Четверг, 02.05.2024, 16:50
| RSS
Главная
Меню сайта
Календарь новостей
«  Март 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031
Поиск
Друзья сайта
Статистика
Фонд ім. Льва Сапегі
Главная » 2009 » Март » 19 » На планёрку — у сельскi Савет
На планёрку — у сельскi Савет
14:15

Газета "Звязда"

Для далейшага павышэння ролi i статуса старшынi сельскага Савета дэпутатаў Мiншчына сёлета пачала ўкараняць новую практыку.


— Мы даўно прыйшлi да высновы, што наспеў час старшыням сельскiх Саветаў стаць на сваёй тэрыторыi сапраўднымi гаспадарамi, — патлумачыла "МС" старшыня Мiнскага абласнога Савета дэпутатаў Святлана Герасiмовiч. — Пачынаючы з гэтага года, два разы на месяц старшыня сельскага Савета сам праводзiць нарады, збiрае ў Савеце кiраўнiкоў усiх мясцовых службаў (ад старшынi СВК да дырэктара лясгаса), дзе яны разам абмяркоўваюць усе праблемныя пытаннi, якiя назапасiлiся, вызначаюць адказных за iх вырашэнне. Калi кiраўнiк прадпрыемства iдзе да старшынi сельскага Савета, гэта само па сабе павышае ролю мясцовага самакiравання. Аднак гэта нi ў якiм разе не вызваляе кiраўнiка першаснага звяна ўлады ад неабходнасцi асабiста наведаць кожную ўстанову у сваiм сельсавеце, пабываць на педсавеце ў школе, на планёрцы ў гаспадарцы. Ён павiнен ушчыльную супрацоўнiчаць з усiмi арганiзацыямi i дакладна ведаць сiтуацыю.


Просмотров: 1076 | Добавил: sapieha
Конструктор сайтов - uCozCopyright NGO "Lev Sapieha Foundation" © 2024