Пятница, 26.04.2024, 02:02
| RSS
Главная
Меню сайта
Календарь новостей
«  Апрель 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930
Поиск
Друзья сайта
Статистика
Фонд ім. Льва Сапегі
Главная » 2010 » Апрель » 8 » За мясцовымі выбарамі ўпершыню будуць назіраць замежныя дыпламаты
За мясцовымі выбарамі ўпершыню будуць назіраць замежныя дыпламаты
13:22

На сёння ў "генеральным штабе" электаральнай кампаніі — Цэнтрвыбаркаме — тры дзясяткі заявак ад прадстаўнікоў дыпмісій 18 краін з трох кантынентаў — Еўропы, Азіі, Паўночнай Амерыкі.

Жаданне назіраць за выбарамі ў асноўны дзень галасавання праяўляюць дыпламаты з Арменіі, Венгрыі, Вялікабрытаніі, Казахстана, Канады, Кіргізіі, Латвіі, Літвы, Нідэрландаў, Палесціны, Польшчы, Расіі, Румыніі, Славакіі, Таджыкістана, Фінляндыі, Францыі, Чэхіі.

— Аднак час для падачы заявак яшчэ ёсць, мяркую, іх будзе больш, — кажа сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай ЛАЗАВІК.

Паводле яго чаканняў, колькасць заявак падвоіцца. А часу і сапраўды хапае: акрэдытацыйныя пасведчанні плануецца выдаць дыпламатам да канца другой дэкады красавіка. Тэрміны абумоўленыя тым, што назіранне кароткатэрміновае — яно закранае толькі асноўны дзень выбараў, 25 красавіка.

Дагэтуль міжнародныя назіральнікі сачылі толькі за прэзідэнцкімі, парламенцкімі выбарамі і агульнарэспубліканскімі рэферэндумамі ў Беларусі. Ды наогул у свеце не практыкуецца запрашэнне міжнародных назіральнікаў на лакальныя выбары. Таму сам факт іх удзелу ў мясцовай электаральнай кампаніі — па сутнасці беспрэцэдэнтны.

— Тым самым Беларусь дэманструе сваю гатоўнасць да больш блізкага ўзаемадзеяння з еўраструктурамі, Еўрасаюзам, АБСЕ, — падкрэслівае Мікалай Лазавік. — Наданне права дыпламатам здзяйсняць назіранне за выбарамі ў мясцовыя Саветы дэпутатаў — гэта крок насустрач еўрапейскім дзяржавам, структурам, які дэманструе нашу адкрытасць, імкненне працаваць ва ўзаемадзеянні. Мы гатовыя паказаць, што нашы выбары адкрытыя, транспарэнтныя, свабодныя і дэмакратычныя.

Апроч замежнікаў сачыць за мясцовымі выбарамі будуць, натуральна, і нацыянальныя назіральнікі. Іх ужо акрэдытавана больш за паўтары тысячы. Аднак у ЦВК чакаюць, што на момант выбараў гэта лічба ўдзесяцярыцца. Назіраць за выбарамі маюць права прадстаўнікі палітычных партый, працоўных калектываў, грамадзяне шляхам падачы заяў, давераныя асобы кандыдатаў у дэпутаты.  

Звязда
Просмотров: 996 | Добавил: sapieha
Конструктор сайтов - uCozCopyright NGO "Lev Sapieha Foundation" © 2024