Статистика |
|
|
Фонд ім. Льва Сапегі |
|
Главная » 2010 » Апрель » 30 » ПАСЕ прыпыняе кантакты з Беларуссю на высокім узроўні
ПАСЕ прыпыняе кантакты з Беларуссю на высокім узроўні | 09:43 |
Парламенцкая асамблея Савета Еўропы прыпыняе
кантакты з Беларуссю на высокім узроўні. Адпаведная рэзалюцыя прынята 29
красавіка большасцю галасоў на пасяджэнні ПАСЕ ў Страсбургу.
У галасаванні ўзялі ўдзел 67 дэпутатаў, 58 з
іх прагаласавалі за прыняцце рэзалюцыі, шэсць — супраць, тры ўстрымаліся (усяго
ў ПАСЕ 318 дэпутатаў).
У рэзалюцыі ўказваецца на "недастатковы прагрэс" Беларусі ў галіне
адпаведнасці стандартам Савета Еўропы. У прыватнасці, у дакуменце гаворыцца,
што ў краіне "ў атмасферы сакрэтнасці" былі прыведзены ў выкананне
два смяротныя прыгаворы, калі скаргі асуджаных разглядаў Камітэт ААН па правах
чалавека.
Адзначаюцца таксама выпадкі парушэння ў Беларусі правоў польскай
нацыянальнай меншасці і адсутнасць міжнародных назіральнікаў на выбарах у
мясцовыя саветы.
У дакуменце выказваецца шкадаванне ў сувязі з "недастатковай палітычнай
воляй беларускіх уладаў раздзяліць каштоўнасці Савета Еўропы".
Пры гэтым у
рэзалюцыі ўтрымліваецца заклік прадоўжыць дыялог з Беларуссю.
Як раней паведамляў БелаПАН, рашэнне аб правядзенні тэрміновых дэбатаў па
сітуацыі ў Беларусі было прынята 26 красавіка на пасяджэнні бюро ПАСЕ.
Беларусь — адзіная краіна ў Еўропе, у якой дагэтуль прымяняецца смяротная кара.
У чэрвені 2009 года Парламенцкая асамблея Савета Еўропы прыняла рэзалюцыю аб
вяртанні Беларусі статусу спецыяльнага запрошанага ў асамблеі пры ўмове
ўвядзення ў краіне мараторыя на пакаранне смерцю. Да ўвядзення мараторыя
таксама заклікае Еўрасаюз. Гэта адна з умоў адмены візавых санкцый у дачыненні
да беларускіх чыноўнікаў, якія ЕС працягнуў да кастрычніка 2010 года.
|
Просмотров: 802 |
Добавил: sapieha
|
|
|