Пятница, 26.04.2024, 05:52
| RSS
Главная
Меню сайта
Календарь новостей
«  Февраль 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
232425262728
Поиск
Друзья сайта
Статистика
Фонд ім. Льва Сапегі
Главная » 2009 » Февраль » 12 » Было б жаданне...
Было б жаданне...
15:07
Большасць гарадскiх паселiшчаў (каля 94 працэнтаў) Беларусi адносяцца да катэгорыi малых i сярэднiх. Колькасць жыхароў тут вагаецца ад 3-5 да 50 тысяч чалавек. Цяпер налiчваецца 183 такiя населеныя пункты (каля паловы з iх — раённыя цэнтры). Да 2008 года ў 121 з iх змяншалася колькасць насельнiцтва. Каб палепшыць даволi трывожнае становiшча, была распрацавана спецыяльная дзяржаўная праграма, якая рэалiзуецца апошнiм часам.

 

 рынада
для прыватнiка

У цэнтральным рэгiёне налiчваецца каля чатырох дзясяткаў малых i сярэднiх населеных пунктаў. У кожным з iх увасабляецца адпаведны комплекс мерапрыемстваў, прычым такая праграма з улiкам мясцовых умоў мае свае адметнасцi. Да прыкладу, у Івянцы даволi паспяхова развiваецца вытворчасць. Гарадскi пасёлак з багатай гiсторыяй традыцыйна з’яўляецца цэнтрам даволi вялiкай тэрыторыi. Тут размешчана больш за палову прамысловага патэнцыялу Валожынскага раёна. Працуе восем прадпрыемстваў, якiя развiваюць розныя напрамкi дзейнасцi. Адно з самых буйных — СП "Iвкон", дзе цяпер занята звыш 600 чалавек. Ва ўмовах эканамiчнага крызiсу тут, зразумела, адчувалiся пэўныя цяжкасцi. Гэта агульная праблема — паколькi "Iвкон" з’яўляецца горадаўтваральным прадпрыемствам, то ад стану спраў на iм залежыць сацыяльна-эканамiчнае развiццё ўсяго навакольнага рэгiёна.

— Рэалiзацыя значнай часткi салодкай прадукцыi "Iвкона" была зарыентаваная на экспарт, у прыватнасцi, на Расiю i краiны СНД, — заўважае старшыня Iвянецкага пасялковага Савета Юрый Шарый. — Таму па аб’ектыўных прычынах узнiклi адпаведныя праблемы. Аднак развiццё сiтуацыi пралiчвалася загадзя, таму за кошт выпуску канкурэнтаздольнай прадукцыi магчыма будзе без вялiкiх страт выйсцi са складанага становiшча. Нiякай панiкi няма, усе настроены на тое, каб працаваць рытмiчна. I гэта атрымлiваецца.

Адметны той факт, што нават у даволi складаных умовах прадпрыемствам Iвянца ўдалося даволi паспяхова наладзiць збыт прадукцыi. Як адзначыў Юрый Шарый, запасаў на складах няма, рэалiзацыя адбываецца пад канкрэтны попыт. Рытмiчнае развiццё прамысловага сектара дазваляе стымуляваць сацыяльную сферу. У гэтым плане ў Iвянцы ёсць дадатковыя магчымасцi. У гарпасёлку даволi актыўна разгортваюцца прыватнiкi. Акрамя iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, тут зарэгiстравана шэсць малых прадпрыемстваў. Камерсанты асвойваюць самыя разнастайныя напрамкi дзейнасцi — вытворчасць упакоўкi, драўляных вырабаў, аптовы гандаль, паслугi ў галiне праграмнага забеспячэння.

У найблiжэйшы час у Iвянцы пачне працаваць фабрыка па выпуску корпуснай мэблi. Прыватнiкi перанеслi сюды вытворчасць са сталiцы, паколькi спадзяюцца на больш выгаднае падаткаабкладанне (такi момант, дарэчы, прапiсаны ў праграме малых гарадоў як адзiн з эканамiчных стымулаў для развiцця прадпрымальнiцтва). Цяпер тут усталёўваюцца сучасныя iтальянскiя лiнii. Мяркуецца, што на мэблевай фабрыцы будзе створана больш чым 80 працоўных месцаў.

