Пятница, 26.04.2024, 16:13
| RSS
Главная
Меню сайта
Календарь новостей
«  Февраль 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
Поиск
Друзья сайта
Статистика
Фонд ім. Льва Сапегі
Главная » 2010 » Февраль » 15 » Мясцовыя ўлады забараняюць збіраць подпісы на цэнтральных вуліцах
Мясцовыя ўлады забараняюць збіраць подпісы на цэнтральных вуліцах
11:37


Спіс месцаў, забароненых Брэсцкім гарвыканкамам для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў, практычна пазбаўляе магчымасці праводзіць гэты этап выбарчай кампаніі ў мнагалюдных месцах абласнога цэнтра.

Пра гэта заявіў БелаПАН старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Маслоўскі.

"Калі частка гэтага рашэння мясцовых улад, якая тычыцца забароны такіх пікетаў на пэўнай адлегласці ад асобных будынкаў, адпавядае закону "Аб масавых мерапрыемствах", дык тая, дзе не дазваляецца збор подпісаў на васьмі цэнтральных вуліцах Брэста, я лічу, не адпавядае заканадаўству", — заявіў палітык. 

Ён падкрэсліў, што ў параўнанні з парламенцкімі выбарамі ў 2008 годзе сітуацыя ў гэтым складніку выбарчай кампаніі пагоршылася. "Тады я проста паведамляў выбарчай камісіі аб тым, дзе я буду праводзіць такое пікетаванне, — падкрэсліў Маслоўскі. — Дарэчы, наколькі я валодаю інфармацыяй, у 2008 годзе подпісы за вылучэнне іншых кандыдатаў збіралі і на тых вуліцах, якія зараз унесены ў спіс забароненых".  Гэтае рашэнне мясцовых улад, лічыць палітык, істотна абмяжоўвае свабоду грамадзян, якія ўвойдуць у ініцыятыўныя групы па зборы подпісаў. "Выбары — важная палітычная кампанія. Чаму яе імкнуцца схаваць у двары дамоў, на ціхія вуліцы і мікрараёны — незразумела", — сказаў Маслоўскі. На выбарах у мясцовыя саветы, якія пройдуць 25 красавіка, БСДП (Грамада) плануе вылучыць 10 сваіх прадстаўнікоў кандыдатамі ў дэпутаты Брэсцкага абласнога савета і 11 — Брэсцкага гарадскога савета.


АСТРАВЕЦ. Збіраць подпісы побач з вясковай крамай забаронена

Астравецкі райвыканкам змясціў ў раённай газеце спіс месцаў, дзе забараняецца збіраць подпісы па вылучэньню кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў.

У рашэнні №58 ад 05.02.2010 гаворыцца , што пастанова дзейнічае з 14 лютага па 15 красавіка. Згодна з ёй у Астраўцы нельга праводзіць пікеты па збору подпісаў якраз у цэнтральнай частцы горада: "бліжэй за 100 мэтраў ад адміністрацыйных будынкаў, устаноў культуры, аховы здароўя, адукацыі…”.

Пастанова датычыць таксама мястэчак і вёсак раёну, у ёй гаворыцца, што ў вёсках пікеты нельга праводзіць бліжэй як 100 ад крамаў. Мясцовы актывіст Іван Крук камэнтуючы рашэнне райвыканкама кажа, што астравецкія чыноўнікі ў хуткім часе будуць баяцца нават сваёй цені. Зь яго слоў, ніякіх масавых вылучэнняў апазыцыйных кандыдатаў у Астравецкім раёне не плануецца, але мясцовая вертыкаль баіцца, каб людзі не збіраліся разам і не абмяркоўвалі сваіх жыцьцёвых праблемаў.

БелаПАН, Радыё Свабода

Просмотров: 1149 | Добавил: sapieha
Конструктор сайтов - uCozCopyright NGO "Lev Sapieha Foundation" © 2024