Пятница, 26.04.2024, 08:53
| RSS
Главная
Меню сайта
Календарь новостей
«  Июнь 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Поиск
Друзья сайта
Статистика
Фонд ім. Льва Сапегі
Главная » 2009 » Июнь » 4 » Ваш дэпутат у Палаце прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь чацвёртага склiкання
Ваш дэпутат у Палаце прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь чацвёртага склiкання
13:22

МІНСКАЯ ВОБЛАСЦЬ
Бярэзiнская выбарчая акруга № 61


 ПЯТРОВIЧ
Уладзiмiр Вiкенцьевiч
 

Член Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па прамысловасцi, палiўна-энергетычным комплексе, транспарце, сувязi i прадпрымальнiцтве.

Нарадзiўся 20 студзеня 1952 года ў вёсцы Калоднiкi Дзяржынскага раёна Мiнскай вобласцi.

Закончыў Беларускi полiтэхнiчны iнстытут. Працаваў прарабам ДЭУ-135 Мiнскага абласнога вытворчага ўпраўлення будаўнiцтва i эксплуатацыi аўтамабiльных дарог у горадзе Стоўбцы, галоўным iнжынерам, начальнiкам фiлiяла камунальнага ўнiтарнага прадпрыемства "Мiнскаблдарбуд" — ДРБУ-121 у горадзе Чэрвенi.


Барысаўская гарадская выбарчая акруга № 62
 
 ГУМIНСКI
Вiктар Аляксандравiч

Старшыня Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па нацыянальнай бяспецы.

Нарадзiўся 3 жнiўня 1955 года ў вёсцы Свадзбiчы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласцi.

Закончыў Новасiбiрскае вышэйшае ваенна-палiтычнае агульнавайсковае вучылiшча, Ваенна-палiтычную акадэмiю iмя К. Готвальда (ЧССР), Акадэмiю кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь.

Праходзiў ваенную службу ў якасцi намеснiка камандзiра роты, батальёна, палка, намеснiка начальнiка палiтаддзела танкавай дывiзii, намеснiка камандзiра танкавай дывiзii, начальнiка аддзела 7-й танкавай армii, начальнiка аддзела 65-га армейскага корпуса, намеснiка камандзiра па выхаваўчай рабоце 65-га армейскага корпуса Рэспублiкi Беларусь.

Выбiраўся дэпутатам Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь другога склiкання, трэцяга склiкання — намеснiкам старшынi Пастаяннай камiсii па нацыянальнай бяспецы.

Узнагароджаны ордэнам Пашаны, медалямi "За бездакорную службу" I, II, III ступенi, чатырнаццаццю iншымi медалямi, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь.


Барысаўская сельская выбарчая акруга № 63
 
 ГУР'ЯНАЎ
Васiль Паўлавiч

Член Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па аграрных пытаннях.

Нарадзiўся 26 снежня 1955 года ў гарадскiм пасёлку Iвянец Валожынскага раёна Мiнскай вобласцi.

Закончыў Адэскi тэхналагiчны iнстытут харчовай прамысловасцi. Працаваў начальнiкам вытворча-тэхнiчнага аддзела, намеснiкам дырэктара Барысаўскага камбiната хлебапрадуктаў. Быў дырэктарам Барысаўскага трэста сталовых i рэстаранаў, дырэктарам вытворча-камерцыйнага прадпрыемства грамадскага харчавання "Барысаў", намеснiкам дырэктара ўнiтарнага прадпрыемства "Барысаўскi камбiнат хлебапрадуктаў". Займаў пасады дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства "Лошнiцкi камбiкормавы завод", генеральнага дырэктара рэспублiканскага вытворчага ўнiтарнага прадпрыемства "Барысаўхлебпрам".


Вiлейская выбарчая акруга № 64
 
 СПIЛЬНIЧЭНКА
Iгар Азоравiч

Член Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па ахове здароўя, фiзiчнай культуры, справах сям'i i моладзi.

Нарадзiўся 8 кастрычнiка 1962 года ў горадзе Слуцку Мiнскай вобласцi.

Закончыў Мiнскi дзяржаўны медыцынскi iнстытут. Працаваў урачом анестэзiёлагам-рэанiматолагам, намеснiкам галоўнага ўрача па медыцынскiм абслугоўваннi насельнiцтва Слуцкага тэрытарыяльнага медыцынскага аб'яднання. Займаў пасаду галоўнага ўрача ўстановы аховы здароўя "Вiлейская цэнтральная раённая бальнiца".

