Четверг, 02.05.2024, 05:32
| RSS
Главная
Меню сайта
Календарь новостей
«  Март 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031
Поиск
Друзья сайта
Статистика
Фонд ім. Льва Сапегі
Главная » 2009 » Март » 18 » Больш свабоды для распараджэння фiнансамi
Больш свабоды для распараджэння фiнансамi
14:31
Рэгiянальны сход дэпутатаў мясцовых Саветаў, якi прайшоў днямi ў Сенiцы Мiнскага раёна, завяршыў шэраг падобных мерапрыемстваў, якiя былi праведзены ва ўсiх рэгiёнах Мiншчыны ў першым квартале гэтага года.

— З выбраннем дэпутатаў 25 склiкання мы перагледзелi формы i метады работы з Саветамi, — расказала карэспандэнту "МС" старшыня Мiнскага абласнога Савета дэпутатаў Святлана Герасiмовiч. — Узнiкла iдэя праводзiць рэгiянальныя сходы дэпутатаў усiх узроўняў — сельскага, раённага, абласнога — з запрашэннем членаў Савета Рэспублiкi i дэпутатаў парламента (у кожным рэгiёне Мiнскай вобласцi сходы праходзяць не радзей за адзiн раз у квартал). Галоўная мэта: аб’яднаць дэпутатаў, у першую чаргу дэпутатаў сельскiх Саветаў, даць iм магчымасць сустрэцца на ўзроўнi раёна, напрамую пагутарыць з дэпутатамi раённага i абласнога Саветаў, з членамi Савета Рэспублiкi.

Калi мы толькi пачыналi рэалiзоўваць гэтую iдэю (у 2007 годзе), збiралi занальныя сходы адразу для некалькiх раёнаў. Аднак практыка паказала, што больш карысна i прадуктыўна ладзiць сход для дэпутатаў аднаго раёна (нягледзячы на тое, што мэты i задачы ва ўсiх агульныя, кожнаму рэгiёну ўласцiва свая спецыфiка, свае праблемы, якiя неабходна абмеркаваць i вырашыць). Больш за ўсё пытанняў, як правiла, узнiкае па лiнii ЖКГ, i далёка не заўсёды яны хутка вырашаюцца. Аднак агучваюцца i такiя праблемы, якiя можна вырашыць аператыўна (напрыклад, дзесьцi калонка не працуе, помпа "перагарэла" i г.д.). На такiм раённым сходзе дэпутат мае магчымасць напрамую ўзняць праблему перад выканаўчай уладай. Але ж i старшынi выканкамаў, i iх намеснiкi могуць пацiкавiцца вынiкамi працы дэпутатаў i старшынь сельскiх Саветаў.

— Я наведала большасць рэгiянальных сходаў Мiншчыны i пераканалася, што карысць ад iх ёсць, — адзначыла Святлана Герасiмовiч на адкрыццi рэгiянальнага сходу ў Сенiцы. — Мы збiраемся не толькi для таго, каб яшчэ раз вызначыць задачы i падвесцi вынiкi. Хацелася, каб кожны дэпутат задумаўся, што ён зрабiў з часу свайго абрання, што ў яго атрымалася, што — не. Сёння роля дэпутатаў у развiццi нашага грамадства павышаецца. Яны павiнны больш працаваць з людзьмi, ведаць iх праблемы. А праблемы ёсць — у Мiнскiм раёне, як нi ў якiм iншым, яны навiдавоку. Вельмi многае тут залежыць ад працы кожнага з нас: важна не толькi паставiць задачу перад выканаўчай уладай, а яшчэ i падумаць, як гэтую праблему агульнымi намаганнямi вырашыць.