  дэфiцыце
не месцы, а кадры

Вялiкая колькасць прадпрыемстваў — значны попыт на кадры. Пакуль у Iвянцы ён здавольваецца даволi паспяхова, праўда, ужо цяпер iснуе пэўная колькасць вакансiй. Большасць працаздольнага насельнiцтва занятая ў прамысловасцi i сельскай гаспадарцы (лiтаральна ў ваколiцах гарпасёлка размешчаны некалькi СВК).

 

Пэўная частка месцiчаў працуе ў сацыяльнай сферы, у тым лiку ў санаторна-аздараўленчых установах. Колькi жыхароў штодня ездзiць на працу ў сталiцу (да Мiнска адсюль каля паўсотнi кiламетраў — не такая ўжо вялiкая адлегласць па сённяшнiм часе).

Словам, варыянтаў для працаўладкавання хапае — было б жаданне. Мабыць таму сiтуацыя, якая склалася ў Iвянцы, не зусiм характэрная для шэрагу такiх населеных пунктаў, дзе беспрацоўе — адна з надзённых праблем. Цяпер на ўлiку ў службе занятасцi стаяць усяго чатыры (!) жыхары гарпасёлка. Усе яны летась закончылi школу i не паступiлi ў навучальныя ўстановы. Двое хлопцаў цяпер праходзяць перанавучанне на электрагазазваршчыкаў. З такой спецыяльнасцю яны гарантавана знойдуць нядрэннае месца працы. Дзве дзяўчынкi рыхтуюцца паступаць сёлета.

Летась у Iвянцы было створана 26 працоўных месцаў. Сёлета, з улiкам адкрыцця новых прадпрыемстваў, гэты паказчык значна павялiчыцца. У такiм разе можа ўзнiкнуць сiтуацыя, адваротная беспрацоўю — пэўны дэфiцыт працоўнай сiлы.

— Не бачу нiякай праблемы, — кажа Юрый Шарый. — Наадварот, — людзi будуць мець магчымасць шырокага выбару вартага працоўнага месца, а сярод прадпрыемстваў узнiкне здаровая канкурэнцыя за кадры. Гэта дазволiць адрэгуляваць сiтуацыю на рынку працы.

Летась сярэднi заробак у Iвянцы складаў каля 700 тысяч рублёў. На працягу года памер аплаты працы павялiчыўся амаль на 50 долараў. Як спадзяецца старшыня пассавета, такая тэндэнцыя прадоўжыцца i сёлета. Каб прывабiць патрэбныя кадры, суб’екты гаспадарання павiнны будуць прапанаваць работнiкам адпаведныя ўмовы. Акрамя добрых заробкаў, гэта яшчэ i магчымасць палепшыць жыллёвыя ўмовы. Нездарма сельгаскааператывы, палеткi якiх размешчаны каля Iвянца, узводзяць катэджы ў межах гарпасёлка. Паколькi тут развiтая iнжынерная iнфраструктура, то работнiкi СВК атрымлiваюць дамы з усiмi "гарадскiмi" выгодамi (газам, цэнтралiзаванай падачай халоднай i гарачай вады, каналiзацыяй). Арганiзаваны рэгулярныя рэйсы, дзякуючы якiм людзi штодня дабiраюцца да працоўнага месца i вяртаюцца назад. Кiраўнiцтва сельгаспрадпрыемстваў апраўдана лiчыць, што такiм чынам можна павялiчыць прэстыж вясковай працы i прыцягнуць неабходных спецыялiстаў. Дарэчы, дзейсную практыку падтрымкi сваiх работнiкаў выкарыстоўваюць i iншыя прадпрыемствы — адпаведныя грашовыя дапамогi (разам з уласнымi сродкамi людзей i банкаўскiмi крэдытамi) з’яўляюцца важкай крынiцай фiнансавання будаўнiцтва жылля.

Прырастаем!..

Апошнiм часам у старажытным мястэчку назiраецца сапраўдны будаўнiчы "бум". Летась быў створаны ЖБК "Маладосць", у межах якога ўзводзiцца 18-кватэрны дом. Аднак у гарпасёлку па-ранейшаму пераважае "сядзiбнае" будаўнiцтва. Летась было ўзведзена больш чым 30 iндывiдуальных жылых дамоў. Акрамя гэтага, 12 зямельных участкаў пад будаўнiцтва прададзена праз аўкцыён. Дарэчы, нерухомасць у Iвянцы i яго ваколiцах традыцыйна карыстаецца ўстойлiвым попытам. На працягу мiнулага года было набыта 62 дамы. Многiя людзi iмкнуцца сюды пераехаць — мiграцыйныя плынi заўжды насычаныя i, як правiла, павернутыя менавiта ў бок гарпасёлка. Чым прываблiваюць тутэйшыя мясцiны?

