Четверг, 28.03.2024, 20:21
| RSS
Главная
Меню сайта
Календарь новостей
«  Апрель 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930
Поиск
Друзья сайта
Статистика
Фонд ім. Льва Сапегі
Главная » 2010 » Апрель » 30 » ПАСЕ прыпыняе кантакты з Беларуссю на высокім узроўні
ПАСЕ прыпыняе кантакты з Беларуссю на высокім узроўні
09:43

Парламенцкая асамблея Савета Еўропы прыпыняе кантакты з Беларуссю на высокім узроўні. Адпаведная рэзалюцыя прынята 29 красавіка большасцю галасоў на пасяджэнні ПАСЕ ў Страсбургу.


У галасаванні ўзялі ўдзел 67 дэпутатаў, 58 з іх прагаласавалі за прыняцце рэзалюцыі, шэсць — супраць, тры ўстрымаліся (усяго ў ПАСЕ 318 дэпутатаў).

У рэзалюцыі ўказваецца на "недастатковы прагрэс" Беларусі ў галіне адпаведнасці стандартам Савета Еўропы. У прыватнасці, у дакуменце гаворыцца, што ў краіне "ў атмасферы сакрэтнасці" былі прыведзены ў выкананне два смяротныя прыгаворы, калі скаргі асуджаных разглядаў Камітэт ААН па правах чалавека.

Адзначаюцца таксама выпадкі парушэння ў Беларусі правоў польскай нацыянальнай меншасці і адсутнасць міжнародных назіральнікаў на выбарах у мясцовыя саветы. У дакуменце выказваецца шкадаванне ў сувязі з "недастатковай палітычнай воляй беларускіх уладаў раздзяліць каштоўнасці Савета Еўропы".

Пры гэтым у рэзалюцыі ўтрымліваецца заклік прадоўжыць дыялог з Беларуссю. Як раней паведамляў БелаПАН, рашэнне аб правядзенні тэрміновых дэбатаў па сітуацыі ў Беларусі было прынята 26 красавіка на пасяджэнні бюро ПАСЕ.

Беларусь — адзіная краіна ў Еўропе, у якой дагэтуль прымяняецца смяротная кара. У чэрвені 2009 года Парламенцкая асамблея Савета Еўропы прыняла рэзалюцыю аб вяртанні Беларусі статусу спецыяльнага запрошанага ў асамблеі пры ўмове ўвядзення ў краіне мараторыя на пакаранне смерцю. Да ўвядзення мараторыя таксама заклікае Еўрасаюз. Гэта адна з умоў адмены візавых санкцый у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў, якія ЕС працягнуў да кастрычніка 2010 года.
Просмотров: 794 | Добавил: sapieha
Конструктор сайтов - uCozCopyright NGO "Lev Sapieha Foundation" © 2024