З 26 сакавіка ў Беларусі праходзіць перадвыбарчая
агітацыя. Яе вядуць афіцыйна зарэгістраваныя кандыдаты ў дэпутаты і іх
давераныя асобы. Гэта найбольш працяглы этап кампаніі -- ён завершыцца
24 красавіка, за суткі да галасаваньня. Аднак дэпутаты не сьпяшаюцца праводзіць агітацыйную кампанію.