 Дзяржынская выбарчая акруга № 65

КОТ
Алег Iванавiч

Член Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па нацыянальнай бяспецы.

Нарадзiўся 18 красавiка 1966 года ў вёсцы Макаўчыцы Дзяржынскага раёна Мiнскай вобласцi.

Закончыў Ленiнградскае вышэйшае зенiтна-ракетнае каманднае вучылiшча. Праходзiў ваенную службу ў якасцi начальнiка зенiтнага ракетнага разлiку — намеснiка камандзiра батарэi Прыкарпацкай ваеннай акругi. Быў памочнiкам начальнiка 3-га аддзялення Стаўбцоўскага раённага ваеннага камiсарыята. Працаваў старшым памочнiкам начальнiка 1-га аддзялення Дзяржынскага аб'яднанага гарадскога ваеннага камiсарыята, намеснiкам ваеннага камiсара — начальнiкам мабiлiзацыйнага аддзялення, ваенным камiсарам Дзяржынскага раённага ваеннага камiсарыята.

Узнагароджаны медалём "За бездакорную службу" III ступенi, васьмю юбiлейнымi медалямi.

 Жодзiнская выбарчая акруга № 66


ЛЮЦIКАЎ
Васiль Уладзiмiравiч

Член Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па ахове здароўя, фiзiчнай культуры, справах сям'i i моладзi.

Нарадзiўся 22 чэрвеня 1957 года ў горадзе Слуцку Мiнскай вобласцi.

Закончыў Мiнскi дзяржаўны медыцынскi iнстытут. Працаваў урачом-хiрургам Жодзiнскай гарадской бальнiцы, намеснiкам галоўнага ўрача па полiклiнiчнай рабоце Жодзiнскага гарадскога тэрытарыяльнага медыцынскага аб'яднання. Быў галоўным урачом санаторыя-прафiлакторыя "Дудзiнка". Займаў пасаду намеснiка начальнiка па лячэбна-прафiлактычнай рабоце — галоўнага ўрача ўпраўлення спартыўна-аздараўленчай i лячэбна-прафiлактычнай работы рэспублiканскага ўнiтарнага вытворчага прадпрыемства "Беларускi аўтамабiльны завод".

Лагойская выбарчая акруга № 67

 ДЗЯМIДЧЫК
Генадзь Iосiфавiч

Намеснiк старшынi Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па бюджэце, фiнансах i падатковай палiтыцы.

Нарадзiўся 28 чэрвеня 1950 года ў гарадскiм пасёлку Плешчанiцы Лагойскага раёна Мiнскай вобласцi.

Закончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмiю. Заслужаны работнiк сельскай гаспадаркi Рэспублiкi Беларусь. Працаваў слесарам-рамонтнiкам Мiнскага аўтазавода, брыгадзiрам, галоўным заатэхнiкам, намеснiкам дырэктара птушкафабрыкi iмя Н.К. Крупскай, генеральным дырэктарам рэспублiканскага ўнiтарнага сельскагаспадарчага вытворчага прадпрыемства "1-я Мiнская птушкафабрыка".

Узнагароджаны медалём "За працоўную адзнаку", Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

 Любанская выбарчая акруга № 68

УСIК
Васiлiй Пятровiч

Член Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па бюджэце, фiнансах i падатковай палiтыцы.

Нарадзiўся 19 лiпеня 1955 года ў вёсцы Прусы Старадарожскага раёна Мiнскай вобласцi.

Закончыў Гродзенскi сельскагаспадарчы iнстытут, Акадэмiю кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь. Кандыдат эканамiчных навук. Працаваў брыгадзiрам трактарнай брыгады, галоўным аграномам саўгаса "Чырвоны сцяг", намеснiкам старшынi калгаса iмя Жданава, старшынёй калгаса "Залужжа" Старадарожскага раёна. Займаў пасады першага намеснiка старшынi — начальнiка ўпраўлення сельскай гаспадаркi i харчавання, старшынi Старадарожскага райвыканкама.

Узнагароджаны медалём "За працоўныя заслугi".

 Мiнская сельская выбарчая акруга № 69

ЛЯВIЦКАЯ
Ганна Вiктараўна

Член Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па мiжнародных справах i сувязях з СНД.

Нарадзiлася 22 сакавiка 1961 года ў вёсцы Дукора Пухавiцкага раёна Мiнскай вобласцi.

