Суббота, 20.04.2024, 03:02
| RSS
Главная
Меню сайта
Календарь новостей
«  Март 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Поиск
Друзья сайта
Статистика
Фонд ім. Льва Сапегі
Главная » 2010 » Март » 31 » ЕC спадзяецца, што беларускія ўлады прыкладуць намаганні для забеспячэння дэмакратычнасці мясцовых выбараў
ЕC спадзяецца, што беларускія ўлады прыкладуць намаганні для забеспячэння дэмакратычнасці мясцовых выбараў
10:15

Еўрасаюз спадзяецца, што беларускія ўлады прыкладуць усе неабходныя намаганні для таго, каб мясцовыя выбары 25 красавіка адпавядалі міжнародным стандартам і нормам АБСЕ. Пра гэта гаворыцца ў заяве вярхоўнага прадстаўніка ЕС па знешніх сувязях Кэтрын Эштан ад 30 сакавіка.

У заяве гаворыцца, што апошнім часам у Беларусі абмяжоўвалася свабода сходу, асацыяцыі і выказвання.

"ЕС глыбока занепакоены ўціскам на прадстаўнікоў незалежных СМІ, грамадзянскай супольнасці і апазіцыйных структур у Беларусі. Так, няўрадавыя арганізацыі і апазіцыйныя партыі па-ранейшаму сустракаюцца з цяжкасцямі пры рэгістрацыі. Гэтыя тэндэнцыі выклікаюць асаблівую занепакоенасць напярэдадні мясцовых выбараў. Для ЕС вельмі важна, каб яны прайшлі добра", — адзначае Эштан.

Вярхоўны прадстаўнік ЕС падкрэслівае, што аб`яднаная Еўропа будзе ўважліва сачыць за ходам выбарчай кампаніі ў Беларусі.

Выбары ў мясцовыя саветы пройдуць 25 красавіка.  

Паводле БелаПАН
Просмотров: 1098 | Добавил: sapieha
Конструктор сайтов - uCozCopyright NGO "Lev Sapieha Foundation" © 2024