Суббота, 27.04.2024, 04:17
| RSS
Главная
Меню сайта
Календарь новостей
«  Октябрь 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Поиск
Друзья сайта
Статистика
Фонд ім. Льва Сапегі
Главная » 2010 » Октябрь » 31 » Сельсаветы падключаць да выканкамаў
Сельсаветы падключаць да выканкамаў
23:32

У Магілёўскай вобласці 21 кастрычніка адбылося выязное пасяджэнне Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі. Яно праходзіла ў Касцюковіцкім і Краснапольскім раёнах і было прысвечанае эфектыўнасці працы мясцовых Саветаў дэпутатаў у вырашэнні праблем сацыяльна-эканамічнага развіцця тэрыторыі і павышэння якасці жыцця людзей.


Асобным пытаннем для разгляду на семінары вынесена тэма ўкаранення аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы "Мясцовыя Саветы дэпутатаў" і перспектыў яе развіцця.

Якраз Касцюковіцкі і Краснапольскі раёны сталі пілотнымі па ўкараненні гэтай сістэмы на Магілёўшчыне. Рашэнне пра стварэнне інфармацыйна-камунікацыйнай структуры мясцовых Саветаў дэпутатаў Савет Рэспублікі прыняў яшчэ два гады таму. Размова ідзе найперш пра наладжванне карпаратыўнай камп'ютарнай сеткі і падключэнне Саветаў да сеткі выканаўчых органаў улады.

Уваход у адзіную інфармацыйную сетку дазволіць Саветам усіх узроўняў працаваць больш эфектыўна.

— Каб была магчымасць атрымліваць і адпраўляць самую розную інфармацыю, патрабуецца камп'ютарная сістэма "Мясцовыя Саветы дэпутатаў". Тады чалавек можа запрасіць любы дакумент і атрымаць яго адразу ў сваім сельсавеце, - лічыць старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Панцюхоў.

У Краснапольскім раёне, як расказаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Маторын, сучасныя камп'ютары ўсталяваныя ў 5 сельсаветах, і 3 з іх ужо аб'яднаныя ў адну лакальную сетку. Новы крок — доступ да камп'ютарнай сеткі раённай выканаўчай улады і выхад на інфармацыйны партал Магілёўскай вобласці.

Звязда
Просмотров: 1018 | Добавил: sapieha
Конструктор сайтов - uCozCopyright NGO "Lev Sapieha Foundation" © 2024