Закончыла Мiнскi дзяржаўны медыцынскi iнстытут, Акадэмiю кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь. Працавала ўрачом-стаматолагам, галоўным урачом Мiханавiцкай амбулаторыi Мiнскага раёна. Займала пасады намеснiка галоўнага ўрача па арганiзацыйна-метадычнай рабоце Мiнскага раённага тэрытарыяльнага медыцынскага аб'яднання, галоўнага ўрача ўстановы аховы здароўя "Мiнская цэнтральная раённая бальнiца".
Узнагароджана знакам "Выдатнiк аховы здароўя".
 
 Маладзечанская гарадская выбарчая акруга № 70

ЖГУН
Мiкалай Анатольевiч

Член Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па адукацыi, культуры, навуцы i навукова-тэхнiчным прагрэсе.

Нарадзiўся 2 лiстапада 1956 года ў вёсцы Вуглы Капыльскага раёна Мiнскай вобласцi.

Закончыў Беларускi полiтэхнiчны iнстытут, Беларускi дзяржаўны эканамiчны ўнiверсiтэт. Працаваў слесарам-рамонтнiкам Мiнскага прыборабудаўнiчага завода iмя У.I. Ленiна. Быў выкладчыкам агульнатэхнiчных дысцыплiн, загадчыкам механiка-тэхналагiчнага аддзялення, намеснiкам дырэктара па вучэбнай рабоце, дырэктарам установы адукацыi "Маладзечанскi дзяржаўны полiтэхнiчны каледж".

 Маладзечанская сельская выбарчая акруга № 71

СIНЯКОЎ
Уладзiмiр Яўцехавiч

Намеснiк старшынi Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па праблемах чарнобыльскай катастрофы, экалогii i прыродакарыстаннi.

Нарадзiўся 20 лютага 1947 года ў гарадскiм пасёлку Стрэшын Жлобiнскага раёна Гомельскай вобласцi.

Закончыў Вiцебскi ветэрынарны iнстытут, Мiнскую вышэйшую партыйную школу. Працаваў загадчыкам фермы, галоўным заатэхнiкам калгаса "1 Мая" Жлобiнскага раёна, у савецкiх i партыйных органах Жлобiнскага раёна, Гомельскiм абкаме КПБ, Цэнтральным Камiтэце КПБ, першым сакратаром Полацкага райкама КПБ. Займаў пасады памочнiка Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь — галоўнага iнспектара па Мiнскай вобласцi, начальнiка галоўнага ўпраўлення кадравай палiтыкi Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

Узнагароджаны медалём "За працоўныя заслугi", дзвюма юбiлейнымi медалямi, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.

Нясвiжская выбарчая акруга № 72
 
 НОВIК
Алена Аляксандраўна

Член Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па адукацыi, культуры, навуцы i навукова-тэхнiчным прагрэсе.

Нарадзiлася 10 красавiка 1962 года ў вёсцы Алёхнавiчы Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласцi.

Закончыла Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт. Працавала выхавальнiкам, настаўнiкам падрыхтоўчага класа Шчэпiцкай сярэдняй школы, настаўнiкам гiсторыi, намеснiкам дырэктара па выхаваўчай рабоце, дырэктарам установы адукацыi "Шчэпiцкая дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа" Клецкага раёна.

 Пухавiцкая выбарчая акруга № 73


ДЗIКАВIЦКАЯ
Алена Мiхайлаўна

Член Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па працы, сацыяльнай абароне, справах ветэранаў i iнвалiдаў.

Нарадзiлася 3 снежня 1960 года ў горадзе Оршы Вiцебскай вобласцi.

Закончыла Беларускi дзяржаўны педагагiчны ўнiверсiтэт. Працавала статыстыкам Барысаўскага гарадскога камiтэта ЛКСМБ, выхавальнiкам дзiцячага садка № 30 горада Барысава, выхавальнiкам-псiхолагам дзiцячага садка № 9 у горадзе Тэрмез Рэспублiкi Узбекiстан. Была псiхолагам, дырэктарам моладзевага цэнтра, дырэктарам цэнтра сям'i i дзяцей у горадзе Мар'iна Горка. Займала пасаду дырэктара дзяржаўнай установы "Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва" Пухавiцкага раёна.

Мае Падзяку Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь.

 Слуцкая выбарчая акруга № 74


КЛЯШЧУК
Iнэса Анатольеўна


Член Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па заканадаўстве i судова-прававых пытаннях.

