Календарь новостей |
« Июнь 2010 » |
Пн |
Вт |
Ср |
Чт |
Пт |
Сб |
Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | |
Статистика |
|
|
Фонд ім. Льва Сапегі |
 |
Главная » 2010 » Июнь » 22 » Былога страшыню Гродзенскага абласнога савета дэпутатаў вінавацяць у махлярстве
Былога страшыню Гродзенскага абласнога савета дэпутатаў вінавацяць у махлярстве | 12:34 |
У дачыненні да члена Савета Рэспублікі, былога старшыні Гродзенскага
абласнога савета дэпутатаў Аркадзя Карпуця КДБ расследуе справу па ч. 1 арт 14
і ч. 3 арт. 209 Крымінальнага кодэкса (замах на махлярства). Гэта стала вядома
пасля з'яўлення ў базе даных Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі пастановы
Савета Рэспублікі ад 15 чэрвеня № 283-СР4/IV. У ім даецца згода на
распачынанне ў дачыненні да сенатара крымінальнай справы. Тэкст дакумента
размешчаны на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.
Нагадаем, пытанне "Аб прадстаўленні старшыні Камітэта дзяржаўнай
бяспекі Рэспублікі Беларусь ад 8 чэрвеня 2010 г. № 21/1440 нс "Аб дачы згоды
на распачынанне крымінальнай справы ў дачыненні да Карпуця А.І."
Савет Рэспублікі абмяркоўваў 15 чэрвеня ў закрытым рэжыме.
Аркадзь Карпуць — намеснік старшыні пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па
рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні. У склад верхняй палаты
чацвёртага склікання быў абраны ад гродзенскай вобласці. Узначальваў Гродзенскі
абласны савет дэпутатаў. Зараз, зыходзячы з інфармацыі на сайце Савета
Рэспублікі, "не працуе".
Інфармацыя аб затрыманні Карпуця з'явілася на інтэрнет-рэсурсе "Блог
Гродна s13" у пачатку красавіка. У Генеральнай
пракуратуры і пракуратуры Гродзенскай вобласці каментаваць яе
адмовіліся.
У адпаведнасці з артыкулам 47 закона аб статусе дэпутата Палаты
прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі
Беларусь, на працягу тэрміну сваіх паўнамоцтваў яны "могуць быць
затрыманыя, іншым чынам пазбаўленыя асабістай волі толькі з папярэдняй згоды
адпаведнай палаты, за выключэннем выпадкаў учынення здрады дзяржаве,
іншага асабліва цяжкага злачынства, а таксама затрымання на месцы ўчынення
злачынства".
Крымінальная справа ў дачыненні да дэпутата Палаты
прадстаўнікоў і члена Савета Рэспублікі можа быць распачата толькі генеральным
пракурорам ці асобай, якая выконвае яго абавязкі, з папярэдняй згоды адпаведнай
палаты і разглядаецца Вярхоўным судом.
БелаПАН
|
Просмотров: 1202 |
Добавил: sapieha
|
|
|