Пятница, 29.03.2024, 10:14
| RSS
Главная
Меню сайта
Календарь новостей
«  Февраль 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
Поиск
Друзья сайта
Статистика
Фонд ім. Льва Сапегі
Главная » 2010 » Февраль » 18 » Мясцовым кандыдатам ў дэпутаты дазволена карыстацца толькі дзяржаўнымі сродкамі
Мясцовым кандыдатам ў дэпутаты дазволена карыстацца толькі дзяржаўнымі сродкамі
13:39

Адмова ад асабістых выбарчых фондаў кандыдатаў на мясцовых выбарах апраўдана, мяркуе кіраўнік Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына. Такую думку кіраўнік ЦВК выказала 16 лютага ў Мінску на семінары "Роля сродкаў масавай інфармацыі ў забеспячэнні канстытуцыйных правоў грамадзян пры правядзенні выбарчых кампаній".

Папраўкі ў выбарчае заканадаўства, прынятыя парламентам у канцы 2009 года, прадугледжваюць стварэнне асабістых фінансавых выбарчых фондаў толькі для кандыдатаў у прэзідэнты і ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

"Заканадаўства нацэлена на тое, каб у мясцовыя органы ўлады выбіраліся вядомыя ў рэгіёнах людзі. Іх і так ведаюць, ім не патрэбна дадатковая рэклама. Апрача таго, у сельскай мясцовасці далёка не ўсе змогуць сфарміраваць такі фонд", — сказала Ярмошына.

Кіраўнік Цэнтрвыбаркама паведаміла, што кандыдаты ў дэпутаты мясцовых саветаў часта нават не выкарыстоўваюць выдзяляемую з бюджэту суму на выраб улётак. "Калі б мы ўвялі магчымасць стварэння выбарчых фондаў кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў, гэта азначала б адрыў ад рэчаіснасці", — мяркуе Ярмошына.

БелаПАН
Просмотров: 1016 | Добавил: sapieha
Конструктор сайтов - uCozCopyright NGO "Lev Sapieha Foundation" © 2024