Четверг, 02.05.2024, 23:18
| RSS
Главная
Меню сайта
Календарь новостей
«  Апрель 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930
Поиск
Друзья сайта
Статистика
Фонд ім. Льва Сапегі
Главная » 2009 » Апрель » 14 » Умовы крызiсу аднолькавыя для ўсiх, але якасць работы ва ўсiх розная
Умовы крызiсу аднолькавыя для ўсiх, але якасць работы ва ўсiх розная
15:49
 Сёння ў Беларусi рэалiзуецца 347 мэтавых дзяржаўных праграм — па самых розных кiрунках i галiнах. Усiх iх аб’ядноўвае адзiны лейтматыў — сацыяльная арыентаванасць, скiраванасць на чалавека.

З гэтага пачаў сваё выступленне старшыня Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi па эканомiцы, бюджэце i фiнансах Вадзiм Папоў на сустрэчы са старшынямi сельскiх i пасялковых Саветаў, арганiзаванай Саветам па ўзаемадзеяннi органаў мясцовага самакiравання.

Наша краiна не мае значных прыродных рэсурсаў, нагадаў выступоўца, за выключэннем запасаў пiтной вады. Па гэтым паказчыку мы ўваходзiм у першую пяцёрку краiн свету. У найблiжэйшай перспектыве Беларусь зможа атрымаць "на вадзе" значны прыбытак, аднак для гэтага неабходна распрацаваць адпаведную сiстэму вытворчасцi i рэалiзацыi. Акрамя таго, у нашай краiне ёсць запасы калiйных соляў i запасы будаўнiчых матэрыялаў (мелу, пяску, гравiю), што стымулюе развiццё хiмiчнай прамысловасцi i будаўнiчай галiны.

Закрануўшы тэму сусветнага фiнансава-эканамiчнага крызiсу, Вадзiм Папоў патлумачыў прысутным, чаму згаданы крызiс не мог не зачапiць Беларусь. Наша краiна мае адкрытую эканомiку — па суаднясеннi экспарту да ўнутранага валавога прадукту мы займаем другое месца ў Еўропе пасля Нiдэрландаў. Эканамiчныя сувязi Беларусь падтрымлiвае са 183 краiнамi планеты. Самы просты варыянт супрацоўнiцтва — продаж на экспарт вырабленых у нас тавараў — ва ўмовах крызiсу неэфектыўны. Паводле слоў Вадзiма Папова, Беларусь даўно перавяла сваё супрацоўнiцтва на якасна iншы ўзровень: яна робiць стаўку на стварэнне вытворчых прадпрыемстваў — як сумесных, так i са 100-працэнтным беларускiм капiталам — на тэрыторыi краiн-партнёраў. Станоўчым прыкладам выступоўца назваў партнёрства ў межах праграм Саюзнай дзяржавы.

На думку парламентарыя, выхад з крызiсу нам трэба ажыццяўляць па трох кiрунках. Першы — укладаць рэсурсы ў банкаўскую галiну (аднак падтрымаць толькi тыя банкi, якiя працавалi на рэальны сектар эканомiкi). Другi кiрунак — падтрыманне сферы матэрыяльнай вытворчасцi непасрэдна, мiнаючы банкаўскую сiстэму. Трэцi — развiццё будаўнiчай iндустрыi (будаўнiцтва жылля, дарог, iнфраструктуры i г.д.), што дазволiць прыцягнуць рэсурсы насельнiцтва i рэсурсы прадпрыемстваў i стварыць новыя працоўныя месцы.

Раней чвэрць усяго малака, якое паступала на перапрацоўчыя прадпрыемствы рэспублiкi, выраблялася ў прыватным сектары. Цяпер доля малака, якое здаецца насельнiцтвам, скарацiлася да 5-8 працэнтаў. У шэрагу сельскiх Саветаў да гэтага часу не арганiзаваны закуп малака ад насельнiцтва, дзесьцi ён праводзiцца толькi фармальна. Усе спасылкi на скарачэнне колькасцi вясковага насельнiцтва, а таксама пагалоўя кароў пры грунтоўным вывучэннi сiтуацыi не пацвярджаюцца, адзначыў Вадзiм Папоў. Сапраўднымi прычынамi падзення аб’ёмаў малака, якое здае прыватны сектар, выступоўца лiчыць безгаспадарлiвасць, няўменне працаваць i адсутнасць адпаведных цэнаў на гэтую прадукцыю.

