Пятница, 03.05.2024, 06:03
| RSS
Главная
Меню сайта
Календарь новостей
«  Апрель 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930
Поиск
Друзья сайта
Статистика
Фонд ім. Льва Сапегі
Главная » 2010 » Апрель » 2 » Гарадскіх беспрацоўных завабліваюць на сяло
Гарадскіх беспрацоўных завабліваюць на сяло
13:29

Упраўленне працы, занятасці і сацыяльнай абароны насельніцтва Магілёўскага гарвыканкаму шукае ахвотнікаў пераехаць з абласнога цэнтру на працу ў сельскую мясцовасць.

Чыноўнікі абяцаюць, што гарадзкі беспрацоўны на сяле ня толькі знойдзе сабе занятак, але і атрымае жытло. Заахвочваецца грашыма пераезд з гораду цэлых сем'яў. Паводле афіцыйнай інфармацыі, сельгаспрадпрыемствы Беларусі прапануюць больш за дзьвесьце вакансіяў для трактарыстаў, мэханізатараў, жывёлаводаў, а таксама аграномаў, вэтэрынараў, заатэхнікаў.

Раней афіцыйныя крыніцы паведамлялі, што сельгаспрадпрыемствам толькі адной Магілёўшчыны нестае 679 мэханізатараў. Каб вырашыць праблему, управа сельскай гаспадаркі рэгіёну вырашыла прыцягнуць да пасяўной 200 студэнтаў Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. Кваліфікаваныя ж спэцыялісты сельскай гаспадаркі зьяжджаюць на заробкі па-за межы Магілёўшчыны й Беларусі. У бальшыні сельскагаспадарчых прадпрыемстваў рэгіёну працаўнікі атрымліваюць у сярэднім менш за 200 даляраў.

Кіраўніцтва некаторых гаспадарак вылічвае ў працаўнікоў значныя сумы за любую правіну.

Афіцыйна на Магілёўшчыне беспрацоўных каля пяці тысяч чалавек. Спэцыялісты прызнаюць, што насамрэч людзей, якія ня маюць сталага месца працы, больш разоў у дзесяць.

Радыё Свабода
Просмотров: 977 | Добавил: sapieha
Конструктор сайтов - uCozCopyright NGO "Lev Sapieha Foundation" © 2024