Понедельник, 23.12.2024, 02:18
| RSS
Главная | Публикации
Меню сайта
Категории каталога
Книги [1]
Статьи [16]
Поиск
Друзья сайта
Статистика
Фонд ім. Льва Сапегі
Главная » Статьи » Статьи

Рэзалюцыя канферэнцыі: "Удзел грамадзянскай супольнасці Беларусі у ініцыятыве Усходняга партнёрства"
Мы, удзельнікі канферэнцыі "Удзел грамадзянскай супольнасці Беларусі ў ініцыятыве Усходняга партнёрства", якая адбылася 22 красавіка 2009 г. у г. Мінску,

Падзяляючы каштоўнасці, на якіх засноўваецца еўрапейская інтэграцыя,

Прызнаючы важнасць збліжэння Беларусі і Еўрапейскага Саюза,

Лічачы ўдзел Беларусі ў ініцыятыве Усходняга партнёрства значным крокам у развіцці двухбаковых адносін паміж Беларуссю і Еўрапейскім Саюзам, роўна як і шматбаковых адносін з краінамі-партнёрамі ініцыятывы;

 Лічачы, што ініцыятыва Усходняга партнёрства павінна стаць інструментам пазітыўных змен у краіне і набліжэння яе да стандартаў Еўрапейскага Саюза;

Адзначаючы прынцыповую важнасць паўнавартаснага ўдзелу грамадзянскай супольнасці ў структуры і механізмах рэалізацыі ініцыятывы Усходняга партнёрства,

Лічачы кансалідацыю грамадзянскай супольнасці Беларусі неабходнай для мэт эфектыўнага прасоўвання яе інтарэсаў,

Падтрымліваем стварэнне ў межах ініцыятывы Усходняга партнёрства Форума грамадзянскай супольнасці як механізму грамадскага ўдзелу ў супрацоўніцтве Беларусі і Еўрапейскага Саюза,

Высока ацэньваем ініцыятыву Еўрапейскай Камісіі па арганізацыі кансультацый з грамадзянскай супольнасцю па формах і механізмах працы Форума грамадзянскай супольнасці,

 Вітаем публічны характар, шырокі ўдзел і прадстаўніцтва арганізацый грамадзянскай супольнасці ў адбыўшыхся кансультацыях адносна формаў і механізмаў працы Форума грамадзянскай супольнасці. Звяртаем увагу на тое, што мерапрыемствы такога маштабу маюць вялікае значэнне для развіцця і ўзмацнення грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.

Рэкамендуем Еўрапейскай Камісіі ўлічыць выказаныя ў межах публічнага і адкрытага дыялогу прапановы суб'ектаў грамадзянскай супольнасці Беларусі па арганізацыі Форума грамадзянскай супольнасці і пашырэнню ўдзелу беларускай грамадзянскай супольнасці ў ініцыятыве Усходняга партнёрства,

У прыватнасці, улічыць кансалідаваную пазіцыю ўдзельнікаў канферэнцыі па наступным коле пытанняў:

1) Неабходнасць развіцця грамадзянскай супольнасці з выкарыстаннем механізмаў, закладзеных у ініцыятыве Усходняга партнёрства;
2) Неабходнасць забеспячэння адкрытасці і публічнасці працэсу супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Еўрапейскага Саюза ў межах Усходняга партнёрства;
3) Неабходнасць забеспячэння паўнавартаснага ўдзелу грамадзянскай супольнасці ў асноўных працэсах супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння ў межах усіх структур Усходняга партнёрства (платформаў, камітэтаў і г.д.) і грамадскага кантролю за гэтымі працэсамі;
4) Неабходнасць забеспячэння шырокага прадстаўніцтва суб'ектаў грамадзянскай супольнасці ўсіх шасці краін у межах структур і механізмаў Форума грамадзянскай супольнасці.

Лічачы гэтую канферэнцыю эфектыўным механізмам узгаднення розных пазіцый у грамадзянскай супольнасці Беларусі, мы заяўляем:
1) Аб намеры зрабіць дадзеную канферэнцыю стала дзейснай нацыянальнай платформай і разглядаць яе як адну з формаў удзелу беларускай грамадзянскай супольнасці ва Усходнім партнёрстве для забеспячэння публічнасці і транспарэнтнасці працэсаў Усходняга партнёрства, развіцця дыялогу паміж беларускай грамадзянскай супольнасцю і органамі ўлады;
2) Аб наяўнасці ў грамадзянскай супольнасці Беларусі патэнцыялу для ўдзелу ў фармаванні парадку дня і ў працэсе падрыхтоўкі рашэнняў для ўзаемадзеяння Беларусі і ЕС у межах Усходняга партнёрства, а таксама ў іншых магчымых формах;
3) Ацэнка эфектыўнасці працэсу ўдзелу Рэспублікі Беларусь ва Усходнім партнёрстве можа быць забяспечаная за кошт маніторынгавых праграм, якія ажыццяўляюцца беларускімі арганізацыямі грамадзянскай супольнасці;
4) Аб зацікаўленасці беларускай грамадзянскай супольнасці ў ініцыяванні і развіцці дыялогу з органамі ўлады Рэспублікі Беларусь у межах Усходняга партнёрства.




Категория: Статьи | Добавил: sapieha (23.04.2009)
Просмотров: 953 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Конструктор сайтов - uCozCopyright NGO "Lev Sapieha Foundation" © 2024