Статистика |
|
|
Фонд ім. Льва Сапегі |
|
Главная » 2011 » Октябрь » 3 » Лукашэнка раскрытыкаваў кіраўніцтва Менскага гарвыканкаму
Лукашэнка раскрытыкаваў кіраўніцтва Менскага гарвыканкаму | 16:04 |
Аляксандар Лукашэнка рэзка скрытыкаваў кіраўніцтва Менскага гарвыканкаму за няўменьне і нежаданьне працаваць з інвэстарамі.
Калі спраўдзіцца датычнасьць чыноўнікаў да карупцыйных схемаў ды
наўмыснага тармажэньня інвэстыцыйных праектаў, то, як прыгразіў кіраўнік
краіны, чыноўнікаў чакаюць звальненьні і нават арышты.
На перакананьне
Лукашэнкі, у замаруджваньні стратэгічных будоўляў вінаватыя ня столькі
інвэстары і спасылкі на фінансавы крызіс, колькі неразваротлівасьць ды
асабістыя інтарэсы дзяржаўных службоўцаў. Многія прадстаўнікі
архітэктурнай супольнасьці пагаджаюцца з гэтымі абвінавачаньнямі.
Па кабінэтах Менгарвыканкаму бадзяюцца блізу 300 інвэстыцыйных праектаў,
якім патрабуюцца дзясяткі ўзгадненьняў ад розных клеркаў ды кантрольных
арганізацый. Іх сумарны кошт ацэньваецца ў суму каля 15 мільярдаў
даляраў. Аднак многія вартыя прапановы, па словах Лукашэнкі, гінуць у
кабінэтнай рутыне, не даходзячы нават да стадыі праектнай рэалізацыі.
"Бюракратызм, асабліва ў гарвыканкаме, пышна квітнее. Гэта трэба скаргі
Адну прыбіральню пабудавалі — ідзі па дазвол ...
мне выслухоўваць ад інвэстараў, што тое не зрабілі своечасова, гэта
гарвыканкам не дазволіў. Адну прыбіральню пабудавалі — ідзі па дазвол.
Другі трэба пабудаваць біятуалет для рабочых — таксама патрэбны дазвол.
Ну зацьвердзіце ўрэшце адзін праект і не перашкаджайце людзям працаваць!
Зьдзеклівыя адносіны да людзей, валакіта, зацягваньне часу — гэта
патрэбна, гэта выносіць, не выносіць... Ды зараз трэба інвэстара
абдымаць, цалаваць, вадзіць за руку па Менску, каб ён працаваў. Ён жа
валюту вязе сюды! Інтарэс вялікі ня толькі да краіны, але больш за ўсё
да Менску. Дык давайце прывабім гэтых людзей, няхай яны ўкладаюць сродкі
ў дзяржаву".
Найперш абурэньне Аляксандра Лукашэнкі выклікалі тэмпы рэалізацыі ўжо
ўхваленых праектаў, якія ў пэрспэктыве павінны стаць візытоўкамі Менску.
У прыватнасьці, гэта будаўніцтва дзелавога цэнтру "Менск-Сіці",
жыльлёва-офіснага раёну "Маяк Менску", гатэльных комплексаў на
праспэктах Незалежнасьці і Пераможцаў, хмарачосаў на Кальварыйскай і ў
гістарычным цэнтры сталіцы. Лукашэнка прывёў прыклад: падчас працы на
праекце "Менск-Сіці" на тры дамы чыноўнікі накіравалі інвэстару 500
лістоў. І паіранізаваў, што тыя дамы можна было збудаваць ужо з гэтай
паперы.
Радыё Свабода
|
Просмотров: 1252 |
Добавил: sapieha
|
|
|