Суббота, 27.04.2024, 01:41
| RSS
Главная
Меню сайта
Календарь новостей
«  Апрель 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930
Поиск
Друзья сайта
Статистика
Фонд ім. Льва Сапегі
Главная » 2009 » Апрель » 15 » Хто возьмецца за вясковую камуналку?
Хто возьмецца за вясковую камуналку?
17:13
Абслугоўванне камунальнай iнфраструктуры на вёсцы — пытанне даволi складанае i цяжкае для вырашэння. Уся рэч у тым, што на працягу даволi доўгага часу адпаведныя аб’екты знаходзiлiся на балансе сельгаспрадпрыемстваў. У шэрагу выпадкаў гэта прывяло да таго, што iнжынерныя сеткi i жылфонд прыйшлi ў заняпад. Гаспадаркi не выдзялялi ў неабходным памеры сродкi не тое што на iх належнае абслугоўванне, а нават i на правядзенне рамонтных работ.


У вынiку праблема толькi ўскладнiлася. Таму i варта было прымаць неадкладныя меры па "рэанiмацыi" вясковай "камуналкi". Колькi часу таму пачалася перадача аб’ектаў на абслугоўванне спецыялiстаў ЖКГ. Рашэнне апраўданае, аднак, будзем шчырыя, далёка не заўсёды падмацаванае належным фiнансаваннем. Тым не менш, апошнiм часам камунальнiкам удалося дасягнуць пэўных зрухаў. У гэтым я пераканаўся падчас камандзiроўкi на Вiлейшчыну.

 На кожны аграгарадок —
свой участак


Вiлейскi раён — адзiн з самых вялiкiх па плошчы ў сталiчнай вобласцi. На яго тэрыторыi знаходзяцца больш за 400 населеных пунктаў. Усе яны патрабуюць пiльнай увагi, штодзённага догляду. Спачатку тутэйшая ЖКГ iснавала выключна як гарадская структура i займалася абслугоўваннем райцэнтра. Калi пачалi прымаць на баланс аб’екты ў глыбiнцы, то ўзнiкла патрэба ў пераўтварэннях. Прадпрыемства "Вiлейская жыллёва-камунальная гаспадарка" шматгалiновае — у яго склад уваходзяць 13 структурных падраздзяленняў. Гэта цеплавая i кацельная, лазневая гаспадарка, санiтарная ачыстка, электрагаспадарка, добраўпарадкаванне, ЖРЭУ i г.д. Акрамя гэтага, у вёсцы створаны шэраг камунальных участкаў, якiя абслугоўваюць мясцовую iнфраструктуру. Прынцып тут такi — гэтыя структуры працуюць там, дзе ёсць кацельня.

— На такiх участках звычайна занята да 30 работнiкаў, — заўважае дырэктар прадпрыемства "Вiлейская ЖКГ" Вiктар Паўлоўскi. — Усё залежыць ад таго, якую гаспадарку яны абслугоўваюць. Звычайна структура арганiзоўваецца пасля таго, як населены пункт набывае статус аграгарадка. Але ў гэтым выпадку мы не абавязкова ствараем такое падраздзяленне. Тут неабходна падыходзiць узважана i, перш чым прымаць рашэнне, улiчыць усе "за" i "супраць".

Камунальны ўчастак — гэта яшчэ i пэўная база камунальнiкаў на тэрыторыi раёна. Паколькi Вiлейшчына вялiкая па плошчы, то i адлегласць ад райцэнтра да шэрагу населеных пунктаў зусiм немаленькая. У асобных выпадках гаворка iдзе пра 50-70 кiламетраў. Зразумела, што для таго, каб наладзiць якасны камунальны сэрвiс, вельмi важна аператыўна вырашаць надзённыя пытаннi вяскоўцаў. Гэта можна зрабiць толькi ў тым выпадку, калi патрапiць на месца тэрмiнова. А ўжо амаль iдэальны варыянт — трымаць там спецыялiзаваную структуру. Вось тут вельмi актуальнае стварэнне камунальных участкаў. На Вiлейшчыне падчас iх арганiзацыi на ўзбраенне ўзялi прынцып найбольш рацыянальнага ахоплiвання тэрыторыi. Каб можна было паспяхова кантраляваць сiтуацыю ў глыбiнцы.

 Аргументы
на карысць эканомii


У вёсцы працуюць 17 кацельняў, на большасцi з якiх выкарыстоўваюцца мясцовыя вiды палiва. Гэта значыць, што "гаручае" нарыхтоўваюць непасрэдна на месцы. Калi ўлiчваць той факт, што больш чым 40 працэнтаў Вiлейшчыны знаходзiцца "пад лесам", то рэсурс атрымлiваецца нядрэнны. Пры гэтым дровы нарыхтоўваюцца ўласнымi сiламi камунальнiкаў, а таксама закупляюцца ў лясгасах некалькiх раёнаў (Вiлейскага, Смаргонскага, Лагойскага). Пэўная частка агульнай патрэбы забяспечваецца за кошт драўнiнных адходаў, якiя ўтвараюцца пасля добраўпарадкавання прыдарожных тэрыторый.

