Пятница, 26.04.2024, 08:44
| RSS
Главная
Меню сайта
Календарь новостей
«  Апрель 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930
Поиск
Друзья сайта
Статистика
Фонд ім. Льва Сапегі
Главная » 2010 » Апрель » 26 » Яўка выбаршчыкаў на мясцовыя выбары склала 79,1%
Яўка выбаршчыкаў на мясцовыя выбары склала 79,1%
12:21

Яўка выбаршчыкаў на выбары ў мясцовыя саветы 25 красавіка склала 79,1%, паведаміла Цэнтральная камісія па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў. Гэта на 0,1% менш, чым на мясцовых выбарах 2007 года. На ўчасткі прыйшло 5.560.418 чалавек, якія маюць права голасу.

Найбольшая яўка зафіксавана ў Віцебскай вобласці — 90,9%. Далей ідуць Магілёўская вобласць — 85,7%, Гомельская — 84,4%, Мінская — 81,7%, Гродзенская — 80,6%, Брэсцкая — 78,7% і горад Мінск — 58,7%. У дзень выбараў у спісы выбаршчыкаў было ўключана 21.385 чалавек (ад 650 у Гродзенскай вобласці да 6.232 у Брэсцкай; у Мінску — 2.853).

Яўка на датэрміновае галасаванне склала 29,3% (ад 23,5% у Мінску да 34,3% у Магілёўскай вобласці), што на 4,4 працэнтныя пункты вышэй, чым на папярэдніх мясцовых выбарах у 2007 годзе.

Каментуючы высокую яўку выбаршчыкаў, сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік заявіў БелаПАН, што яе забяспечылі "добрая арганізатарская праца прадстаўнікоў выбарчых камісій", а таксама "высокая грамадзянская свядомасць выбаршчыкаў".

Паводле слоў Лазавіка, падчас датэрміновага і асноўнага галасавання не было зафіксавана парушэнняў, якія маглі б паўплываць на вынікі. Ён падкрэсліў, што гэта адзначалі як арганізатары выбараў, так і назіральнікі і самі кандыдаты ў дэпутаты.

"Вядома, недапрацоўкі былі, але пад сумненне вынікі выбараў яны паставіць не могуць", — сказаў Лазавік.

У 2007 годзе яўка на выбары ў мясцовыя саветы склала 79,2% (ад 60% у Мінску да 90,4% у Віцебскай вобласці). Датэрмінова прагаласавала 24,9% выбаршчыкаў (ад 16,7% у Мінску да 30,7% у Гомельскай вобласці). На цяперашніх выбарах яўка знізілася ў Брэсцкай вобласці (на 1,8%) і Мінску (на 1,3%), вырасла ў Мінскай (на 0,1%), Гродзенскай (на 0,3%), Віцебскай (на 0,5%), Магілёўскай (на 1,2%) і Гомельскай (на 1,3%) абласцях.



Просмотров: 1010 | Добавил: sapieha
Конструктор сайтов - uCozCopyright NGO "Lev Sapieha Foundation" © 2024