Календарь новостей |
« Август 2011 » | Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |
|
Статистика |
|
|
Фонд ім. Льва Сапегі |
|
Главная » 2011 » Август » 4 » Жыхары Гомеля патрабуюць сустрэчы са сваімі дэпутатамі
Жыхары Гомеля патрабуюць сустрэчы са сваімі дэпутатамі | 15:36 |
Пад зваротам у гарсавет падпісалася шэсцьсот жыхароў горада.
Подпісы збіралі актывісты грамадзянскай кампаніі "Наш дом" у Навабеліцкім раёне.
Як паведаміў БелаПАН
актывіст Андрэй Аксёнаў, ужо тры месяцы "Наш дом"
праводзіць кампанію "Дэпутата - да адказу!".
Ён нагадаў, што ў законе аб
статусе дэпутата мясцовага савета прапісана норма, згодна з якой
дэпутаты два
разы ў год абавязаны даваць
справаздачу перад выбаршчыкамі. Менавіта гэтага і хочуць усе шэсць
соцен падпісантаў. Зараз у кіраўніка гарсавета ёсць месяц, каб прымусіць
дэпутатаў
сустрэцца з людзьмі.
|
Просмотров: 1203 |
Добавил: sapieha
|
|
|