Суббота, 27.04.2024, 13:54
| RSS
Главная
Меню сайта
Календарь новостей
«  Апрель 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930
Поиск
Друзья сайта
Статистика
Фонд ім. Льва Сапегі
Главная » 2009 » Апрель » 15 » Старасты сказалi сваё слова
Старасты сказалi сваё слова
17:12
Улiчыць наступствы крызiсу, адзначыць Год роднай зямлi i годна сустрэць 65-годдзе вызвалення Беларусi — такiя задачы ставяць перад органамi мясцовага самакiравання ў Шклоўскiм раёне.

У Шклове адбыўся раённы сход актыву органаў мясцовага самакiравання. У iм бралi ўдзел старшынi сельскiх камiтэтаў i старасты вёсак, а таксама лiдары вулiчных i дамавых камiтэтаў раённага цэнтра. Толькi з сельскай мясцовасцi на сход прыехалi больш за 200 грамадскiх актывiстаў.

— Галоўная мэта працы органаў мясцовага самакiравання — выконваць мiнiмальныя сацыяльныя стандарты i вырашаць пытаннi жыццезабеспячэння людзей, — пракаментаваў старшыня Шклоўскага раённага Савета дэпутатаў Мiкалай Яромiч. — Другая актуальная мэта — арганiзавана правесцi пасяўную кампанiю на асабiстых падворках сялян.

Сходы актыву грамадскага самакiравання ў Шклоўскiм раёне праводзяцца двойчы ў год: вясной i ўвосень, калi на парадку дня ўзнiкаюць важныя пытаннi жыццезабеспячэння людзей. Прычым, на сходах не толькi кiраўнiцтва ставiць задачы, але i грамадскiя актывiсты гавораць пра набалелае.

Старасты i старшынi камiтэтаў распавядалi аб праблемах, якiя патрабуюць вырашэння. Паступае ад гараджан шмат скаргаў на працу жыллёва-камунальных службаў: ёсць пытаннi па добраўпарадкаваннi, водазабеспячэннi i нават правядзеннi ацяпляльнага сезона, нягледзячы на яго завяршэнне.

Вяскоўцаў найбольш хвалююць пасяўная, навядзенне парадку на зямлi, дарогi — прыйшло веснавое бездарожжа, лiквiдацыя аварыйных дрэваў i адлоў бяздомных сабак.

— Камiтэтам i старастам трэба ўлiчыць асаблiвасцi цяперашняй сiтуацыi, — параiў Мiкалай Яромiч. — Наступствы крызiсу адчуваюць не толькi ў Еўропе, але i ў нас на Шклоўшчыне. Хаця, можа, i ў меншай ступенi, але ўлiчваць крызiс i нам давядзецца. Па-другое, сёлета Год роднай зямлi, i трэба выканаць усё запланаванае з гэтай нагоды. І, па-трэцяе, годна адзначыць юбiлей вызвалення Беларусi.

У дакуменце, якi быў прыняты на сходзе, ёсць некалькi важных дат: да 1 мая трэба навесцi поўны санiтарны парадак у райцэнтры i вёсках, да 18 красавiка — паклапацiцца пра могiлкi, да 7 мая — добраўпарадкаваць брацкiя магiлы, а за другi квартал лiквiдаваць не менш за паўсотню старых безгаспадарных пабудоў.


Газета "Звязда"

Просмотров: 939 | Добавил: sapieha
Конструктор сайтов - uCozCopyright NGO "Lev Sapieha Foundation" © 2024