Пятница, 26.04.2024, 22:59
| RSS
Главная
Меню сайта
Календарь новостей
«  Февраль 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
232425262728
Поиск
Друзья сайта
Статистика
Фонд ім. Льва Сапегі
Главная » 2009 » Февраль » 11 » Як размаўляць з народам? Рэгулярна!
Як размаўляць з народам? Рэгулярна!
14:42
то такое Камiтэт тэрытарыяльнага грамадскага самакiраван ня (скарочана — КТГС), дакладна ведаюць, напэўна, толькi жыхары буйных гарадскiх мiкрараёнаў. Менавiта там у канцы 80-х i пачатку 90-х найбольш iнiцыятыўныя грамадзяне — яны былi прадстаўнiкамi iнтарэсаў насельнiцтва, якое пражывала ў шматпавярховых дамах, — пачалi аб’ядноўвацца ў пэўныя тэрытарыяльныя грамадскiя арганiзацыi. Такiя арганiзацыi i атрымалi назву камiтэтаў, статус якiх быў афiцыйна замацаваны ў Законе "Аб мясцовым кiраваннi i самакiраваннi ў Рэспублiцы Беларусь". Аднак у сярэдзiне 90-х дзейнасць камiтэтаў грамадскага самакiравання стала пакрысе зварочвацца i затухаць, вялiкай iнiцыятывы па iх стварэннi сярод грамадзян ужо не назiралася.

Выключэннем стаў Фрунзенскi раён сталiцы, дзе па сёння дзейнiчае дзесяць камiтэтаў тэрытарыяльнага грамадскага самакiравання. У якой ступенi iх наяўнасць садзейнiчае ўдасканаленню работы з насельнiцтвам i як спрыяе паляпшэнню самога "асяродка пражывання" грамадзян, высвятлялi члены Савета па ўзаемадзеяннi органаў мясцовага самакiравання пры Савеце Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь падчас выязнога пасяджэння, якое праходзiла пад кiраўнiцтвам Старшынi Савета Рэспублiкi Барыса Батуры.


Тэарэтычна стварыць камiтэт тэрытарыяльнага грамадскага самакiравання дастаткова проста. Па iнiцыятыве грамадзян збiраюцца прадстаўнiкi 30—40 шматпавярховiкаў (актывiсты дамоў i пад’ездаў), праводзяць устаноўчы сход i прыносяць дакументы на рэгiстрацыю ў адмiнiстрацыю раёна. На практыцы ж... амаль паўсюдна ўзнiкае праблема з iнiцыятыўнымi, актыўнымi грамадзянамi, якiя пажадалi б на грамадскiх пачатках узначалiць камiтэт. Не проста "атрымаць партфель", а лiтаральна ўпрэгчыся ў работу — па арганiзацыi культурных мерапрыемстваў, патрыятычнай работы, спартыўных спаборнiцтваў, па добраўпарадкаваннi дваровых тэрыторый i пад’ездаў, па сацыяльнай абароне адзiнокiх грамадзян, ветэранаў вайны, воiнаў-iнтэрнацыяналiстаў.

— Па вялiкiм рахунку, мэта падобных тэрытарыяльных камiтэтаў — развiццё iнстытута мясцовага самакiравання. Якiм чынам яно адбываецца? Шляхам максiмальнага iнфармавання насельнiцтва, уцягненне яго ў работу па паляпшэннi асяродка ўласнай жыццядзейнасцi, у працэсы грамадска-палiтычнага жыцця, — лiчыць намеснiк кiраўнiка адмiнiстрацыi Фрунзенскага раёна сталiцы Георгiй Козел.

Паводле слоў Георгiя Уладзiмiравiча, дзякуючы камiтэтам тэрытарыяльнага самакiравання адбываецца своечасовае iнфармаванне насельнiцтва, праводзiцца вывучэнне (манiторынг) грамадскай думкi i, як вынiк, наладжваецца адваротная сувязь памiж мясцовай уладай i жыхарамi мiкрараёна.

— Камiтэты ставяць перад уладнымi структурамi канкрэтныя пытаннi i задачы: дзе i што трэба зрабiць, адрамантаваць, добраўпарадкаваць. А ўлады адразу рэагуюць. У сваю чаргу, гэта павышае i аўтарытэт камiтэтаў грамадскага самакiравання, — кажа Георгiй Козел.