Нарадзiлася 28 жнiўня 1978 года ў вёсцы Гольчыцы Слуцкага раёна Мiнскай вобласцi.

Закончыла Беларускi дзяржаўны педагагiчны ўнiверсiтэт, Акадэмiю кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь. Працавала настаўнiкам матэматыкi i iнфарматыкi ў Вясейскай i Бокшыцкай сярэднiх школах Слуцкага раёна, першым сакратаром Слуцкага раённага камiтэта грамадскага аб'яднання "Беларускi рэспублiканскi саюз моладзi", першым сакратаром Слуцкага гарадскога камiтэта грамадскага аб'яднання "Беларускi рэспублiканскi саюз моладзi".

Узнагароджана юбiлейным медалём "60 гадоў вызвалення Рэспублiкi Беларусь ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў".


Салiгорская гарадская выбарчая акруга № 75
 
 АБАЛЕНСКI
Яўгеній Вячаслававiч

Член Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па прамысловасцi, палiўна-энергетычным комплексе, транспарце, сувязi i прадпрымальнiцтве.

Нарадзiўся 30 сакавiка 1973 года ў горадзе Салiгорску Мiнскай вобласцi.

Закончыў Беларускую дзяржаўную полiтэхнiчную акадэмiю, Маскоўскi дзяржаўны адкрыты ўнiверсiтэт. Працаваў электраслесарам па рамонце абсталявання, майстрам змены, намеснiкам начальнiка ўчастка пад'ёму № 2 чацвёртага рудаўпраўлення рэспублiканскага ўнiтарнага прадпрыемства "Вытворчае аб'яднанне "Беларуськалiй".

 Салiгорская сельская выбарчая акруга № 76


ЛАЎРУКЕВIЧ
Ганна Мiкалаеўна

Старшыня Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па працы, сацыяльнай абароне, справах ветэранаў i iнвалiдаў.

Нарадзiлася 23 верасня 1953 года ў вёсцы Аргелаўшчына Капыльскага раёна Мiнскай вобласцi.

Закончыла Валагодскi малочны iнстытут, Беларускi дзяржаўны эканамiчны ўнiверсiтэт, Акадэмiю кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь. Працавала аперацыйнай медсястрой Беларускай рэспублiканскай станцыi пералiвання крывi, медсястрой палаты нованароджаных Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальнiцы, начальнiкам цэха, галоўным тэхнолагам, галоўным iнжынерам Слуцкага сыраробнага камбiната. Была дырэктарам Салiгорскага гарадскога малочнага завода, генеральным дырэктарам Мiнскага дзяржаўнага вытворчага аб'яднання "Мяса-малако". Займала пасады старшынi Салiгорскага гарвыканкама, генеральнага дырэктара Беларускага дзяржаўнага аб'яднання арганiзацый бытавога абслугоўвання насельнiцтва.

Узнагароджана медалём "За працоўныя заслугi", Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, ордэнам Рускай праваслаўнай царквы Святой роўнаапостальнай Вялiкай княгiнi Вольгi III ступенi.

 Стаўбцоўская выбарчая акруга № 77

БАГАТКА
Iван Мiкалаевiч

Член Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па праблемах чарнобыльскай катастрофы, экалогii i прыродакарыстаннi.

Нарадзiўся 9 кастрычнiка 1950 года ў вёсцы Цвiркi Стаўбцоўскага раёна Мiнскай вобласцi.

Закончыў Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт. Працаваў супрацоўнiкам, рэдактарам стаўбцоўскай раённай газеты "Прамень", загадчыкам арганiзацыйнага аддзела Стаўбцоўскага райкама ЛКСМБ, iнструктарам арганiзацыйнага аддзела Стаўбцоўскага райкама КПБ, другiм i першым сакратаром Стаўбцоўскага райкама ЛКСМБ. Быў загадчыкам аддзела прапаганды i агiтацыi Стаўбцоўскага райкама КПБ. Займаў пасады намеснiка старшынi Стаўбцоўскага райвыканкама, рэдактара дзяржаўнай установы "Рэдакцыя газеты "Прамень" i праграмы радыёвяшчання "Радыё "Стоўбцы".

Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.

Газета "Звязда"

Просмотров: 1087 | Добавил: sapieha
Конструктор сайтов - uCozCopyright NGO "Lev Sapieha Foundation" © 2024