Асветніцкае грамадскае аб’яднанне
"Фонд імя Льва Сапегі”
"Прыстойнаму чалавеку нічога няма даражэй за свабоду”
Леў Сапега
Статут Вялікага Княства Літоўскага
1588г.
Чаму мы так завемся?
б'яднанне носіць імя канцлера Вялікага княства Літоўскага Льва Іванавіча Сапегі (1557 - 1633).
ас яго жыцця – гэта дзесяцігоддзі максімальнага росквіту Вялікага Княства Літоўскага – «залаты век» сярэднявечнай Беларусі, якому не ў малой ступені спрыяў сваёй нястомнай працай сам Сапега.
Леў Сапега вядомы ў нашай гісторыі як:
• выдатны юрыст, адзін з аўтараў 3-га Статута Вялікага Княства Літоўскага (1588г.) - сусветнага ўзору прававой думкі;
• гуманіст і асветнік, ідэі і погляды якога на чалавека, грамадства і ўладу, перажылі стагоддзі і нават сёння не страцілі сваёй актуальнасці;
• бліскучы дыпламат, які самааддана абараняў беларускую дзяржаўнасць і значна ўмацаваў яе;
• паслядоўны абаронца правоў і вольнасцяў грамадзян, які спрыяў пашырэнню рэгіянальнай дэмакратыі і гарадскога самакіравання ў форме Магдэбургскага права;
• таленавіты военачальнік, які неаднаразова супрацьстаяў знешняй агрэсіі і дасягаў перамогі;
• мецэнат і фундатар, які ўласнымі сродкамі спрыяў развіццю адукацыі, духоўнай і матэрыяльнай культуры свайго народа;
• мудры і разважлівы суддзя, які клапаціўся пра маральнасць чалавека і ўлады, падтрымліваў слабых і стрымліваў упартых.
Для нас Леў Сапега — гэта ідэал беларускага грамадзяніна, патрыёта і сапраўднага еўрапейца.
Хто мы?
ГА «Фонд імя Льва Сапегі» – недзяржаўная, непалітычная, некамерцыйная арганізацыя.
Адно са старэйшых беларускіх грамадскіх аб'яднанняў, што было створана 26 чэрвеня 1992 г. дзеля спрыяння:
• працэсам усталявання і развіцця дэмакратычных рэформаў у Рэспубліцы Беларусь у галіне мясцовага самакіравання, эканомікі, навукі, культуры;
• развіццю ў Беларусі грамадзянскай супольнасці;
• прапагандзе ідэй дэмакратыі.
АГА «Фонд імя Льва Сапегі» перарэгістравана Міністэрствам юстыцыі (пасведчанне № 01322).
Мы аб'ядноўваем вядомых юрыстаў, эканамістаў, сацыёлагаў, гісторыкаў, дэпутатаў мясцовых Саветаў, прадстаўнікоў культуры, прэсы і бізнесу.
Накірункі нашай дзейнасці:
• развіццё мясцовага самакіравання;
• рэалізацыя правоў грамадзян у лакальнай супольнасці;
• развіццё і падтрымка рэгіянальных недзяржаўных арганізацый;
• падтрымка грамадзянскіх ініцыятыў;
• ажыццяўленне асветніцкай, навуковай і выдавецкай працы.
Якія задачы стаяць перад намі?
• распрацоўка прапаноў па рэфармаванню і ўдасканаленню мясцовага кіравання і самакіравання ў Беларусі;
аналіз беларускага і замежнага заканадаўства, спрыянне пры распрацоўцы нарматыўных актаў па пытаннях мясцовага самакіравання;
• супрацоўніцтва з беларускімі і замежнымі недзяржаўнымі арганізацыямі для ўмацавання дэмакратыі ў Беларусі, развіццё міжнародных сувязяў;
• спрыянне адраджэнню і развіццю традыцый нацыянальнай культуры, гістарычнай спадчыны народаў Беларусі і ўмацаванню яе суверэнітэта;
• падтрымка грамадзянскіх ініцыятыў з боку грамадскіх аб'яднанняў і фізічных асобаў;
• развіццё сістэмы грамадзянскай адукацыі.
Нашы дасягненні:
Аб'яднанне паспяхова рэалізавала больш 45 праектаў, у тым ліку больш 20 рэгіянальных. Яны былі падтрамыны вядомымі замежнымі ініцыятывамі, такімі як Фонд Сораса, TACIS, Фонд Еўразія, MATRA, Фонд Эберта, NED, Фонд Адэнаўэра, SIDA, USID, Еўракамісія.