У адпаведнасцi з рашэннем адмiнiстрацыi Фрунзенскага раёна ўсе старшынi КТГС (а iх, нагадаю, дзесяць) уваходзяць у склад камiсiй па прыёмцы дамоў пасля капiтальнага рамонту — без подпiсу старшынi дом папросту не прымаецца. Камiтэты грамадскага самакiравання разам з прадстаўнiкамi органаў аховы правапарадку кантралююць "пажыўныя месцы", дзе рэгулярна адбываецца распiццё спiртных напояў, уздзейнiчаюць на злосных неплацельшчыкаў, на абавязаных асобаў, якiя ўхiляюцца ад працы, на бацькоў-скандалiстаў... У тым, што на працягу 5 апошнiх гадоў у Фрунзенскiм раёне не зафiксавана нiводнага факта дзейнасцi "чорных рыэлтараў", спынена "падпольная" скупка кватэр у адзiнокiх пажылых грамадзян — таксама заслуга КТГС.

Пазнаёмiўшыся з работай камiтэтаў тэрытарыяльнага грамадскага самакiравання "знутры", Барыс Батура адзначыў, што мясцовае самакiраванне па сваёй прыродзе размежаванае з выканаўчай уладай.

— А ў вас на практыцы атрымлiваецца быццам бы iх злiццё. Вось вы кажаце, што мерапрыемствы, прапанаваныя камiтэтамi самакiравання, зацвярджаюцца кiраўнiцтвам адмiнiстрацыi — i гэтым самым быццам бы ўзнiмаецца аўтарытэт камiтэтаў... Але ж значнасць КТГС павiнна быць значнай сама па сабе, павiнна залежаць ад дзейнасцi самой гэтай арганiзацыi, а не ад таго, што яе падтрымала адмiнiстрацыя раёна.

Камiтэты грамадскага самакiравання, на думку Барыса Батуры, не падобныя адзiн да аднаго нават у межах невялiкай тэрыторыi — яны адрознiваюцца i па падыходах, i па методыцы работы.

— Некаторыя асобныя адрозненнi тут, безумоўна, дапушчальныя, але ў цэлым КТГС павiнны быць пабудаваныя па адзiным прынцыпе. Іх галоўная задача — прыцягнуць грамадскасць да стварэння нармальнага асяродка пражывання. А таму неабходна выпрацаваць пэўныя падыходы да арганiзацыi гэтых грамадскiх фармiраванняў i распаўсюдзiць iх на ўсёй тэрыторыi рэспублiкi. Звярнiце асаблiвую ўвагу на размежаванне функцый грамадскай арганiзацыi i ўладных структур, на тое, што грамадская арганiзацыя павiнна займацца работай менавiта з грамадскасцю, iнiцыяваць тыя цi iншыя захады па паляпшэннi ўмоў жыцця людзей, а не браць на сябе, як гэта часам робiцца, функцыi ЖЭСаў, — падкрэслiў Барыс Батура.

 вогуле, неабходнасць удаскана-
 ення работы з насельнiцтвам
стала лейтматывам усiх выступленняў членаў Савета па ўзаемадзеяннi, якiя прагучалi далей — у прыватнасцi, выступленняў старшынi Мiнскага гарадскога Савета дэпутатаў Мiхаiла Матусевiча i старшынi Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Аркадзя Карпуця.

Пералiчыўшы найбольш актуальныя для сталiцы праблемы (павелiчэнне колькасцi шкодных выкiдаў i пагаршэнне эканамiчнага становiшча, адставанне па тэмпах будаўнiцтва жылля ад запланаваных паказчыкаў, абвастрэнне праблемы з арганiзацыяй руху транспарту на гарадскiх магiстралях, дастаткова высокi ўзровень злачыннасцi ў моладзевым асяродку (на фоне кадравай "цякучкi" iнспектараў па справах няпоўнагадовых), недахоп месцаў у дзiцячых дашкольных установах i самiх устаноў, чэргi ў палiклiнiках, патрэба ў капiтальным рамонце жылля i добраўпарадкаваннi дваровых тэрыторый), Мiхаiл Матусевiч патлумачыў, што пэўная частка пытанняў разглядаецца i вырашаецца непасрэдна дэпутатамi. Напрыклад, гарсавет пяць разоў прымаў станоўчыя рашэннi па стымуляваннi працы работнiкаў адукацыi г. Мiнска i адзiн раз — па выплаце надбавак асобным катэгорыям работнiкаў аховы здароўя. (Iншыя пытаннi ў выглядзе дэпутацкiх запытаў паступаюць у Мiнскi гарвыканкам.) Пры гэтым, адзначыў старшыня Мiнскага гарадскога Савета, актыўнасць некаторых дэпутатаў па рабоце ў выбарчых акругах застаецца па-ранейшаму невысокай, не ўсе рашэннi сесiй кантралююцца належным чынам, а работа шэрагу камiтэтаў тэрытарыяльнага грамадскага самакiравання вымушае чакаць лепшага.

