Вторник, 30.04.2024, 23:27
| RSS
Главная
Меню сайта
Календарь новостей
«  Апрель 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930
Поиск
Друзья сайта
Статистика
Фонд ім. Льва Сапегі
Главная » 2009 » Апрель » 22 » Нічыiх тэрыторый не бывае
Нічыiх тэрыторый не бывае
14:16
 Калi аб’ект не перададзены на баланс спецыялiзаванай арганiзацыi,за яго добраўпарадкаванне павiнен адказваць сельскi Савет.

 Яшчэ пяць гадоў таму ўяўленне аб рабоце сельскiх Саветаў (нават у некаторых прадстаўнiкоў "вертыкалi" ўлады) было неакрэсленым, няпэўным i далёкiм ад рэалiй. Самi ж сельскiя Саветы чым толькi нi займалiся — пачынаючы ад чысткi калодзежаў i адлову сабак i заканчваючы зборам падаткаў i рамонтам дарог... Параўнальна нядаўна сiтуацыяй на "нiзавой прыступцы" ўлады зацiкавiлiся на самым высокiм узроўнi. Пасля выхаду Указа Прэзiдэнта № 21 "Аб павышэннi ролi органаў мясцовага кiравання i самакiравання
ў вырашэннi пытанняў жыццезабеспячэння насельнiцтва" многiя пытаннi, якiя раней здавалiся невырашальнымi, нарэшце скранулiся з "мёртвага пункта".

Наколькi "дух i лiтара" ўказа адпавядаюць сённяшнiм — рэальным — патрэбам першаснага звяна ўлады, спрабавалi высветлiць старшынi сельскiх i пасялковых Саветаў дэпутатаў падчас сустрэчы са старшынёй Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi па рэгiянальнай палiтыцы i мясцовым самакiраваннi Генадзем Навiцкiм, арганiзаванай у межах работы Савета па ўзаемадзеяннi органаў мясцовага самакiравання на базе Інстытута вышэйшых кiраўнiцкiх кадраў Акадэмii кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь.

— Сёння, як мне падаецца, у вас ёсць свой "зрэз" праблем, якiя патрабуюць свайго вырашэння. Вы маеце непасрэднае дачыненне да "вертыкалi" ўлады, бо кожны з вас з’яўляецца адначасова i старшынёй сельскага Савета, i старшынёй сельвыканкама — так бы мовiць, сумяшчае двух кiраўнiкоў у адной асобе. Нагрузка вялiкая, таму што "пiсаць рэзалюцыі" вам ужо няма для каго, а значыць, трэба самiм брацца за ўсё i выконваць, — так пачаў дыялог з удзельнiкамi сустрэчы Генадзь Навiцкi.

Ён адзначыў, што за час работы ў рамках Указа № 21 (а гэта два апошнiя гады) удалося значна ўмацаваць матэрыяльна-тэхнiчную базу сельскiх Саветаў — многiя з iх ужо выглядаюць годна i адпавядаюць свайму прызначэнню. Разам з тым вiдавочна, што прывесцi сельскi Савет у парадак i надаць яму адпаведны статус — гэта толькi палова справы. Неабходна забяспечыць яго фiнансамi.

— I сёння мы ў Савеце па ўзаемадзеяннi працуем над тым, каб гэта пытанне было вырашана, прычым, кардынальным чынам. Неабходна, каб падаходны падатак з фiзiчных асобаў, якiя працуюць на тэрыторыi пэўнага сельскага Савета, накiроўваўся непасрэдна ў яго "кiшэню". Гэта будзе не толькi спрыяць папаўненню сельсавецкай казны, але i стымуляваць стварэнне новых працоўных месцаў. Акрамя таго, у рэспублiканскiм бюджэце на 2010 год будзе прадугледжана i вылучана асобным радком фiнансаванне для сельскiх Саветаў, — паведамiў Генадзь Навiцкi. I прапанаваў удзельнiкам сустрэчы падзялiцца сваiм бачаннем "нiзавых" праблем, выказаць уласныя меркаваннi адносна рэалiзацыi палажэнняў названага ўказа.

— Хочацца ведаць, як тое, што мы выпрацоўваем "наверсе", рэальна трансфармуецца на першасным узроўнi, што атрымлiваецца, што не атрымлiваецца. Каб мы маглi скарэктаваць сваю працу з улiкам таго, што вы тут скажаце.

Праблемы, узнятыя прадстаўнiкамi мясцовай улады, былi ў пэўным сэнсе прадказальнымi — на працягу апошнiх двух гадоў яны перыядычна агучвалiся ў той цi iншай аўдыторыi. Не стала выключэннем i гэта сустрэча: у парадку дня апынулiся ўсё тыя ж пытаннi аб падатках (хто i як павiнен iх збiраць) i штатным раскладзе (у прыватнасцi, цi будуць яго пашыраць, цi вернуць назад "адзiнку" землеўпарадчыка).