— Гэта маляўнiчы куток, дзе ўдалося даволi арганiчна спалучыць сучасны сэрвiс i ўнiкальны прыродны ландшафт, — адзначае Юрый Шарый. — Развiтая сацыяльная сфера: працуюць сярэдняя i музычная школы, дзiцячы садок, дзве бiблiятэкi, музей традыцыйнай культуры, палiклiнiка, бальнiца, вялiкая гандлёвая сетка. Прычым развiваюцца як дзяржаўныя крамы, так i прыватныя. Дзякуючы канкурэнцыi памiж iмi рэальна паляпшаецца ўзровень абслугоўвання, пашыраецца асартымент. Так што спажывец заўсёды ў выйгрышы.

У вынiку актыўнага развiцця рэальнага сектара эканомiкi павялiчваюцца выдаткi на развiццё сацыяльнай сферы. Дадатковым стымулам стала тое, што летась Iвянец набыў статус аграгарадка. Аб’ём фiнансавання правядзення комплексу адпаведных работ склаў больш чым 6 мiльярдаў рублёў. Сродкi былi ўкладзены па-гаспадарску, удалося зрабiць многае. Разам з грунтоўным добраўпарадкаваннем была праведзена рэканструкцыя шэрагу важных аб’ектаў.

Сярод iх — капiтальны рамонт палiклiнiкi i ўнутраны рамонт бальнiцы (дарэчы, у найблiжэйшай перспектыве будзе завершана аднаўленне фасаду гэтай медыцынскай установы — з адначасовым правядзеннем цеплавой мадэрнiзацыi будынка). Як заўважыў загадчык Iвянецкай пасялковай бальнiцы Мiкалай Мехаў, удалося набыць многае з неабходнага абсталявання. Да месца прыйшлiся сродкi, якiя выдзяляюцца ў межах спецыялiзаваных "чарнобыльскiх" праграм. Цяпер мясцовым жыхарам даступныя многiя сучасныя тэхналогii, людзi пачалi больш пiльна сачыць за ўласным здароўем.

Напэўна, такiя адносiны паўплывалi i на паляпшэнне дэмаграфiчнай сiтуацыi. Апошнiя некалькi гадоў у Iвянцы адзначаецца натуральны прырост насельнiцтва — нараджальнасць перавышае смяротнасць. Калi да гэтага дадаць яшчэ пэўную колькасць людзей, якiя штогод перасяляюцца ў гарпасёлак на пастаяннае месца жыхарства, то атрымлiваецца салiднае станоўчае "сальда". Паводле звестак, якiя ўзгадаў Юрый Шарый, колькасць насельнiцтва складае каля 5,5 тысячы чалавек. Перапiс, што будзе праводзiцца сёлета, удакладнiць гэтую лiчбу (магчыма, у бок павелiчэння).

Сведчаннем росту колькасцi насельнiцтва з’яўляецца павышэнне нагрузкi на тутэйшыя навучальныя ўстановы. Мясцовая сярэдняя школа цi не самая вялiкая ў раёне. "Перанаселенасць" адчуваецца ў дзiцячым садку, дзе цяпер 220 дзяцей. На цяперашнюю плошчу гэта замнога, таму вырашана ў 2010-2012 гадах узвесцi яшчэ адну дашкольную ўстанову.

— Усiм падабаецца жыць у добраўпарадкаваным, утульным пасёлку, — кажа Юрый Шарый. — Многiя цiкавяцца i перспектывай стварэння хутароў — калi будзе аказвацца рэальная падтрымка, то людзi пачнуць гэтым займацца. Непадалёк абуладкаваныя дзве аграсядзiбы. Пасёлак наведвае шмат гасцей — Iвянец уваходзiць у шэраг турыстычных маршрутаў. Несумненна, што турызм — адна з рэальных нашых перспектыў. Варыянтаў для нармальнага развiцця тэрыторыi хапае, варта толькi ўвасобiць iх у жыццё.

Газета  "Звязда"


Просмотров: 1378 | Добавил: sapieha
Конструктор сайтов - uCozCopyright NGO "Lev Sapieha Foundation" © 2024