На думку члена Савета па ўзаемадзеяннi органаў мясцовага самакiравання Аркадзя Карпуця, роля Мiнскага гарадскога Савета дэпутатаў i яго ўплыў на вырашэнне сацыяльна-эканамiчных задач адчуваюцца, але не па ўсiх напрумках, а ў рабоце дэпутатаў i камiсiй назiраецца шэраг хiбаў.

 то меў на ўвазе Аркадзь Карпуць? Па-першае, iндывiдуальную (у прыватнасцi, растлумачальную) работу з людзьмi па месцы жыхарства, якую могуць i абавязаныя весцi дэпутаты. Але далёка не ўсе з iх iдуць на "адкрыты дыялог" са сваiмi выбаршчыкамi, абмяжоўваючыся кароткiмi выступленнямi падчас агульных сходаў у працоўных калектывах.

Па-другое, работу гарадскога Савета з грамадскiмi фармiраваннямi i насельнiцтвам. У сельскай мясцовасцi "вочы i вушы" мясцовай улады — гэта старэйшыны. У горадзе функцыю такiх пасрэднiкаў могуць выконваць тыя ж камiтэты грамадскага самакiравання, аднак... яны створаны не ва ўсiх раёнах.
 аботу гарадскога Савета з грамадскiмi фармiраваннямi i насельнiцтвам. У сельскай мясцовасцi "вочы i вушы" мясцовай улады — гэта старэйшыны. У горадзе функцыю такiх пасрэднiкаў могуць выконваць тыя ж камiтэты грамадскага самакiравання, аднак... яны створаны не ва ўсiх раёнах.

Па-трэцяе, работу са зваротамi грамадзян. Рэагаваннi на iх, на думку Аркадзя Карпуця, могуць быць больш аператыўнымi. А дэпутаты павiнны не толькi выносiць балючыя пытаннi на "ўсеагульны агляд", але i кантраляваць выкананне прынятых па iх рашэнняў. "Увогуле, — адзначыў старшыня Гродзенскага абласнога Савета, — пералiчаныя праблемы характэрныя не толькi для Мiнска. Мы ўсе абавязаныя павышаць ролю дэпутатаў у грамадстве i патрабаваць з iх больш строга".
 аботу са зваротамi грамадзян. Рэагаваннi на iх, на думку Аркадзя Карпуця, могуць быць больш аператыўнымi. А дэпутаты павiнны не толькi выносiць балючыя пытаннi на "ўсеагульны агляд", але i кантраляваць выкананне прынятых па iх рашэнняў. "Увогуле, — адзначыў старшыня Гродзенскага абласнога Савета, — пералiчаныя праблемы характэрныя не толькi для Мiнска. Мы ўсе абавязаныя павышаць ролю дэпутатаў у грамадстве i патрабаваць з iх больш строга".

У працяг тэмы Барыс Батура выказаў меркаванне аб тым, што наша грамадства часта прайграе ўжо на этапе вылучэння кандыдатаў у дэпутаты.

— Вылучаныя людзi, магчыма, з’яўляюцца выдатнымi спецыялiстамi на сваiх працоўных месцах, але не гэтыя якасцi трэба браць за аснову. У першую чаргу патэнцыяльнаму дэпутату неабходна мець талент стасункаў з людзьмi, а ўсё астатняе прыкладзецца, — падкрэслiў Барыс Батура. — Калi Саветы хочуць заваяваць давер народа, яны павiнны ўмець размаўляць з народам штодзень. I гаварыць яму праўду. Мне падаецца, што ў сталiцы гэта работа наладжана не самым лепшым чынам. Спробы, пошукi падыходаў мы ўбачылi — яны нядрэнныя. Цяпер трэба падумаць пра стварэнне пэўнай сiстэмы i ўкараненне яе не толькi ў сталiцы, але i ў iншых населеных пунктах.


Газета "Звязда"

Просмотров: 1171 | Добавил: sapieha
Конструктор сайтов - uCozCopyright NGO "Lev Sapieha Foundation" © 2024