Четверг, 28.03.2024, 18:11
| RSS
Главная | Публикации
Меню сайта
Категории каталога
Книги [1]
Статьи [16]
Поиск
Друзья сайта
Статистика
Фонд ім. Льва Сапегі
Главная » Статьи » Статьи

Прэс-рэліз Канферэнцыі "Удзел грамадзянскай супольнасці Беларусі у ініцыятыве Усходняга партнёрства"
Мінск, 22 красавіка 2009 года

На канферэнцыі, якая прайшла 22 красавіка ў Мінску, прадстаўнікі арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі ўпершыню сумесна абмеркавалі значэнне, механізмы і перспектывы ініцыятывы Усходняга партнёрства для нашай краіны. Па выніках канферэнцыі, разам з асобнымі прапановамі беларускіх арганізацый і экспертаў, выпрацаваная рэзалюцыя, у якой адлюстраваныя асноўныя прынцыпы і падыходы, якія аб’ядноўваюць удзельнікаў адносна Форума грамадзянскай супольнасці.

 радстаўнікі грамадзянскай супольнасці, якія сабраліся на канферэнцыі, выказалі высокую зацікаўленасць у разгортванні праграмы Усходняга партнёрства і паўнавартаснага ўдзелу ў ёй Рэспублікі Беларусь. З іншага боку, удзельнікі канферэнцыі выказалі занепакоенасць тым, што грамадзянская супольнасць па-ранейшаму выключана з працэсу выпрацоўкі і прыняцця рашэнняў па праграме Усходняга партнёрства на нацыянальным узроўні. Пры гэтым было адзначана, што беларускія няўрадавыя арганізацыі з'яўляюцца найболей паслядоўнай і зацікаўленай у Еўрапейскай інтэграцыі часткай беларускага грамадства.

У канферэнцыі прынялі ўдзел каля 130 лідэраў, актывістаў і экспертаў з больш за 80 арганізацый. Сярод іх - прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў, палітычных партый, рэлігійных арганізацый, прафсаюзаў і іншых некамерцыйных арганізацый. Таксама да ўдзелу ў канферэнцыі былі запрошаныя прадстаўнікі Дэлегацыі Еўрапейскай Камісіі ў Беларусі, Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Грамадска-кансультатыўнай Рады пры Адміністрацыі Прэзідэнта, Кардынацыйнага бюро праграмы TASIS, дыпламатычных прадстаўніцтваў краін Еўрапейскага Саюза ў Рэспубліцы Беларусь. Для асвятлення канферэнцыі ў сродках масавай інфармацыі быў акрэдытаваны 31 журналіст.

 анферэнцыя складалася з пленарнага паседжання, двух панэльных дыскусій і выніковага абмеркавання і прыняцця рэзалюцыі. На пленарным паседжанні Часовы Павераны ў справах Прадстаўніцтва Еўрапейскай Камісіі ў Беларусі сп. Жан-Эрык Гольцапфель прадставіў ініцыятыву Усходняга партнёрства і Форума грамадзянскай супольнасці. Прадстаўнік аргкамітэта канферэнцыі Уладзіслаў Вялічка выступіў з дакладам аб удзеле грамадзянскай супольнасці ў абмеркаванні ініцыятывы Усходняга партнёрства. Арганізатарамі таксама быў запланаваны выступ прадстаўнікоў афіцыйных улад Беларусі з ацэнкай ініцыятывы Усходняга партнёрства і яе даляглядаў для нашай краіны, аднак з іх боку ніхто не змог прысутнічаць на канферэнцыі.

Панэльныя дыскусіі сабралі вельмі кваліфікаваных экспертаў трэцяга сектара і былі накіраваныя на абмеркаванне значэння і перспектываў ініцыятывы Усходняга партнёрства як у цэлым для Беларусі, так і для грамадзянскай супольнасці. Удзельнікі дыскусій агучылі і абмеркавалі прапановы па фармаце Форума грамадзянскай супольнасці ў межах Усходняга партнёрства.

Арганізатары і ўдзельнікі канферэнцыі выказалі зацікаўленасць у далейшым пашырэнні кола суб'ектаў, якія ўдзельнічаюць у абмеркаванні і рэалізацыі праграмы Усходняга партнёрства, а таксама адзначылі важнасць развіцця ўнутры-беларускага дыялогу органаў улады і грамадзянскай супольнасці ў агульнанацыянальных інтарэсах.

Канферэнцыя "Удзел грамадзянскай супольнасці Беларусі ў ініцыятыве Усходняга партнёрства" прапанавала запусціць стала дзейсны механізм кансультацый і абмеркаванняў для паўнапраўнага ўдзелу беларускай грамадзянскай супольнасці ў праграме Усходняга партнёрства. Вынікі канферэнцыі ў поўным аб'ёме будуць прадстаўленыя Еўрапейскай Камісіі, адказным структурам беларускай улады, няўрадавым арганізацыям краіны і распаўсюджаныя ў СМІ для публічнага абмеркавання. Запланаваная прэзентацыя вынікаў канферэнцыі на Пражскім форуме НДА 5-6 траўня 2009 года.








Категория: Статьи | Добавил: sapieha (23.04.2009)
Просмотров: 983 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Конструктор сайтов - uCozCopyright NGO "Lev Sapieha Foundation" © 2024