Генадзь Навiцкi патлумачыў, што ў адпаведнасцi з наяўным заканадаўствам, падаткi павiнны збiраць выключна адпаведныя структуры падатковай iнспекцыi, а не работнiкi сельскiх Саветаў. У самым хуткiм часе (а менавiта да 1 мая) гэта пытанне павiнна быць цалкам "знятае" з сельскiх Саветаў i перададзенае Мiнiстэрству па падатках i зборах.

Наконт вяртання ў штат сельвыканкама "адзiнкi" землеўпарадчыка Генадзь Навiцкi выказаўся дакладна i адназначна: гэтага можна не чакаць.

— Кантроль за выкарыстаннем зямельных рэсурсаў заўсёды быў i будзе асновай дзяржаўнай зямельнай палiтыкi. Гэта пытанне павiнна вырашацца цэнтралiзавана. Iншая рэч, што можна (i неабходна) перагледзець наяўны рэжым работы землеўпарадкавальнай службы, зрабiць яе больш эфектыўнай. Ёсць шэраг сельсаветаў (асаблiва ў межах вялiкiх гарадоў), дзе землеўпарадчыкi павiнны бываць часцей. I такая задача сёння ставiцца.

Што датычыцца штатнага раскладу ўвогуле, гэта пытанне заўсёды знаходзiлася ў зоне асаблiвай увагi i кантролю ўлады, i, у прыватнасцi, кiраўнiка краiны.

— Раздуваць штаты не дазволена нiкому. Калi гэты працэс пачнецца, яго ўжо не спынiш. Выйсце адно, i яно вiдавочнае — павышаць эфектыўнасць працы. Не толькi хутчэй думаць i дзейнiчаць, але i "ўзбройвацца" сучаснай тэхнiкай, камп’ютарамi, праграмамi пад гэтыя камп’ютары, каб з цягам часу ўсе "папяровыя справы", усю перапiску перакласцi на "мову" электронiкi. Упарадкаванне i аптымiзацыя дакументаабароту павiнны прывесцi да значнага скарачэння часу, якi затрачваецца сёння на працу з паперамi ў сельскiх Саветах, — лiчыць Генадзь Навiцкi.

 

Не адчулi кiраўнiкi першаснага звяна ўлады (паводле iх выказванняў) заўважных зрухаў i ў вырашэннi пытанняў, якiя датычацца перадачы спецыялiзаваным структурам дарог, шахтавых калодзежаў i грамадскiх могiлак. Выкананне гэтага пункта Указа № 21, на думку ўдзельнiкаў сустрэчы, увогуле "дрэнна iдзе". У вынiку атрымлiваецца "цэйтнот": у сельвыканкамаў няма грошай, каб, напрыклад, заключыць дагавор на рамонт дарогi з ДРБУ, i няма тэхнiкi, каб зрабiць гэты рамонт самастойна.

— У краiне ўвогуле не хапае грошай на ўтрыманне дарог, нават дарог рэспублiканскага падпарадкавання, — заўважыў Генадзь Навiцкi. — Дарогi ў невялiкiх населеных пунктах, у вёсках — гэта тыя ж самыя вулiцы, iнакш кажучы, камунальная ўласнасць. А камунальныя службы яшчэ не гатовы iх прыняць. Дарожнiкi таксама адмахваюцца: маўляў, мы не павiнны. Спрэчкi працягваюцца i сёння, таму што прыняць дарогу не так проста, як здавалася раней, — адначасова неабходна падрыхтаваць цэлы пакет дакументацыi. Але паступова праблемы вырашацца, i не толькi датычныя дарог.

Калi ўлiчыць, што на працягу некалькiх дзесяцiгоддзяў уся "вясковая" iнфраструктура ўвогуле не мела канкрэтных балансаўтрымальнiкаў (у лепшым выпадку яе абслугоўваў калгас), то ўсё, што адбываецца сёння, можна разглядаць як пэўны прарыў, рух наперад.

— Добра, што мы ўвогуле скранулi з месца гэты пласт — пачалi вызваляць сельскiя Саветы ад не ўласцiвых iм функцый i шукаць iншыя дзяржаўныя структуры, якiя здолелi б стварыць базу для забеспячэння тых цi iншых кiрункаў дзейнасцi. Сельвыканкам — гэта орган улады, на балансе якога ўвогуле нiчога не павiнна ўтрымлiвацца. I хоць гiстарычна так склалася, што сельскiя Саветы заўсёды займалiся "ўсiм", ад гэтага трэба паступова адыходзiць. Кожны павiнен рабiць сваю справу, у тым лiку i ў глыбiнцы — такую палiтыку праводзiць сёння дзяржава, — падкрэслiў Генадзь Навiцкi. — Нiхто не гаворыць, што гэта адбудзецца адразу. Неабходны час, каб нарасцiць базу: знайсцi кадры, тэхнiку, грошы. Цяжкасцi ёсць. Але мы ўжо ведаем, на што трэба арыентавацца i чаго неабходна дамагацца.

Газета "Звязда"


Просмотров: 848 | Добавил: sapieha
Конструктор сайтов - uCozCopyright NGO "Lev Sapieha Foundation" © 2024