Вторник, 19.03.2024, 10:39
RSS
RU|EN
Главная | Проекты
Меню сайта
Календарь новостей
«  Март 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Поиск
Наш опрос
Статистика

Архив старой версии сайта

Электронная почта

АГА "Фонд ім. Льва Сапегі"
Выдавецкі Цэнтр

Выдавецкім Цэнтрам Фонда за перыяд сваёй дзейнасці былі выдадзеныя і распаўсюджаныя:
• Перыядычны муніцыпальны інформацыйны бюлетэнь Фонда імя Льва Сапегі (6 нумароў, 1995─1996);
• Канцепцыя рэформы мясцовага самакіравання і муніцыпальныя законапраекты Цэнтра праблем самакіравання (1995);
• Муніцыпальны агляд «Заканадаўства аб мясцовым самакіраванні Рэспублікі Беларусь» (1995);
• Дакументы і матэрыалы асацыяцый мясцовых органаў улады краінаў Балтыі (1995);
• Муніцыпальныя агляды па заканадаўству і муніцыпальных сістемах Балгарыі, Венгрыі, Даніі, Іспаніі, Літвы, Латвіі, Польшчы, Расійскай Федэрацыі (1995-1996);
• Агляд сістэмы мясцовага самакіравання ФРГ (па матерыялах семінараў у рамках праграмы TACIS, 1996);
• Метадычны дапаможнік "Самакіраванне ў Беларусі: праблемы і перспектівы" (1996);
• Метадычны дапаможнік «Агляд законаў аб мясцовых органах улады ў краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы»(1996);
• Брашура «Муніцыпальная сістэма Даніі» (1995);
• Брашура «Выбарчыя сістемы» (1995);
• Брашура «Вольныя беларускія гарады» (1996);
• Брашура «Грамадзянская супольнасць» (3 выпускі, 1995, 1996, 1998);
• Брашура «Стварэнне і дзейнасць грамадскіх аб"яднанняў» (1996);
• Метадычны дапаможнік «Вучымся демакратыі без нуды і з ахвотай»
(1 і 2 часткі, 1996-1997);
• Брашура «Няўрадавыя арганізацыі беларускай правінцыі: праблемы і задачы» (1998);
• Зборнік «Грамадзянскія ініцыятывы і абарона правоў грамадзянаў» (1998);
• Дапаможнік «Да дэмакратыі праз грамадзянскую супольнасць» (2000);
• Брашура «Еўрапейская Хартыя мясцовага самакіравання: Беларусь, Польшча, Швецыя» (2000);
• Брашура «Мясцовае самакіраванне ў Швецыі» (2000);
• Каментарый да Закона Рэспублікі Беларусь “Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь” (2001);
• Бюлетэнь «Веснік самакіравання», выпускі 1 – 15 (2002-2005).
Перыядычна матэрыялы семінараў і мерапрыемстваў Фонда публікаваліся ў прэсе.
З сакавіка 1998 года Фонд стаў адным з заснавальнікаў прававога адукацыйнага штодзённіка «Феміда -NOVA».

Аддзяленні і рэгіянальныя прадстаўніцтвы

Значны вопыт працы маюць аддзяленні і рэгіянальныя прадстаўніцтвы. Яны плануюць і праводзяць сваю працу з улікам рэгіянальной спецыфікі, сацыяльных асаблівасцяў рэгіёнаў (абласцей).
На базе аддзяленняў арганізаваная праца інфармацыйна-кансультацыйных цэнтаў для дэпутатаў і грамадскіх актывістаў па прававых і арганізацыйных пытаннях, дзе можна атрымаць юрыдычную і мэтадычныя кансультацыі.
Каля іх групуюцца рэгіянальныя NGO, для каторых аддзяленні з"яўляюцца ў некаторай ступені рэсурснымі цэнтрамі.
Аддзяленні аказваюць усямерную дапамогу і падтрымку ініцыятыўным групам грамадзянаў, супрацоўнічаюць з дэпутатамі мясцовых Саветаў і лідэрамі NGO.
Дзякуючы рэгіянальным адукацыйным мерапрыемствам аддзяленняў толькі за 1996-2003 гг. свой прафесійны і адукацыйны ўзровень павысілі больш за 5500 прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый і дзеячоў самакіравання.

