Пятница, 29.03.2024, 01:16
| RSS
Главная
Меню сайта
Календарь новостей
«  Февраль 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
Поиск
Друзья сайта
Статистика
Фонд ім. Льва Сапегі
Главная » 2010 » Февраль » 10 » У акруговыя выбарчыя камісіі ўвайшлі 72 прадстаўнікі апазіцыйных партый
У акруговыя выбарчыя камісіі ўвайшлі 72 прадстаўнікі апазіцыйных партый
10:49

У склад акруговых выбарчых камісій уключаныя 72 прадстаўнікі апазіцыйных палітычных партый. Пра гэта БелаПАН паведаміў сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік.  

Агулам у склад 367 акруговых камісій уключаныя 4542 чалавекі. Сярод іх 527 дзяржслужбоўцаў, 467 чалавек да 30 гадоў, 2944 жанчыны. У склад акруговых камісій увайшлі 828 (18,2%) прадстаўнікоў працоўных калектываў, 1.955 (43,0%) — грамадскіх аб'яднанняў, 301 (6,7%) — палітычных партый; 1457 чалавек (32,1%) высоўваліся грамадзянамі шляхам збору подпісаў.

Што датычыць палітычных партый, то больш за ўсё ў склад акруговых камісій уключана прадстаўнікоў Камуністычнай партыі Беларусі — 175. Апазіцыйныя партыі атрымалі ў камісіях 72 месцы, у тым ліку 48 чалавек прадстаўляюць Беларускую партыю левых "Справядлівы свет", 14 — Аб'яднаную грамадзянскую партыю, 6 — Партыю БНФ, 3 — Беларускую сацыял-дэмакратычную Грамаду, 1 — Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (Грамада).

Акрамя гэтага, у склад камісій увайшлі 19 прадстаўнікоў Беларускай аграрнай партыі, 16 — Ліберальна-дэмакратычнай партыі, 12 — Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці, 5 — Сацыял-дэмакратычнай партыі народнай згоды, 3 — Беларускай сацыяльна-спартовай партыі.

У склад акруговых выбарчых камісій таксама ўвайшлі 319 прадстаўнікоў грамадскага аб'яднання "Белая Русь", 332 — Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, 218 — Беларускага саюза жанчын, 225 — Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў, 701 — Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Выбары ў мясцовыя саветы дэпутатаў пройдуць 25 красавіка 2010 году. 
Просмотров: 830 | Добавил: sapieha
Конструктор сайтов - uCozCopyright NGO "Lev Sapieha Foundation" © 2024