамі Беларускай партыі левых "Справядлівы свет". Аляксандр Галькевіч абраны дэпутатам Баранавіцкага гарсавета (Брэсцкая вобласць), Уладзімір Дарапей — Брэсцкага райсавета, Іосіф Маціюн — Вілейскага райсавета (Мінская вобласць), Наталля Рышард — Свіслацкага пасялковага савета (Пухавіцкі раён, Мінская вобласць).

Тры дэпутаты прадстаўляюць аргкамітэт па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя". Ветэрынарны ўрач Аляксей Цюлькоў перамог на выбарах у Асіповіцкі райсавет (Магілёўская вобласць), настаўніца Жанна Шчарбініна — у Аўсянкаўскі сельсавет (Горацкі раён, Магілёўская вобласць), ваенны пенсіянер Віктар Бардзюг — у Хідрынскі сельсавет (Кобрынскі раён, Брэсцкая вобласць).

Адзін з дэпутатаў мясцовых саветаў з'яўляецца членам Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады. Віктар Міхасёў абраны дэпутатам Баранскага гарсавета (Аршанскі раён, Віцебская вобласць).

Усяго падчас выбараў у мясцовыя саветы, якія прайшлі ў Беларусі 25 красавіка, было абрана 21.288 дэпутатаў. У 14 выбарчых акругах, дзе балатаваліся па адным кандыдаце ў дэпутаты, кандыдаты не набралі неабходную для перамогі колькасць галасоў.  



БелаПАН
Просмотров: 1090 | Добавил: sapieha
Конструктор сайтов - uCozCopyright NGO "Lev Sapieha Foundation" © 2024