ПРАЕКТЫ

ФОНД Сораса

Праект (1994-1997 год) «Падтрымка дзейнасці Інфармацыйна-адукацыйнага Цэнтра праблем самакіравання па спрыянні развіццю мясцовага самакіравання і лакальнай дэмакратыі ў Рэспубліцы Беларусь».

Праграма TACIS

1. Праект «Основы камунальнай сістэмы ФРГ» (1996 год). Партнёры  Міжнародны адукацыйна Цэнтр, Дортмунд і Фонд імя Льва Сапегі, Мінск. Вывучэнне сістэмы мясцовага самакіравання Германіі для дэпутатаў мясцовых Саветаў. Усяго было праведзена 5 семінараў з далучэннем немецкіх экспертаў па 40 удзельнікаў у Мінску і адзін у Германіі (12 чалавек).
2. Праект «Школа дэмакратыі і самакіравання» (1996-1997). Партнёры  Шчэцінскі навучальны Цэнтар Фонду развіцця лакальнай дэмакратыі (Польшча) і Фонд ім. Льва Сапегі. Па гэтай праграме былі праведзены стажыроўкі для 6 груп па 18 чал. у Шчэціне. Удзельнікамі стажыровак былі актывісты беларускіх NGO’s і эксперты-выкладчыкі паліталягічных і прававых дысцыплін беларускіх універсітэтаў. У рамках праекта прайшла навучанне група трэнераў і лідараў грамадскіх арганізацый з усіх рэгіёнаў Беларусі. Выдадзены дапаможнік на белорускай мове ў дзвюх кнігах «Навучаемся дэмакратыі без нуды і з ахвотай».
3. Праект «Супрацоўніцтва NGO з мясцовай адміністрацыяй у дэмакратычных краінах» (1997 год) для прадстаўнікоў NGO. Удзельнікі праекта - Фонд імя Льва Сапегі (Беларусь), Адукацыйны Цэнтар (Гановер, Германія), Міжнародны цэнтар навучання і гаспадарчага развіцця (Мелец, Польшча), Фонд «Украіна-Еўропа» (Украіна).
4. Праект «Мясцовае самакіраванне - рэальнае, поўнае, эфектыўнае» (1997-1998) для дэпутатаў мясцовых Саветаў і прадстаўнікоў мясцовай адміністрацыі. Удзельнікі праекта: Беластоцкі Цэнтар Фонда развіцця лакальнай дэмакратыі (Польшча), Фонд імя Льва Сапегі (Беларусь), Высшэйшая адміністрацыйная школа (Кель, Германія).
5. Праект «Фарміраванне структур грамадзянскай супольнасці на Беларусі» (1998-2000). Партнёры  Шчэцінскі навучальны Цэнтар Фонду развіцця лакальнай дэмакратыі (Польшча) і Фонд імя Льва Сапегі. У рамках праекта была арганізавана падрыхтоўка спецыялістаў для работы па стварэнні Школ грамадзянскай адукацыі ў розных рэгіёнах Беларусі і выдадзены дапаможнік “Да дэмакратыі праз грамадзянскую супольнасць” для дзеячаў NGO.
6. Праект «Развіццё самакіравання ў Беларусі – шлях да дэмакратыі».
Партнёры  Міжнародны адукацыйны Цэнтар, Дортмунд і ГА «Фонд імя Льва Сапегі», (2001-2002). Праект скіраваны на развіццё мясцовага самакіравання на Беларусі.
7. Прект “Развіцце грамадзянскіх ініцыятыў у сацыяльнай і культурнай сферах”, праект быў рэалізаваны сумесна з Асацыяцыяй агенцтв мясцовай дэмакратыі (Італія-Францыя), быў скіраваны на садзейнічанне ўдзелу грамадзян на вырашэнне праблемаў на мясцовым узроўні (2007-2008г.г.).
Кангрэс мясцовых і рэгіянальных уладаў Савета Еўропы.
Пры фінансавай падтрымкі Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў Савета Еўропы ў рамках праграмы “LODE” былі здзейсненыя некалькі праектаў па навучанню дзеячаў мясцовага самакіравання, спецыялістаў-юрыстаў і палітолагаў у краінах Еўропы (Венрыя (1994г.), Бельгія (1995г.), Іспанія (1997г.)

