Пятница, 29.03.2024, 18:26
| RSS
Главная
Меню сайта
Календарь новостей
«  Апрель 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930
Поиск
Друзья сайта
Статистика
Фонд ім. Льва Сапегі
Главная » 2010 » Апрель » 30 » КДБ цікавіцца старшынём Гродзенскага абласнога савету
КДБ цікавіцца старшынём Гродзенскага абласнога савету
10:10

Дагэтуль невядомы лёс старшыні Гродзенскага абласнога савету Аркадзя Карпуця. У прэс-службе Генэральнай пракуратуры Беларусі сказалі, што ягонай справай займаюцца ў КДБ Беларусі.

У прэс-службе КДБ пакінулі пытанне без адказу.   На пачатку месяца ў СМІ з'явілася інфармацыя пра тое, што старшыня Гродзенскага абласнога савету Аркадзь Карпуць нібыта быў арыштаваны ў Гродна, прычым на вуліцы і ў цэнтры гораду.

Праўда, у ніводнай з афіцыйных праваахоўных устаноў гэтай інфармацыі тады не пацвердзілі.

Сёньня ў прэс-службе Генеральнай пракуратуры Беларусі, але там патлумачылі, што гэтай справай займаюцца ў КДБ Беларусі.

Супрацоўнік прэс-службы КДБ РБ Аляксандар Антановіч адказаў на пытанне ляканічна: «На жаль, нічога вам адказаць у гэтай справе не магу. Без каментараў...»

Працоўны тэлефон Аркадзя Карпуця ўвесь час таксама не адказвае. Інфармацыі з ягонай сям’і таксама няма.

Аркадзь Карпуць рэгістраваўся кандыдатам у Гродзенскі абласны савет па Бераставіцкай выбарчай акрузе, адкуль, дарэчы, сам родам. Дагэтуль яго там абіралі дэпутатам чатыры разы запар.

Паводле Радыё Свабода
Просмотров: 1083 | Добавил: sapieha
Конструктор сайтов - uCozCopyright NGO "Lev Sapieha Foundation" © 2024