  Мiнскiм раёне сёння працуе 7,5 тысячы прыватных прад-
 рыемстваў, якiя вырабляюць больш за 70 працэнтаў ва-
лавой прадукцыi. Пра гэта паведамiў старшыня Мiнскага раённага выканаўчага камiтэта Пётр Ярмаш. Паводле яго слоў, за 2008 год у Мiнскiм раёне было сабрана падаткаў на суму 1 трлн 90 млрд рублёў. З iх 70 працэнтаў пайшло ў рэспублiканскi бюджэт, 14-15 працэнтаў — у абласны i яшчэ столькi ж засталося ў раёне. "Калi б нам дазволiлi пакiдаць у сябе 34 працэнты ад сабраных падаткаў (як гэта робiцца ў сталiцы), то мы б маглi зрабiць значна больш у сацыяльнай сферы", — адзначыў старшыня райвыканкама.

Пётр Ярмаш падкрэслiў, што для мясцовых уладаў аднолькава важным з’яўляецца i атрыманне прыросту аб’ёмаў сельскагаспадарчай прадукцыi, якая вырабляецца ў раёне, i вырашэнне сацыяльных пытанняў. Паводле яго слоў, выдатна спрацавалi ў мiнулым годзе мясцовыя СВК i прадпрыемствы перапрацоўкi. Дзякуючы сумеснай рабоце будаўнiчых арганiзацый i сельвыканкамаў, летась было адрамантавана 400 км дарог (пры тым, што ўсяго ў раёне iх 1600 км). У многiм такiя паказчыкi былi дасягнуты дзякуючы праведзеным у прысталiчным рэгiёне аўкцыёнам зямлi. За мiнулы год на аўкцыёнах было зароблена 36 млрд рублёў. Старшынi сельсаветаў загадзя зрабiлi праектную дакументацыю на рамонт дарог, i ў 2008-м кожны сельсавет змог асвоiць ад 1 да 2,5 млрд рублёў (сродкi былi "ўкладзены" ў дарогi).

Ёсць у раёна i праблемы, звязаныя ў асноўным з сусветным фiнансавым крызiсам. Летась прадукцыя, якую выраблялi прадпрыемствы Мiнскага раёна, экспартавалася ў 128 краiн свету. Сёлета з экспартам могуць узнiкнуць складанасцi, што адаб’ецца i на аб’ёмах вытворчасцi, i на падатках.

Сярод iншых актуальных праблем раёна Пётр Ярмаш назваў пытанне паляпшэння жыллёвых умоў (у тым лiку i для шматдзетных сем’яў). Шмат што ў гэтым кiрунку ўжо зроблена, аднак цалкам пытанне пакуль зняць не атрымлiваецца. Чатыры гады таму ў Мiнскiм раёне было ўведзена 100 тысяч квадратных метраў жылля. Чарга на паляпшэнне жыллёвых умоў тады складала 7 тысяч чалавек. За 2008-ы было здадзена 355 тысяч квадратных метраў, але чарга вырасла да 19 тысяч. Такая сiтуацыя мае сваю прычыну. Пасля прыняцца рашэння, згодна з якiм чалавек у сталiцы мае права стаць на чаргу на паляпшэнне жыллёвых умоў толькi праз 5 гадоў пражывання, пайшоў актыўны адток людзей з горада ў раён. Зараз 60 працэнтаў працаздольных жыхароў Мiнскага раёна працуюць у Мiнску, дзе пакiдаюць i свой падаходны падатак — звыш 100 млрд рублёў (а гэтыя грошы, мiж iншым, маглi б пайсцi на вырашэнне сацыяльных пытанняў раёна). Тым не менш усё магчымае для памяншэння "жыллёвай" чаргi ў райвыканкаме робiцца, запэўнiў Пётр Ярмаш (выдзяляюцца ўчасткi для будаўнiцтва, фармiруюцца новыя ЖБК).

Нягледзячы на заўважныя змены, у Мiнскiм раёне яшчэ захавалiся асобныя населеныя пункты, дзе няма нi дарог, нi агароджаў. Ёсць над чым працаваць i сельскiм Саветам, i кiраўнiкам мясцовых гаспадарак. Менавiта сумесная праца абавязкова дасць станоўчыя вынiкi, падкрэслiў у канцы свайго выступлення старшыня Мiнскага райвыканкама.

