Пятница, 29.03.2024, 17:19
| RSS
Главная
Меню сайта
Календарь новостей
«  Апрель 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930
Поиск
Друзья сайта
Статистика
Фонд ім. Льва Сапегі
Главная » 2010 » Апрель » 21 » На адным з выбарчых участкаў Віцебска за дзень датэрмінова прагаласавала прыблізна 30% выбаршчыкаў
На адным з выбарчых участкаў Віцебска за дзень датэрмінова прагаласавала прыблізна 30% выбаршчыкаў
10:36

На адным з участкаў Віцебска па выбарах дэпутатаў у мясцовыя саветы 20 красавіка датэрмінова прагаласавала прыблізна 30% выбаршчыкаў, паведамляе прэс-служба аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя".

Кандыдат у дэпутаты Віцебскага гарсавета Уладзімір Рамановіч узяў удзел у назіранні за ходам датэрміновага галасавання на ўчастку ў Тэхналагічнай выбарчай акрузе № 9. Паводле яго слоў, да 17.00 на 47-м выбарчым участку датэрмінова прагаласавалі прыблізна 450 з 1,5 тысячы выбаршчыкаў.

Рамановіч паведаміў, што галасуюць у асноўным студэнты Віцебскага тэхналагічнага універсітэта. У гутарцы яны адзначалі, што "галасуюць у дабравольна-прымусовым парадку".

"Мне казаў не адзін чалавек, што іх вельмі прасілі прыйсці і прагаласаваць датэрмінова. Адмовіцца многія баяцца"
, — зазначыў Рамановіч.

Датэрміновае галасаванне праходзіць з 20 па 24 красавіка. Асноўны дзень галасавання — 25 красавіка.  

БелаПАН
Просмотров: 1008 | Добавил: sapieha
Конструктор сайтов - uCozCopyright NGO "Lev Sapieha Foundation" © 2024