У мэтах змяншэння затрат у 2007 годзе ў кацельнях вёскi Ілля былi ўсталяваныя два катлы на мясцовых вiдах палiва. Адзiн — з механiзаванай падачай "гаручага", другi — з ручной загрузкай. На пераабсталяванне было выдзелена 754 мiльёны рублёў. Як лiчаць у Вiлейскай ЖКГ, такiя выдаткi цалкам апраўданыя, паколькi праз пэўны час за кошт эканомii iх удасца вярнуць з лiшкам. Летась завершаны мантаж катлоў "на мясцовых" у Шылавiчах i ў пасёлку Партызанскi, праводзiцца ўстаноўка адпаведнага абсталявання ў вёсках Любань i Людвiнова. Рамонты кацельняў выкананы ў Лыцэвiчах i Даўгiнава. На шэрагу аб’ектаў праведзена замена сеткавых помпаў на больш эканамiчныя. Гэта дазволiла зменшыць спажыванне электраэнергii на выпрацоўку цяпла на 4,3 працэнта.

Дарэчы, на асобных камунальных участках у глыбiнцы паказчык па выкарыстаннi мясцовых вiдаў палiва перавышае сярэднi па раёне. Напрыклад, у Нарачы на долю "мясцовых" прыпадае амаль тры чвэрцi палiўна-энергетычнага балансу. Нарач — першы аграгарадок на Вiлейшчыне, якi быў абуладкаваны ў 2005 годзе. Разам з вырашэннем комплексу вытворчых i сацыяльных пытанняў тут удалося значна "падцягнуць" i камунальны сэрвiс. Вяскоўцы цудоўна разумеюць неабходнасць эканомii: з 52 кватэр у жылфондзе, якi абслугоўваюць камунальнiкi, вадамеры ўсталяваныя ў 50.

Адкуль неплацельшчыкi?

Працягласць цеплавых сетак у глыбiнцы на Вiлейшчыне складае 57 кiламетраў. Гэта даволi вялiкiя аб’ёмы, калi мець на ўвазе тэхнiчны стан iнжынернай iнфраструктуры.

— Перакладванне цеплатрас праводзiм папярэдне iзаляванымi трубамi, — заўважае намеснiк дырэктара прадпрыемства "Вiлейская ЖКГ" Марыя Андрыеўская. — Змяншаюцца страты ў сетках, а тэрмiн эксплуатацыi такiх труб складае больш чым 15 гадоў. Такiм чынам удаецца адначасова вырашаць некалькi важных задач. Па-першае, зменшыць выдаткi на аказанне паслуг, а таксама павысiць надзейнасць абсталявання.

Дарэчы, толькi летась пасля перакладкi цепласетак эканомiя склала амаль 55 мiльёнаў рублёў. Так што пераход на сучасныя матэрыялы мае рэальны грашовы эфект. Ды i збояў становiцца значна менш — таксама аргумент на карысць жыхароў глыбiнкi. Людзям не даводзiцца мерзнуць узiмку ў няўтульным жыллi. Цяпер на абслугоўваннi Вiлейскай ЖКГ 135 шматкватэрных дамоў у вёсцы. Каб давесцi гэты жылфонд да ладу, патрабуюцца значныя ўкладаннi. Прычым, як заўважыла Марыя Андрыеўская, стан жылля непасрэдна залежыць ад фiнансавага становiшча канкрэтнага сельгаспрадпрыемства, на балансе якога яно дагэтуль знаходзiлася. На прыклад, у той жа Нарачы шматкватэрныя дамы даглядала СВК "Нарачанскiя зоры" — даволi моцная гаспадарка. Так што тут хутка ўдалося навесцi неабходны парадак. А вось у Любанi сiтуацыя iншая. На баланс камунальнiкi прымуць 14 тутэйшых дамоў. Асноўныя праблемы ўзнiкаюць падчас правядзення рамонту дахаў, а таксама сетак унутры будынкаў. Паколькi дамы пераважна панэльныя, то з’яўляюцца пытаннi наконт належнага абагрэву кватэр. У шэрагу выпадкаў падчас капрамонту трэба праводзiць i работы па тэхнiчнай мадэрнiзацыi жылля. Гэта, безумоўна, дадатковыя затраты, аднак без iх не абысцiся.

— Практычна ўсе сеткi ў раёне на балансе нашага прадпрыемства, — кажа Вiктар Паўлоўскi. — Цяпер адбываецца перадача жылфонду — далёка не заўсёды дамы знаходзяцца ў належным стане. Аднак у любым выпадку ўся вясковая "камуналка" ў найблiжэйшай перспектыве павiнна перайсцi на абслугоўванне спецыялiзаваных арганiзацый.

Мэта такiх пераўтварэнняў вядомая — паляпшэнне сэрвiсу. Разам з рамонтам iнжынернай iнфраструктуры i жылфонду, адна з галоўных задач камунальнiкаў — наладзiць цэнтралiзаваны збор смецця. Штодня для гэтага па спецыяльным маршруце яны аб’язджаюць населеныя пункты Вiлейшчыны. Аплата вызначана сiмвалiчная — 1134 рублi ў месяц з кожнага жыхара. Аднак не ўсе пагаджаюцца плацiць нават такiя грошы. (Асобныя вяскоўцы самастойна вывозяць смецце са свайго падворка на мiнi-палiгоны.)

Напрыклад, на пачатак гэтага года запазычанасць у вёсцы "цягнулася" за 191 асабiстым рахункам. Пры гэтым агульная сума доўгу складала 54 мiльёны рублёў. Праўда, 32 абаненты былi прызнаныя неплацежаздольнымi. Як заўважыла Марыя Андрыеўская, у вёсцы апошнiм часам адзначаецца пэўнае павелiчэнне колькасцi неабавязковых жыхароў. Тэндэнцыя, заўважым, трывожная...

Газета "Звязда"

Просмотров: 969 | Добавил: sapieha
Конструктор сайтов - uCozCopyright NGO "Lev Sapieha Foundation" © 2024