ФОНД «Еўразія» (ЗША)

1. Праект «Праблемы дэмакратызацыі і развіцця грамадзянскай супольнасці ў Беларусі» (1995-1996, 1998)
2. Праект «Зімняя паліталагічная школа журналістаў» (1998), у рамках каторага прайшлі навучанне 25 журналістаў незалежных СМІ Беларусі
3. Праект «Развіццё няўрадавых арганізацый Беларусі праз кіраванне і рэалізацыю праектаў» (1998-2000), падрыхтоўка кансультантаў для няўрадавых арганізацый.
4. Праект «Распрацоўка і выданне навучальна-даведачнага дапаможніка «Мясцовае самакіраванне ў Рэспубліцы Беларусь» (1998-2000).

Праграма «Матра» Урада Каралеўства Нідэрландаў

Праект “Спрыянне развіццю няўрадавых грамадскіх арганізацый у Рэспубліцы Беларусь” (1996 г.) для лідэраў беларускіх NGO.

Беларускі форум самакіравання (Польшча)

У 2003 годзе сумесна з Беларускім Форумам Самакіравання ў Рэспубліцы Польшча быў рэалізаваны праект «Польшча ─ Беларусь. Самакіраванне па─над межамі», а ў 2004 праект «Падляшша ─ Беларусь. Дыялог самакіраванняў», каторыя былі скіраваныя на вывучэнне вопыта практычнай дзейнасці мясцовага самакіравання Польшчы, усталяванню беспасрэдных кантактаў паміж прадстаўнікамі мясцовых органаў улады абедзвюх краін.

Шведскае Агенцтва міжнароднага супрацоўніцтва і развіцця (SIDA, Швецыя)

На працягу 1998-2007 гадоў пры падтрымцы Шведскага Агенцтва міжнароднага супрацоўніцтва і развіцця (SIDA, Швецыя) сумесна з Асацыяцыяй мясцовых уладаў Швецыі (SALA) былі рэалізаваныя наступныя праекты:
1. “Мясцовае самакіраванне ў Польшчы і Швецыі”, вывучэнне вопыту мясцовага самакіравання ў Польшчы і вывучэнне камунальнай сістэмы Швецыі (1998г.)
2. Павышэнне кваліфікацыі ў сферы мясцовага самакіравання актывістаў грамадскіх і палітычных аб’яднанняў (1999г.);
3. «Мясцовае самакіраванне Беларусі і Швецыі» (1999-2000), падрыхтоўка кансультантаў у галіне мясцовага самакіравання;
4. «Развіццё мясцовага самакіравання ў Беларусі» (2001-2003), павышэнне кваліфікацыі старшыняў мясцовых Саветаў Беларусі, азнаямленне дэпутатаў мясцовых Саветаў з асновамі самакіравання ў Беларусі і за мяжой;
5. «Садзейнічанне развіццю мясцовага кіравання і самакіравання ў Рэспубліцы Беларусь» (2004─2005), вывучэнне вопыта ў галіне мясцовага самакіравання Рассіі, Літвы, Польшчы, Швецыі, развіццё пабрацімскіх сувязяў паміж органамі мясцовай улады Беларусі з органамі самакіравання гэтых краін.
«Садзейнічанне развіццю мясцовага кіравання і самакіравання ў Рэспубліцы Беларусь» (2005─2007), распаўсюджванне ведаў і інфармацыі аб мясцовым самакіраванні ў Беларусі і Еўрапейскіх краінах.

Конструктор сайтов - uCozCopyright NGO "Lev Sapieha Foundation" © 2024