  эпутатаў усiх мясцовых Саветаў аб’ядноўвае агульная задача: рашэнне пытанняў сваiх выбаршчыкаў. Галоўнае —
вынiковасць працы кожнага дэпутата, падкрэслiла ў сваiм выступленнi старшыня Мiнскага раённага Савета дэпутатаў Алена Меляшкевiч.

Дзякуючы рэалiзацыi шэрагу дзяржаўных праграм, выкананне якiх кантралююць дэпутаты, у Мiнскiм раёне ў многiм пазiтыўна змянiлiся якасныя паказчыкi жыцця насельнiцтва. Толькi за 2008 год абуладкавана 6 аграгарадкоў, уведзена у строй 355 тыс метраў жылля, палепшылася якасць 400 км вясковых дарог, у шэрагу населеных пунктаў нармалiзавана водазабеспячэнне, уведзены ў эксплуатацыю артсвiдравiны ў Новым полi, Пятрышках, Мiханавiчах, Мачулiшчах, Сухарукiх, забяспечаны лазневым абслугоўваннем жыхары Бараўлянаў, Калодзiшчаў, Астрашыцкага гарадка i г.д. Пракладзена больш за 100 км электрасетак, набытыя энергазберагальныя свяцiльнiкi.

Аднак нявырашаных праблем усё яшчэ шмат. Адной з самых балючых кропак застаецца праблема якаснага водазабеспячэння. Нават выкананне ўсiх мерапрыемстваў, прадугледжаных праграмай "Чыстая вада", не дазволiць цалкам вырашыць гэтую праблему для Мiнскага раёна. Не сакрэт, што iнтэнсiўнае жыллёвае будаўнiцтва, якое зараз вядзецца ў Мiнскiм раёне, значна апярэджвае стан адпаведнай iнжынернай i сацыяльнай iнфраструктуры. Нельга не прымаць пад увагу высокi працэнт зносу збудаванняў i сетак камунальнай гаспадаркi. Сёння з 509 км водаправодных сетак 433 км эксплуатуюцца больш за 20 гадоў. Практычна выпрацавала свой рэсурс абсталяванне каналiзацыйных сетак. Асобная тэма — якасць пiтной вады. У 40 населеных пунктах, якiя сёння актыўна развiваюцца, у разы перавышаны гранiчна дапушчальны ўзровень утрымання жалеза. У Дубаўлянах i Бальшавiку перавышана норма па нiтратнай групе. 21 населены пункт адчувае востры дэфiцыт пiтной вады.

— Сродкi на ўсё гэта патрэбны вялiкiя. Значыць, трэба iмкнуцца да комплекснага вырашэння гэтай праблемы, магчыма, весцi размову пра мэтавую праграму для Мiнскага раёна. І тут як нiколi актуальным становiцца ўзаемадзеянне выканаўчай улады i дэпутатаў усiх узроўняў, бо здароўе людзей — гэта галоўны эканамiчны складальнiк дзяржавы.

Яшчэ адно пытанне, якое агучыла Алена Меляшкевiч, — упарадкаванне пахаванняў i абуладкаванне 107 грамадскiх могiлак. "Сённяшнi стан месцаў пахавання ў раёне нельга назваць здавальняючым. Не ўсе могiлкi абгароджаныя, ёсць неспiлаваныя аварыйныя дрэвы, адсутнiчаюць абуладкаваныя месцы збору смецця, iнфармацыйныя шчыты, узнiкла неабходнасць ва ўвядзеннi штатных адзiнак па абслугоўваннi могiлак i ўпарадкаваннi месцаў пахавання. I дэпутаты не павiнны застацца проста назiральнiкамi, пакiдаючы вырашэнне азначаных пытанняў толькi за жыллёва-камунальнымi службамi i старшынямi сельвыканкамаў. Тут, як нi ў якой iншай справе, неабходная актыўнасць насельнiцтва, i абуджаць гэтую актыўнасць, накiроўваць i падтрымлiваць яе павiнны дэпутаты мясцовых Саветаў."

