Статистика |
|
|
Фонд ім. Льва Сапегі |
|
Главная » 2010 » Март » 31 » ЕC спадзяецца, што беларускія ўлады прыкладуць намаганні для забеспячэння дэмакратычнасці мясцовых выбараў
ЕC спадзяецца, што беларускія ўлады прыкладуць намаганні для забеспячэння дэмакратычнасці мясцовых выбараў | 10:15 |
Еўрасаюз спадзяецца, што беларускія ўлады
прыкладуць усе неабходныя намаганні для таго, каб мясцовыя выбары 25 красавіка
адпавядалі міжнародным стандартам і нормам АБСЕ. Пра гэта гаворыцца ў заяве
вярхоўнага прадстаўніка ЕС па знешніх сувязях Кэтрын Эштан ад 30 сакавіка.
У заяве гаворыцца, што апошнім часам у Беларусі абмяжоўвалася свабода
сходу, асацыяцыі і выказвання.
"ЕС глыбока занепакоены ўціскам на прадстаўнікоў незалежных СМІ,
грамадзянскай супольнасці і апазіцыйных структур у Беларусі. Так, няўрадавыя
арганізацыі і апазіцыйныя партыі па-ранейшаму сустракаюцца з цяжкасцямі пры
рэгістрацыі. Гэтыя тэндэнцыі выклікаюць асаблівую занепакоенасць напярэдадні
мясцовых выбараў. Для ЕС вельмі важна, каб яны прайшлі добра", — адзначае
Эштан.
Вярхоўны прадстаўнік ЕС падкрэслівае, што аб`яднаная Еўропа будзе ўважліва
сачыць за ходам выбарчай кампаніі ў Беларусі.
Выбары ў мясцовыя саветы пройдуць 25 красавіка.
Паводле БелаПАН
|
Просмотров: 1099 |
Добавил: sapieha
|
|
|