Аб'яднанне падрыхтавала Канцэпцыю рэфармавання мясцовага самакіравання Беларусі і пакет законапраектаў, неабходных для яе ажыццяўлення.
Усталяваны партнёрскія адносіны з муніцыпальнымі аб'яднаннямі і адукацыйнымі цэнтрамі больш 10 еўрапейскіх краін.
У нашых праектах прымалі ўдзел больш 5000 чалавек, падрыхтавана каля 400 спецыялістаў па самакіраванню і грамадскім лідарстве. Апублікавана звыш 20 кніг і брашур, 35 аглядаў і бюлетэняў. З ініцыятывы і пры дапамозе сябраў АГА «Фонд імя Льва Сапегі» заснаваны шэраг грамадскіх аб'яднанняў і рэгіянальных газет.
Якая методыка нашай працы?
• арганізацыя даследчай і аналітычнай працы з удзелам беларускіх і замежных спецыялістаў;
• правядзенне ў Беларусі адукацыйных семінараў, лекцый, канферэнцый, круглых сталоў, сустрэч і выставаў;
• выданне беларускай і замежнай навукова-папулярнай, вучэбна-метадычнай, інфармацыйнай і даведачнай літаратуры;
• стварэнне ў Мінску і рэгіёнах Беларусі інфармацыйных і адукацыйных цэнтраў;
• супрацоўніцтва з міжнароднымі арганізацыямі, інфармацыйны абмен з беларускімі і замежнымі недзяржаўнымі арганізацыямі;
• аказанне кансультацыйнай, арганізацыйна-метадычнай і тэхнічнай дапамогі беларускім недзяржаўным арганізацыям.
Якія ў нас магчымасці?
АГА «Фонд імя Льва Сапегі» з'яўляецца рэс-публіканскім аб'яднан-нем, сябры якога жывуць і працуюць ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. Гэта кваліфікаваныя спецыялісты ў галіне права-знаўства і эканомікі, паліталогіі і журналістыкі, навукі і культуры, адукацыі і грамадскай дзейнасці. Шмат хто з іх быў і з'яўляецца дэпутатам мясцовых Саветаў Беларусі, а шэраг мае досвед парламенцкай дзейнасці.
АГА «Фонд імя Льва Сапегі» супрацоўнічае з мясцовымі Саветамі дэпутатаў Беларусі, з муніцыпалітэтамі Швецыі і Расіі, Украіны і Літвы, Польшчы і Латвіі, Італіі і Чэхіі, з навуковымі і адукацыйнымі ўстановамі, лідэрамі і актывістамі грамадскіх аб'яднанняў.
АГА «Фонд імя Льва Сапегі» з 1996 г. мае афіцыйны cтатус назіральніка пры камісіі Міжпарламенцкай асамблеі краін-удзельніц СНД па вывучэнні вопыта дзяржаўнага будаўніцтва і самакіравання.
З 1994 г. аб’яднанне з’яўляецца адзінай юрыдычнай асобай у Беларусі, якая запрашаецца да ўдзелу ў працы Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў Савета Еўропы, а з 2001 г. мае афіцыйны статус назіральніка.
Сябры аб'яднання праводзяць маніторынг і аналіз выканання дзеючага заканадаўства ў галіне мясцовага кіравання і самакіравання, а таксама ў дзейнасці грамадскіх аб'яднанняў. Гэта ажыццяўляецца шляхам экспертна-аналітычнай працы, у тым ліку, шляхам працы грамадскіх навуковых саветаў і груп маніторынгу, якія дзейнічаюць у кожным рэгіёне.
Вышэйшы орган АГА «Фонд імя Льва Сапегі» – Канферэнцыя, якая склікаецца раз у два гады. Канферэнцыя абірае старшыню аб'ядання і Праўленне, якое з'яўляецца пастаянна дзеючым кіруючым органам.
Старшыні АГА «Фонд імя Льва Сапегі» за час яго існавання:
1992-1997 – Георгій Куневіч;
1997-2001 – Міраслаў Кобаса;
2001-2005 – Аляксандр Жучкоў;
з 2005 – Міраслаў Кобаса.
Нашы каардынаты:
Адрас: Мінск, 220005
вул.Веры Харужай, 1а-405
Тэл./факс: (017) 286 32 44
E-mail: levsapieha@gmail.com
Старшыня Праўлення – Міраслаў Кобаса.