Календарь новостей |
« Октябрь 2010 » |
Пн |
Вт |
Ср |
Чт |
Пт |
Сб |
Вс |
| | | | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 | |
Статистика |
|
|
Фонд ім. Льва Сапегі |
 |
Главная » 2010 » Октябрь » 31 » Сельсаветы падключаць да выканкамаў
Сельсаветы падключаць да выканкамаў | 23:32 |
У Магілёўскай вобласці 21 кастрычніка адбылося выязное пасяджэнне Савета па
ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі. Яно праходзіла ў Касцюковіцкім і
Краснапольскім раёнах і было
прысвечанае эфектыўнасці працы мясцовых Саветаў дэпутатаў у вырашэнні праблем
сацыяльна-эканамічнага развіцця тэрыторыі і павышэння якасці жыцця людзей.
Асобным пытаннем для разгляду на семінары вынесена тэма
ўкаранення аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы "Мясцовыя Саветы
дэпутатаў" і перспектыў яе развіцця.
Якраз Касцюковіцкі і Краснапольскі
раёны сталі пілотнымі па ўкараненні гэтай сістэмы на Магілёўшчыне.
Рашэнне пра стварэнне інфармацыйна-камунікацыйнай структуры
мясцовых Саветаў дэпутатаў Савет Рэспублікі прыняў яшчэ два гады таму. Размова
ідзе найперш пра наладжванне карпаратыўнай камп'ютарнай сеткі і падключэнне
Саветаў да сеткі выканаўчых органаў улады.
Уваход у адзіную інфармацыйную сетку
дазволіць Саветам усіх узроўняў працаваць больш эфектыўна.
— Каб была магчымасць атрымліваць і адпраўляць самую розную
інфармацыю, патрабуецца камп'ютарная сістэма "Мясцовыя Саветы
дэпутатаў". Тады чалавек можа запрасіць любы дакумент і атрымаць яго адразу ў сваім сельсавеце, - лічыць старшыня Магілёўскага
абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Панцюхоў.
У Краснапольскім раёне, як расказаў старшыня раённага Савета
дэпутатаў Аляксандр Маторын, сучасныя камп'ютары ўсталяваныя ў 5 сельсаветах, і
3 з іх ужо аб'яднаныя ў адну лакальную сетку. Новы крок — доступ да
камп'ютарнай сеткі раённай выканаўчай улады і выхад на інфармацыйны партал
Магілёўскай вобласці.
Звязда
|
Просмотров: 1077 |
Добавил: sapieha
|
|
|