Четверг, 25.04.2024, 08:52
| RSS
Главная
Меню сайта
Календарь новостей
«  Июнь 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930
Поиск
Друзья сайта
Статистика
Фонд ім. Льва Сапегі
Главная » 2010 » Июнь » 2 » Новым старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі абраны ідэолаг Анатоль Рубінаў
Новым старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі абраны ідэолаг Анатоль Рубінаў
11:29

Сенатар вядомы сваімі ідэалагічнымі працамі, а таксама ініцыятывай па адмене льгот. Да абрання ў 2008 годзе намеснікам старшыні Савета Рэспублікі Рубінаў працаваў першым намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.

Ідэолаг паводле адукацыі з’яўляецца спецыялістам у галіне лазернай фізікі і спектраскапіі, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, акадэмік.

Заступаючы на новую пасаду, Анатоль Рубінаў не забыўся пра свой ідэалагічны досвед і заявіў у выступе перад членамі верхняй палаты парламента, што Аляксандр Лукашэнка будзе перавыбраны на новы тэрмін.

«Мы, безумоўна, упэўненыя ў тым, што Аляксандр Рыгоравіч будзе перавыбраны на новы тэрмін, ён несумнеўна карыстаецца падтрымкай пераважнай большасці нашага насельніцтва і нейкіх канкурэнтаў, якія блізка стаяць, тут не відаць», — падкрэсліў новы старшыня Савета Рэспублікі.

Рубінаў заклікаў калегаў перад выбарамі «зняць напружанне на месцах, калі яно ёсць», «больш актыўна вырашаць праблемы грамадзян». Ён папярэдзіў, што «апаненты не спяць», успомніўшы кампанію Уладзіміра Някляева «Гавары праўду!». Таму старшыня Савета Рэспублікі зазначыў, што людзям трэба тлумачыць палітыку ўлады, «чаму робіцца так, а не іначай», каб яны «былі ўпэўненыя ў правільнасці курсу, які праводзіцца прэзідэнтам». 

Новы час
Просмотров: 1033 | Добавил: sapieha
Конструктор сайтов - uCozCopyright NGO "Lev Sapieha Foundation" © 2024