Алена Меляшкевiч нагадала прысутным, што значную падтрымку аказваюць дэпутатам рэкамендацыi Савета па ўзаемадзеяннi органаў мясцовага саакiравання пры Савеце Рэспублiкi. Напрыклад, дзякуючы яго намаганням зараз падрыхтавана да выхаду новая прыкладная наменклатура спраў сельсаветаў i сельвыканкамаў. I асаблiва прыемнай навiной стаў афiцыйны лiст з Мiнiстэрства фiнансаў, якi зачытала старшыня райсавета. У iм гаварылася, што ў адпаведнасцi з даручэннем Савета па ўзаемадзеяннi органаў мясцовага самакiравання, з улiкам практыкi аплаты работ па добраўпарадкаваннi населеных пунктаў у сельскай мясцовасцi, а таксама таго факта, што на балансе сельскiх i пасялковых Саветаў дэпутатаў знаходзiцца каля 2 тысяч адзiнак тэхнiкi, Мiнiстэрства фiнансаў лiчыць магчымым (да прыняцця ўзгодненых рашэнняў па ўсiх узнятых сельскiмi Саветамi пытаннях) ажыццяўляць расходы па эксплуатацыi тэхнiкi, якая маецца на балансе, аплачваць выдаткi па добраўпарадкаваннi населеных пунктаў на падставе дагавора-падраду з прыватнымi асобамi, набываць запасныя часткi i палiўна-змазачныя матэрыялы, праводзiць рамонт тэхнiчных сродкаў.

— Старшыню сельвыканкама трэба паступова зрабiць гаспадаром, а не просьбiтам, — падкрэслiла Алена Меляшкевiч. — I галоўнай задачай органаў мясцовага самакiравання з’яўляецца прыцягненне сродкаў у мясцовыя бюджэты. У 2007 годзе ўласныя даходы нашых сельвыканкамаў склалi толькi 23 працэнты, а ў 2008 годзе — ужо 91, 5 працэнта. Калi ў мiнулым годзе толькi 2 сельсаветы спрацавалi без сродкаў фонду фiнансавай падтрымкi, то ў плане на 2009 год без датацый будуць працаваць Бараўлянскi, Ждановiцкi, Каладзiшчанскi, Папярнянскi i Заслаўскi выканкамы. Старшынi сельвыканкамаў навучылiся не толькi зарабляць грошы, але i рацыянальна, па-гаспадарску распараджацца iмi. Аднак сёння яны абмежаваны ў мэтавым выкарыстаннi сродкаў, атрыманых ад прыватызацыi зямельных участкаў, ад продажу зямлi з аўкцыёну. У прыватнасцi, гэтыя грошы не могуць быць накiраваны на рамонт аб’ектаў сацыяльнай сферы на тэрыторыi сельсавета, на рамонт будынку самога выканкама, на развiццё iнфраструктуры. Думаю, сёння ўжо трэба разглядаць пытанне аб пашырэннi кампетэнцыi Саветаў першаснага ўзроўню ў плане распараджэння фiнансамi i рашэннем сесii дазваляць накiроўваць iх на аб’екты сацгалiны, якiя знаходзяцца на тэрыторыi сельсавета.

Менавiта дзейнасць дэпутатаў першаснага ўзроўню вызначае аўтарытэт органаў мясцовага самакiравання, бо асноўная частка жыццёвых iнтарэсаў знаходзiцца ў зоне пражывання чалавека, падкрэслiла Алена Меляшкевiч. Ад якасцi арганiзацыi i функцыянавання органаў самакiравання на месцы ў многiм залежыць маральна-псiхалагiчны клiмат у рэгiёне i станоўчае стаўленне людзей да ўлады.

Газета "Звязда"



Просмотров: 892 | Добавил: sapieha
Конструктор сайтов - uCozCopyright NGO "Lev Sapieha Foundation" © 2024