Статистика |
|
|
Фонд ім. Льва Сапегі |
 |
Главная » 2010 » Сентябрь » 22 » Выбары прэзідэнта пройдуць у Беларусі 19 снежня 2010 года
Выбары прэзідэнта пройдуць у Беларусі 19 снежня 2010 года | 11:22 |
Выбары прэзідэнта Беларусі пройдуць 19 снежня
2010 года. Адпаведная пастанова прынятая 14 верасня Палатай
прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу на пасяджэнні пазачарговай, пятай,
сесіі. За прагаласавалі аднагалосна ўсе 108 дэпутатаў.
Пытанне
аб разглядзе даты выбараў у Беларусі было ўнесена ў парадак дня
сённяшняга пасяджэння сесіі ніжняй палаты парламента саветам палаты за
некалькі хвілін да пачатку пленарнага пасяджэння.
У адпаведнасці з Канстытуцыяй выбары прэзідэнта прызначаюцца Палатай
прадстаўнікоў не пазней чым за пяць месяцаў і праводзяцца не пазней чым
за два месяцы да заканчэння тэрміну паўнамоцтваў дзейнага прэзідэнта.
Прэзідэнцкія паўнамоцтвы Лукашэнкі заканчваюцца 6 красавіка 2011 года.
Такім чынам, крайні тэрмін правядзення прэзідэнцкіх выбараў — 6 лютага
2011 года, а іх прызначэння — 6 лістапада 2010 года.
Як лічыць палітолаг Аляксандр Фядута, для кіраўніка дзяржавы выгадна,
каб выбары прайшлі яшчэ сёлета. "У канцы года не будуць закончаны
перамовы з Расіяй па цэнах на газ. У Лукашэнкі ў гэты час будзе
захоўвацца магчымасць манеўра, паколькі ён будзе менш схільны да ціску з
боку Расіі", — адзначыў ён у інтэрв'ю БелаПАН.
Акрамя таго, адзначае Фядута, у канцы гэтага года Лукашэнка можа
атрымаць найбольшую выгаду з абяцанага павышэння сярэдняй заработнай
платы да 500 долараў.
"Каб Лукашэнка атрымаў ад гэтага выгады на
выбарах, насельніцтва павінна атрымліваць такія грошы пару месяцаў перад
галасаваннем, а таксама месяц пасля яго, каб пазбегнуць хваляванняў у
хісткай паслявыбарнай сітуацыі. Проста больш чым два-тры месяцы без
дэвальвацыі беларускі бюджэт не зможа выплачваць бюджэтнікам выкліканую
ростам зарплаты вялікую колькасць грошай", — лічыць Фядута.
|
Просмотров: 907 |
Добавил: sapieha
|
|
|