Прысутных на сустрэчы асаблiва зацiкавiла тэма аплаты за малако, што здаюць людзi. Як высветлiлася, у асобных раёнах сёння адначасова iснуюць дзве закупачныя цаны. Нагадаем, што пасля выхаду Пастановы Савета Мiнiстраў ад 9 лютага гэтага года, дзе агаворвалася панiжэнне закупачных цэнаў на малако, перапрацоўчыя прадпрыемствы знiзiлi цэны i для насельнiцтва, аднак многiя хутка ад гэтага кроку адмовiлiся — пасля рэкамендацыi Мiнсельгасхарча вярнуць на ранейшы ўзровень цэны на малако, што прымаецца ад насельнiцтва. Дзяржпрадпрыемствы аднавiлi папярэднiя цэны, а вось прыватныя — не.

— Днямi Мiнсельгасхарч прыняў рашэнне аб аднаўленнi ранейшых цэнаў на малако для насельнiцтва, — паведамiў слухачам Вадзiм Папоў, — каб двайных цэнаў не засталося. З прыватнымi прадпрыемствамi, як бачым, дзесьцi не дапрацавалi, аднак яны не змогуць гуляць на агульным полi па сваiх правiлах. Калi iншыя меры, якiя да iх прымаюцца, будуць неэфектыўнымi, вынесем гэта пытанне на пасяджэнне ўрада. У рэспублiцы не павiнна быць местачковых цэнаў.

Скарачэнне аб’ёмаў прадукцыi жывёлагадоўлi, якое назiралася ў краiне некалькi дзясяткаў гадоў, спынiлася толькi ў мiнулым годзе. Па многiх паказчыках мы не дасягнулi ўзроўню 90-а года, паведамiў выступоўца. Што тычыцца грамадскага сектара, леташнiя аб’ёмы малака, атрыманага на малочных фермах i комплексах, на 9 працэнтаў "не дацягнулi" да паказчыка 90-а года. Напрыклад, у Бераставiцкiм раёне гэты паказчык склаў усяго 44 працэнты ад аб’ёмаў 90-а года. А вось Верхнядзвiнскi раён дасягнуў 112 працэнтаў. "Умовы крызiсу аднолькавыя для ўсiх, а якасць работы ва ўсiх розная," — падкрэслiў выступоўца. Флагманам па малаку застаецца Слуцкi раён, якi ў год вырабляе яго 125 тысяч тон. У цэлым рэспублiка выйшла на прадукцыйнасць 4 456 кг малака ад каровы. 140 айчынных гаспадарак маюць прадукцыйнасць звыш 6 тыс кг малака. Ёсць асобныя гаспадаркi, якiя вырабляюць малака больш, чым некаторыя раёны. У лiку лепшых — прадпрыемства "Сноў" Нясвiжскага раёна, дзе за год збiраецца 18, 6 тысяч тон малака. Прадукцыйнасць там перавысiла 9 тыс кг , леташнi прырост склаў 821 кг малака на карову. Другое месца "па валу" займае племзавод "Чырвоная Зорка" (17,1 тысячы тон малака ў год, аднак кароў там на 600 больш, чым у "Снове").

Беларусь захавала свае буйныя жывёлагадоўчыя комплексы, малочныя фермы, птушкафабрыкi. Мы працягваем пашыраць вытворчасць, праводзiм узбуйненне гаспадарак, укараняем новыя тэхналогii — i маем адпаведны станоўчы эфект. Малочная вытворчасць застаецца адным з прыярытэтаў сельскай гаспадаркi краiны, яна павiнна развiвацца на новай прафесiйнай аснове, падкрэслiў Вадзiм Папоў. Для гэтага пад патранажам урада i старшынь райвыканкамаў у кожным раёне зараз будуюцца перспектыўныя малочныя фермы, якiя пачнуць працаваць ужо сёлета. Мяркуецца, што яны дадаткова прынясуць краiне 500 тысяч тон малака. Частка яго пойдзе на экспарт.

Газета "Звязда"



Просмотров: 911 | Добавил: sapieha
Конструктор сайтов - uCozCopyright NGO "Lev Sapieha Foundation" © 2024