Суббота, 27.04.2024, 00:37
| RSS
Главная
Меню сайта
Календарь новостей
«  Октябрь 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Поиск
Друзья сайта
Статистика
Фонд ім. Льва Сапегі
Главная » 2010 » Октябрь » 31 » Міраслаў Кобаса запрашае ў Беларусь экспэртаў
Міраслаў Кобаса запрашае ў Беларусь экспэртаў
23:16

Новаабраны кіраўнік Палаты мясцовых уладаў Жан-Клёд Фрэкон заявіў на 19-й сэсіі Кангрэсу мясцовых і рэгіянальных уладаў Рады Эўропы, што будзе прыкладаць усе намаганьні для далучэньня Беларусі да сябраў Кангрэсу. Пра гэта паведаміў Міраслаў Кобаса, старшыня праўленьня грамадзкай арганізацыі «Фонд імя Льва Сапегі», якая займаецца праблематыкай грамадзкага самакіраваньня.


Спадар Кобаса бярэ ўдзел у Кангрэсе ў якасьці назіральніка. Ён расказаў, што 28 кастрычніка ў яго заплянаваныя сустрэчы з новаабраным кіраўніцтвам Кангрэсу.

Ён плянуе абмеркаваць сытуацыю адносна прыезду ў Беларусь дэлегацыі экспэртаў Кангрэсу для ацэнкі адпаведнасьці беларускага заканадаўства па мясцовым самакіраваньні эўрапейскай хартыі: «Сытуацыя тут дзіўная, бо паўтара году таму было агучана запрашэньне ад афіцыйнага прадстаўніка, тагачаснага намесьніка старшыні Савету Рэспублікі спадара Рубінава.

Першы крок быў зроблены. Але паўтары гады прайшло, і нічога не памянялася. Мы будзем гэта абмяркоўваць. Таксама ў чэрвені павінна была адбыцца канфэрэнцыя ў Беларусі па абмеркаваньні прынцыпаў і нормаў эўрапейскай хартыі.

Але канфэрэнцыю адмянілі, бо ў Беларусі былі выкананыя два сьмяротныя прысуды. Цяжкія і складаныя адносіны Беларусі з Радай Эўропы. Але трэба ісьці насустрач там, дзе гэта магчыма».

Таксама ў якасьці назіральніка бярэ ўдзел у Кангрэсе намесьнік старшыні Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Леанід Крупец.  

Радыё Свабода
Просмотров: 1007 | Добавил: sapieha
Конструктор сайтов - uCozCopyright NGO "Lev Sapieha Foundation" © 2024